cytaten

Jul. 31st, 2009 12:32 pm
zmila: (Default)
размова з бляндынкай
Read more... )

папалілася
zmila: (tvar)
"глядзі ў мяне!" - пужае сястра, "дзе і калі?" - пужаюся я •
сустрэліся, а гэтая аљбумінка ўся чорная ад гора • эх, Алеся-Алеся, кахайся, ды не з маскалямі!
zmila: (lunlumulo)
а ўчора быў абалдзенны дзењ! па-першае, пачаўся ён у пятніцу ўвечары, калі я як параіў [livejournal.com profile] victogan паставіў назад стары ланцуг замест новага sram-аўскага • і зноў усё файна і здорава круціцца • выехаў, паганяў па начному раёну свайму, паскокаў з бардзюраў, узьляцеў на пару горачак • зашыбісь, ланцуг не праскоквае •

а раніцай падняўся і паруліў на IBB, дзе нашая кантора ладзіла канфэрэнцыю з нагоды 10-годзьдзя супрацы з SAP • некаторы час гэтая сувязь зьмяншалася, але з 2002 аднавілася і зараз SAP адзін з трох стратэгічных нашых партнэраў • сабраліся амаљ усе нашыя супрацоўнікі, якія занятыя на сапаўскіх праектах • падлічылі, што за апошнія некаљкі год (як пачалі выкарыстоўваць NetWeaver і Web DynPro) мы напрацавалі для Эсайпі бољш за 600 000 гадзінаў! ветэранаў, тых хто перавысіў лік 5000 гадзінаў на SAPе ўзнагародзілі адмысловай кепачкай (я адрапартаваў на іх каля 7000 гадзін, гэта тры гады) •

даведаўся, што <epam> ужо мае 2000 супрацоўнікаў! і што ў Расеі акрамя Масквы і Піцера ў нас ёсьць охвісы яшчэ і ў Самары і ў Саратаве • я дагэтуљ усё блытаўся, ня мог запомніць, дзе ж менавіта: ці ў Самары ці ў Саратаве, аказалася, што і там і там (можа не адзін я такі заблытаны, і таму начаљства вырашыла зрабіць у абодвух гарадох? :)
яшчэ краем вуха пачуў частку размовы пра "поглащение" нейкай сафтвэрнай расейскай фірмы, прычым афіцыяљна гэта называецца "слияние", але "ну якое можа быць зьліцьцё 2000 з 20?!" - гэта да пытањня ці хацім мы, каб Расея далучылася да Беларусі •

падчас канфэрэнцыі былі даклады-прэзэнтацыі, людзі выступалі і распавядалі пра свае праекты, хто што робіць • былі вељмі цікавыя, былі і нудныя, добра што я захапіў з сабой чытво і не марнаваў час марна • абед і вячэра - абалдзенна смачныя, паеў усяго • асабліва знакавай была прысутнасьць там сушы, я ў думках сказаў "nu almenaŭ iel" і мысленно щёлкнул хвостом •

пацешныя некаторыя калегі: бачаць, што я стаю ў раварыскіх паљчатках і акулярах, тољкі зьлез з ровара і пытаюцца: "а ты на веліке?" • а яшчэ забаўны выпадак распавялі: у адным з праектаў нейкія забугровыя праграмісты зрабілі вељмі неардынарны трук: каб праверыць referential integrity табэлек, яны для кожнай зь іх стваралі статычны жаваўскі кляс, зьберагалі іх у файлы на дыску і натраўлівалі на іх жаваўскі кампілятар, а потым парсілі паведамлењні аб памылках • хутка і арыгіљна!


увечары паехаў да [livejournal.com profile] antono, бо ён сказаў, што празь Менск пралятала [livejournal.com profile] koben_havn (і нават у IBB заходзіла, але я яе там ня бачыў), сустрэў яго з [livejournal.com profile] kristabelaй і мы разам зарулілі ў[livejournal.com profile] bar_london • там мы папілі гарбаткі, паразмаўлялі • і тут я як ведаў, заходзіць Віка :) сто год ня бачыліся • яна пасьля сакавіцкіх падзей ачуняла, добра так папрыгажэла, хоць пачала паліць • потым выпаўзьлі і селі знадворку, Ксеня скокала паміж нашым столікам і там дзе быў ейны сябра • потым кажа мне: "хадзём і мы туды, пакамуніцыруем" • сядаем за іхні столік, Ксеня кажа: дзяўчынкі знаёмцеся, я гляджу - а там сядзіць сястрычка мая віртуаљная! сьмяецца: "ага, знаёміцеся" •
яшчэ цікава, Ксеня некаљкі разоў заўважала нейкі "тыповую беларускую інтанацыю" • ці то пытањні Антон ня так будуе, ці вымаўляе іх неяк ня так • дзіўна, мы не разумеем, пра што яна • відаць і сапраўды, беларусы гэта ня проста расейцы з знакам якасьці •

вось такі багаты на падзеі і сустрэчы дзењ •

учора

Jun. 16th, 2006 12:28 pm
zmila: (Default)
усё што было можна назваць толькі: нетрадыцыйны сэкс

спачатку сустрэўся з Brunokulino, завёз ёй кнігу, і больш нічога не было (сьмех у залі)
(ĥeĥ, vere ja mi momente ekscitiĝis, kaj hodiaŭ ŝi komentis, ke "mi tiom ruĝiĝis, ke ŝi timiĝis pro mi")

потым хуценька дахаты, зноў ня еўшы перапрануўшыся выстрэліўся (elpafiĝis) у бок канца Машэрава • пакуль ехаў, насустрач праехалі каля 10 раварыстаў, па асобку ці парамі • сама файная была адна дзяўчына: ехала ў даволі спартовай, агрэсіўнай позе (сядло высака, стырно нізка, і таму тулава моцна нахілена наперад), падобна што без станіка і таму ўсё багацьце так прывабна калыхалася • я ледзь шыю не зьвярнуў, азіраючыся •
прыехаў, хлопцы ўжо сядзяць, чакаюць яшчэ аднаго Зьмітра • я зганяў у краму, купіў вады, пад'ехалі новыя раварысты і ўсе ўсё яшчэ чакаюць • я распавёў пра прывабную раварыстку, Кірыл спыняе: "не траві, я таксама даўно без жанчыны" • тут я вырашыў падпампаваць задняе кола • напампаваў, здымаю помпу, ідзе цяжка, я ірвануў і парваў камэру :( абсалютна новая, цэлая і вось надрыў ля самога ніпеля, які ўжо наўрацьці можна заклеіць • ыыыы • дастаў запаску, хуценька замяніў, і стаю раблю фрыкцыйныя рухі •
нарэшце Зьміцер адказаў (а мы чакалі: не падымае тэлефон, значыць едзе), што не прыедзе і мы -такі ўжо выехалі • праз пэўны час ад нас адкалоліся два шасэйніка (hron ад моманту нашай апошняй сустрэчы набыў шлем, вела-трусы і кантактныя педалі), а трохі пазьней яшчэ і Грыша •
далей была абалдзенная дарожка: новенькі асфальт, горачкі і спускі для душы! я на адным зь іх зрабіў мой рэкорд: 59.4 км/г! а потым шчасьце скончылася і пачаўся жвір, сучка-трасучка • тут OldRat мяне абганяе з словамі: "і як ты будзеш з сваімі перапампаванымі коламі?" • і сапраўды, я адразу адстаў, не магу я па такой шайзэнштрассэ ламіць • ад ветра за Кірылам прымацаваўся • ехалі доўга-доўга і раптам "бах!" • моцны стрэл, выбух • спыняемся, а гэта ў Кірыла пакрышка парвалася і камэра лопнула • у яго за тыдзень ужо другая пакрышка! запасную камэру ўставілі, напампавалі, але на пакрышцы пухір выпхнуўся • дасталі ізаляцыйную стужку, пераматалі • тармазы расшпілілі і прывязалі, каб ня цёрліся • і ўвесь час нас трахалі самкі камарыныя •
вось на такой канфігурацыі паехалі ўжо дахаты, 30 км вытрымала • ніякіх дотаў ані Вячы, зразумела ў праграме больш не было •
за дзень накруціў 92 км, але вельмі стаміўся, сёньня а 8й ледзь прачнуўся - маці патэлефанавала-пабудзіла • на працу пайшоў пешшу

kaj hodiaŭ matene (kiel promesite, mi ĝisatendis ĝis vendredo) mi enrigardis la taglibron de la "fatala damo" • ŝi ĝis nun ne ŝanĝis pasvorton • mi pensetis, ke indus iel malrekte sciigi al ŝi pri tio, ke tiel ŝi lasas al mi eblecon subrigardi • tamen poste mi decidis, ke tio ne bonas, ke tio estus rea provo solvi miajn problemojn per agoj de aliuloj, kaj pli bone mi kuracu min mem • mi tralegis ŝiajn lastajn enskribojn, kaj plifortiĝas la certeco: ke mi ne volas kun ŝi kontakti, mi racie komprenas, ke ni estas tro diversaj, sed samtempe mi tre deziregas ŝin, ĵaluzas, kaj suferas • jen eble konflikto inter "cerbo" kaj "koro" (aŭ korpo) •

учора

Jun. 5th, 2006 11:12 am
zmila: (lunlumulo)
вечарам сустрэўся з Brunokulino • прагуляліся, паразмаўлялі трохі • быў вечар няспраўджаных абяцаньняў: яна не пагладзіла мяне па галаве, хоць і абяцала, а я не ацаніў яе талію мануальна, хоць і гразіўся • ну што паробіш, ня любіць яна, калі да яе дакранаюцца (ці калі я да яе дакранаюся :) • jen, ŝi estas el tiu tipo de virinoj, kiujn mi ege deziregas seksume • kaj tute ne gravas, kio ŝi estas, kiajn ŝi havas politikajn, literaturajn ka gustojn • apud ŝi mi tuj sentas fizikan ekscitiĝon •

а на працы калегіня, зь якой я часта разам абедаю, аказалася непрыхільніцаю бел.мовы • дакладней яна (як і шмат хто) лічыць гэта дзівацтвам і непатрэбным • распавядала, што нядаўна захацела паехаць па Беларусі ў аўтобусную экскурсію, знайшла аб'яву, патэлефанавала • а ёй там адпавядаюць па-беларуску, "і чуюць жа, што я кажу па-расейску, і ўсё роўна працягваюць па-беларуску" • затым яна спытала прама: "а экскурсія будзе на якой мове?" і калі пачула што экскурсія таксама будзе бел.моўная, яна адмовілася • "ну гадзіну-дзьве я б вытрымала, а цэлы дзень я не змагу" • (адно ў яе аповедзе парадавала, калі яна патэлефанавала, яе перанакіравалі да "Зьмітра", а не "*Зьміцера")
і чаму вось файныя дзяўчынкі, якія да мяне ставяцца даволі прыхільна, аказваюцца такімі несьвядомымі, і наадварот

з працы сыходзіў з прыгодамі: пераапрануўся ў шорты, выйшаў у прыбіральню але забыўся ключы, давялося зваць ахову, каб адкрылі дзьверы • мужык прыйшоў, адкрывае і распавядае, што гэта ўжо 4ы выпадак за дзень! у нядзелю народу ня шмат, і во наце, якая эпідэмія забывакаў • я хуценька пакідаў рэчы ў заплечнік і выбег з пакою, каб ахоўнік тут жа закрыў • і аказалася, я забыўся на стале пальчаткі і флягу з вадой, але ўжо ня стаў зноў клікаць, паехаў так • даволі нязвычнае ўражаньне - з голымі рукамі ехаць, непрыемнае адчуваньне, што чагосьці нехапае •

калі ехаў туды, на Лагойскім абагнаў шасэйніка! ён праўда ня вельмі круціў, але я пёр каля 33 км/г
назад вяртаўся, каля МакДака нейкая жаночага роду крычыць: "возьмі меня - не пожалеешь!"

учора

Feb. 7th, 2006 10:46 am
zmila: (Default)
* mi eksciis, ke preteratentis la naskiĝtagon de la Brunokulino • ŝi mem poste aludis al mi pri tio ĉi kaj mi gratulis • vespere ni renkontiĝis, mi redonis lumdiskojn kaj donacis libron • ni iom sidis en MacD, ŝi trinkis teon kaj manĝis • mi rigardis, observis, spektis, gapis, kontemplis • vere tre interesa kaj plaĉa vizaĝo • la lipoj kutime estas iom mallevigitaj flanke kaj la vizaĝesprimo ofte estas tre serioza, pro tio kiam ŝi ridetas la vizaĝo tute ŝanĝiĝas • mi rimarkis, ke ŝiaj oreloj не праколатыя, а потым зьвярнуў увагу, што і пазногці і губы таксама не пафарбаваныя • дзіўная заканамернасьць: усе дзяўчыны што мне падабаюцца не малююцца •

* выслухаў аповед пра тое што я не хачу і не люблю слухаць • звычайна дзяўчынкі такім балуваліся • а хлопец быў раней толькі адзін - каля я яшчэ не, і вось зараз, каля я ўжо не • ну ланна, адзін раз паслухаў, а ў наступны спыню, калі будзе •

* увечары схадзіў у шапік - для маці купіць семак • ішоў, спатыкнуўся і паваліўся • старэю, млін! раней я ніколі не падаў, ні калі сам спатыкаўся ні калі падножкі мне ставілі • не, падаў, але ўсяго два разы • раз ішоў бабульцы дапамагаў несьці торбы з крамы і вакол лужыны па бардзюру ішоў, спатыкнуўся • але выкруціўся так, што ўпаў і не пабіў бутэлькі з малаком • другі раз ішлі на лецішча, і я пасьлізнуўся • пакуль падаў, пасьпеў выгукнуць: "бля!" • брат азіраецца, сьмяецца: "відзікаў наглядзеўся, як Брус Лі - кія! крычыш?" • а гэтым разам на няроўным месцы нагой умазаў у нейкую пліту й паваліўся • на левую руку і адразу ж на сьпіну перакруціўся • але зноў левую ручыцу выбіў • калі ладонь паварочваю ці выгінаю - баліць •

* а яшчэ заўважыў, што старэю - бывае чытаю натацыі, павучаю, даю парады, заўвагі • нават калі мяне ня просят •
zmila: (Default)
у пятніцу дачакаўся і з працы паляцеў на сустрэчу з Brunokulino. сапраўды ляцеў: і хуткасьць была вышэй за сярэднюю, некалькі разоў пранёсься на зялёны які ўжо міргаў, і пару маршрутак абагнаў. нажаль сустрэча была звышкароткай, нават не паразмаўлялі ні пабачыў яе як сьлед.

у суботу зганяў на Камароўку. а потым паўдзельнічаў у чарговай 7й Крытычнай масе. сабраліся як звычайна перад Опэрным тэатрам. фота: морда майго ровара. потым паехалі ў Курасоўшчыну. там зрабілі прывал. далей вярнуліся на Аэрадромную, дзе я пакінуў масу, паехаў дахаты. рэшту дня пабадзяўся па горадзе. залез у мэтру. tie mi miskaptis telefonvokon de la Bluokulino. mi resomosis, sed ŝi respondis ke mia helpo jam ne estas bezonata. mi iom bedaŭris, ke ne sukcesis aŭdi-aŭskulti ŝian voĉon. tamen, tute egale: tio ke ŝi telefonis estas дробязь але дзіка прыемная.

у нядзелю перавёў гадзіньнік. паехаў на Лагойку - месца сустрэчы раварыстаў. заплянавалі зрабіць "закрыцьцё летняга сэзону", а насамрэч проста пакатацца з горачак і ў горачкі. прыехаў я на гадзіну раней. таму заехаў у Курапаты, потым у Бігз, трохі закупіў ежы. народ сабраўся і мы паехалі. спачатку па роварнай дарожцы, завярнулі ў Мар'яліва і там ускараскаліся на горачку. там паклалі заплечнікі, начапілі шаломы (у каго былі) і панесьліся ўніз! з інтэрвалам: стартуеш, калі папярэдні зьнікне за паваротам. спуск такі ня вельмі экстрымны, але дарога ніразу ня роўная, мой ровар падкідвала дайбог. хуткасьць у мяне дасягала 55.4 км/г, адзін хлопец разганяўся да 63. а потым канешне - пыхцім у гару. тут ужо я ірваў :) вось я Максіма даганяю, а вось ужо і абагнаў. далей едзем па грунтовай дарожцы ў бок Раўбіч. там заяжжаем у 80% пад'ём. Лёша прыладзіў фоцік на стырно, і з'ехаў з схіла дзе ўзімку трэніруюцца фрыстайлеры ці як там завуцца лыжныя вар'яты. далей замовілі гарбату-каву, а самі ў гэты час зрабілі кружок па лясным горачкам, той жа маршрут, на якім пачыналі ў траўні (16 траўня: першы мой загарадны выезд). цяпер я ня здужаў толькі першы пад'ём, усе астатнія "зрабіў". вярнуліся ў кавярню, паелі, папілі. затым трошкі праехаліся асфальтам і збочылі ў лес на грунтоўку. тэмп быў абсалютна матрацны - 15-18 км/г, ехалі, гутарылі, жартавалі. некалькі разоў нават спыняліся, пакуль падцягнуцца астатнія. адзін з такіх прыпынкаў быў на стрэльбішчы. пакуль стаялі нас заўважыў нейкі салдацік, паклікаў яшчэ аднаго, ужо рушылі да нас пацікавіцца што мы тут, але нашы ўжо пад'ехалі і мы разам пакацілі далей. заехалі ў горад, народ паступова раз'ехаўся ў розныя бакі. я правёў Віктара да вакзала. да нас пад'ехаў нейкі хлопец на ровары, пазнаёміліся. ён распавядае, што ў іх таксама ёсьць тусоўка (і нават дзяўчынкі), запрашаў да іх, мы запрасілі да нас.

напрыканцы дня парадаваў новы фільм з Джэкі Чанам: "за 80 дзён вакол сьвету". Джэкі сабраў шмат сяброў зь якімі здымаўся ў іншых сваех кінах, ну ўвогуле атрымалася просьценька, весела і гэпіэндна.

сёньня раніцай у галаве круцілася мэлёдыя і першыя словы: "ой, дрэнна... куды пайсьці". але ня памятаў, хто пяе, адкуль гэта. на працы запускаю вінамп, а там напрыканцы сьпіса - непраслуханая рэшта кампазыцый з складанкі "Hard Life Heavy Music II". ага, бачу: Partyzone. але ў іх на дыску "Парай дарогу" гучыць лепей.
zmila: (Default)
больш за дзьве гадзіны прагулянкі зь дзяўчынкай праляцелі як міг. 15 хвілін вяртаньня да мэтро ў адзіноце - цягнуцца веееельмі доўга.
zmila: (Default)
la Brunokula прыгажуня, што на мінулым тыдні пакрыўдзілася на мяне і колькі дзён маўчалі, учора выйшла на кантакт. увечары ледзь дасядзеў канца працы, выскачыў і паймчаў. выціснуў максымальную хуткасьць: 46.4 км/г. гэта мой рэкорд язды па горадзе. раней максымум быў 42-43.

вяртаўся дахаты ўжо было цёмна, ехаў неасьветленымі вулачкамі-завулкамі. ледзь не наехаў на двух міліцыянтаў. ну шэрыя яны, не відаць, дый пераходзілі вуліцу ў непаложаным месцы. на шчасьце ў аднаго рацыя нешта пачала гундосіць, я пачуў і аб'ехаў.

учора

Aug. 31st, 2005 12:20 pm
zmila: (Default)
быў даволі файны дзень. вярнулася la Bluokulino, ni iom interparolis. mi neniel povas klarigi al ŝi miajn sentojn. ja ŝi plaĉas al mi, sed vere estas al mi neniu malbono pro ŝi, nur raviĝo kaj gaja gapado. tamen post la konversacio ŝi alskribis en sia taglibro: "mi ne volas dolori al iu ajn". eble ne estas pri mi, eble "post" ne estas "pro", sed
vespere mi renkontis la Brunokulinon (necesis elpensi kaŝnomon por ŝi :-). verdire ŝi renkontis min, mi iris kaj ne vidis ŝin, sed ŝi min haltis per gazetfrapo kontraŭ mia kapo. ni promenis tra urbo, trinkis teon. poste mi kondukis ŝin ĝis haltejo. verdire mi opinias, ke ŝia impreso pri la renkontiĝo ne estis tiom agrabla kiom estas la mia: tre verŝajne mi finturmentis ŝin per mia impertinenta kaj aroganta rigardado al ŝia vizaĝo. tio al ŝi ne plaĉis, sed ŝi vere estas tre bela, speciale se oni rigardas de flanko - profile.
а потым у аўтобусе бачыў прыгожых маладзенькіх дзяўчынак. стаяў глядзеў на іх. яны заўважылі, што я пялюся на іх, і пачалі "працаваць на публіку". сьмешныя такія пстрычкі.
на вячэру - бліны з кефірам і сочывам, дыня і марозіва. што яшчэ трэба для шчасьця?

Profile

zmila: (Default)
zmi la

December 2016

S M T W T F S
    123
45678910
11121314151617
181920212223 24
25262728293031

Syndicate

RSS Atom

Most Popular Tags

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Jul. 21st, 2017 06:28 am
Powered by Dreamwidth Studios