zmila: (3kub)
як і ўсё прагрэсіўнае беларусчыства, я ня мог не скарыстацца кан'юнктурай: пакуль у суседа дохне карова, закупіў тамашнюю керамічную плітку "па старых коштах"
zmila: (3kub)
гэта такая нацыянальная гульня - прыехаць на могілкі на тыдзень раней за бліжэйшых сваякоў, прыбрацца там, а потым перад астатнімі родзічамі абгаворваць: вось якія неблагадарныя, не даглядаюць сваіх бацькоў, забылі зусім, нават раз на год наведацца ня могуць ...
але ў такі сьвятлочны дзень я хацеў не аб гэтым •

ехалі мы з бацькам на могілкі яго бацькоў у ягоную вёску, і ён параспавядаў (частку ўжо ня першы раз) •
вёска нашая месціцца за Беразіно, убаку ад трасы на Магілёў • гэта вось толькі зараз там зрабілі аўтабан (нават паставілі сетку рабіцу паабапал дарогі, і прыбралі абмежаваньне хуткасьці), а раней было не праехаць •
дык вось, калі прыйшлі немцы, аказалася, што немца та і не прыходзілі - толькі ў суседняй вёсцы быў адзін паліцай, а ў нашай і далей - нічога не зьмянілася • ну хіба што пару мужыкоў, што не хацелі працаваць - сышлі ў лес, ціпа партызаны • есьці хочацца, таму яны рэгулярна прыходзілі і "дзяліліся" з жыхарамі • пару разоў лавілі-зьбіралі мясцовых мужыкоў і ўвадзілі з сабой - вербавалі • мой дзед два разы ад іх зьбягаў, на трэці яны ў яго нават забралі боты, каб не зьбёг •
а тут ужо і чырвоныя прыйшлі • мужыкоў пашыхтавалі - і на фронт, і часьцей за ўсё ў штрафнікі, і вельмі хутка ўсіх там пазабівалі • а дзеду пашанцавала: спыталіся, якая прафесія, што ўмееш, а ён быў трактарыст, то яго ўзялі ў артылерыю: падвозіць пушкі - так і прайшоў, праехаў паў-Эўропы, сам да фронта не дасягаў, але спыняўся ў пару кіламетрах, адчапляў пушку, і вяртаўся ў тыл •
распавядаў яшчэ, што найбольш добра было тым маладым, што патрапілі ў Нямеччыну на працы: і папрацавалі, вопыт набылі, грошай зарабілі, і жывыя вярнуліся • так, шмат з такіх потым на радзіме "адпрацаваў", адсядзеў яшчэ пару год, але жывыя •

прайшоўся па могілках • 80% - гэта 2 прозьвішчы, то бок амаль уся вёска былі сваякі, астатніў ужо ў разнабой • беларускамоўных - толькі адна сям'я, каля 5 могілак • польскіх, габрэйскіх ці нямецкіх - ніводнай • з навейшых пахаваньняў - адныя маладыя, 35-45 год •
на нашай вуліцы засталіся каля 7 хат, у 3 з іх яшчэ жывуць, 2 прадалі дачнікам • на астатнія вуліцы не хадзіў • праз пару год з трасы нашу вёску наогул будзе не відаць - усё паразбуралася • а за Саветамі было больш за 160 гаспадарак •
zmila: (3kub)
кінатэатр "Ударнік" - усё, ляжыць разбураны - раніцай ехаў, яшчэ стаяў будынак, а зараз - руіны
zmila: (3kub)
сядзеў, гулькаўся: прайшоў і сыграў 2 кампаніі і ўсе асобныя мапы ў StarCraft2; амаль усе кампаніі і зараз гулькаю асобныя мапы ў HoMM6 •

патлусьцеў (паправіўся) на 5 кг, але прысядаў з жонкай на плячах; затое амаль не адціскаўся ад падлогі - чамусьці забалела правая далонь •

амаль поўнасьцю "пераліўся ў белку": памяняў апошнія эўры і паклаў на дэпазіт •

нарэшце вырашыў паставіць лінух (вінда, нават ліцэнзійная, пратрахала мне мазґі - пасьля года нармальнай працы раптоўна стала скардзіцца, што мая копія нячэсная, але потым выправілася): доўга выбіраў якую Убунту выбраць, пакуль спыніўся на xfce • з інтэрнэтам-відэа-аўдэа там усё нармуль, жабу і экліпс ня ставіў (гэта было б залішне мэтаклассна - у адпачынак на хатнім кампе рабіць работу :), з эспэранцкай клавай давядзецца пазмагацца, а наконт гульняў - або працягваць у віндзе, альбо навучыцца юзаць wine •

сын навучыўся выражаць усе свае жаданьні і эмоцыі аднаскладовымі словамі (дай, ма, бэй, дзі) і жэстамі - і я бадай што ўсё разумею :) ёсьць яшчэ і складаныя словы: адзі = мульцік, і дадада - трактар •
zmila: (lunlumulo)
два тыдні на дачы - адпачываючы
ні хвіліны ў інтэрнэце, а спампаваныя кіны і серыялы былі прагледзеныя ў першыя ж выходныя •
таму трымаў у руках толькі сякеру, пілу і шурупавёрт (ну і сына) • пабудавалі тувалет ціпа сарцір, лесьвіцу ў склеп, ганак, летні навес-веранду, ну і там дробязі - гойданку і пясочніцу для ЯЯ •
у нядзелю паехалі на каняферму (Штоц), гледзелі там спаборніцтвы-выступы і выпадкова сустрэлі Кірыла (Berserker) зь сямьёю, а потым пад'ехалі яшчэ і Алёна і Марынка - аказваецца, так шмат старых знаёмых раварыстаў жыве на дачах у нашым раёне!
zmila: (3kub)
жонка наведала выставу БелАгра, купіла перапёлак і пеўня • завезьлі гэтую (і іншую нашу) жыўнасьць на дачу • а там у Смалявічах выпадкова сустрэлі і купілі яшчэ 3 кур-нясушак • за выходныя збацалі клетку для дробных птушак, а буйныя пакуль ходзюць вольна па ўчастку (сабакі навязаныя на ланцугі з другога боку дома) •
адзін раз мы ўжо елі яешню цалкам сваю!
zmila: (3kub)
Я дуже люблю задавати питання. Чому у собак хвіст мотиляється з боку в бік, а не зверху вниз. Чи може крокоділ з’їсти вомбата. Що таке вомбат.
(Аня Гераскіна (Саніна) - Його звуть Міша... або Зорі в макаронах)

быў у нас ув універы Дзіма Іваноў ці Пятроў, ня памятаю, але ён вельмі любіў задаваць пытаньні лектарам • запомніўся эпізод на лекцыі (ці спецкурсы) па філязопіі • неяк усплыла слова "вожделение" (юрлівасьць, пажадлівасьць?) і Дзіма адразу ж учапіўся: "а што такое вожделение?" • выкладчык спрабаваў ігнараваць, потым адказаў: "пагледзіце ў слоўніку" • але неўзабаве пытацель запытваецца ізноў: "а як пазбавіцца ад вожделения?" • выкладчык умомант адказвае: "спортам займацца" і працягвае сваё распавядаць •

вось і я заўважыў, што ўжо два месяцы, як рэгулярна хаджу ў трэнажорку і аккурат два месяцы ў мяне прапала жаданьне "папраграмаваць для душы" - ну там напісаць нейкі кодагенератар для хатняй бухгалтэрыі на Клажуры •
zmila: (tvar)
дапусьцім, В. - вопытны вадзіцель, шмат гадоў ужо ганяе ў камандзіроўкі ў розныя месцы Беларусі • а ў апошні год яшчэ прыстрасьціўся і да паўкабанізма польскага і літоўскага • ехаў ужо ня першы раз, маршрут распрацаваны і прапрацаваны, пасьля ўезду ў РБ пасьля шматгадзіннай чаргі на мяжы, ужо пад'язжае да загадзя заплянаванай стаянкі, толькі на сякундачку міргнуў, а расплюшчыў вочы ўжо ў падушку бяспекі - машына выехала на ўзбочыну, зьбіла знак, і праляцела з трампліна метраў 5 • ён, жонка і паўкабана - цэлыя, неўрэдзімыя, вось толькі ўвесь перадок аўтамабіля - ўсьмятку •

а ўчора жонка гуляе з сабакамі і сынам на плошчы перад ПК Чыгуначнікаў, вяртаюся з працы я, сустракаю іх і разам накіроўваемся дахаты • і тут ўнязапна Хэўлак падрываецца, і бяжыць некуды - праз дарогу, упэўненна і мэтанакіравана • на законныя патрабаваньні гаспадароў спыніцца - не рэагуе • потым бачу - едзе аўто, прытармажвае, чуецца бум! і аўто едзе далей • я ўжо ў думках разьвітаўся з маім апрычнікам (улюбёнцам), але тут з-за шэрага прыпаркаваных таксовак выбягае гэты рыжы адорва! • як нічога не было, падбягае, трэцца пысай аб нагу - ну здыміце, нарэшце, напысьнік! і паслухмянна бяжыць побач - выконвае каманду "дахаты"! я яго абмацаў - рэбры, хрыбетніца, лапы цэлыя - дзіва дзіўнае • да нас падышоў нейкі мужык, кажа: "вы гаспадары? гэта гэны пёс толькі што на дарозе быў? яго ж падбіла машына! ён нават у паветра ўзьляцеў" •
zmila: (lunlumulo)
сяжу, ем • на стол побач са мной ускараскаўся малы нашчадак, тыркае сваім відэльцам куды ні попадзя, а таксама з маёй талеркі бярэ то рыбку то кашку і або хавае, або пажуе й выплёўвае • зьнізу сядзяць два таксы, чакаюць, мо што ўпадзе, ці інакш як ім перападзе • чорны Эркюль, які ўмее ўставаць у слупок, падымаецца так што па-над краем стала відаць яго пыса • сын бярэ кавалак рыбы, працягвае яго сабаку, я крычу "ненене! нельга, сам кушай" • малы спыняецца і кладзе рыбу сабе ў рот • такс паварочвае морду да мяне, нахіляе галаву на бок і робіць такі маляўнічы позірк "ну і сцука жа ты!"
zmila: (lunlumulo)
[17:19:26] Dzmitry Laptsionak: сижу после спортзала, отдыхаю :)
[17:23:59] st.ecatherina: хорошо тебе :)
[17:24:38] st.ecatherina: а я мальчика с подоконника уже 3-й раз снимаю
[17:25:10] st.ecatherina: а пока писала, он в будку залез и закрылся

жонка - малайца! за тыдзень парамантавала нашую машынку, набыла аўта-сядзеньне для кіндэра, і ў гэтую нядзелю мы ўжо з'ездзілі на дачу - распачалі сезон •
zmila: (Default)
кепска-дрэнна-блага спаў: чорны дэман паўночы выў, скуліў, ныў, цяўкаў і спрабаваў нават пагаўкаць, і напысьнік не дапамагаў яго супакоіць • а 4й раніцы я прачнуўся, вывеў іх на вуліцу - там цёмна, нікога, нічога • вярнуліся, а гэты сабака ізноў пачаў за сваё • ўрэдны зьвяруга - тапкам па азадку ўжо не дзейнічае, сьціхне на хвіліну і зноў пачынае • не стрымаўся, даў яму ляшча - далоньню па наглай пысе - пёс трохі ахвігеў, памаўчаў хвілінаў 5 • але так рукой біць - ня нашы метады • праз паўгадзіны я здаўся, пусьціў іх да нас у ложак •

нічога так зраніцы не бадрыць, як пабачыць прыгожую паненку і падумаць - ах, якая ас-
анка!

учора глядзелі Пуаро - голас па-ангельску, а субтытры па-расейску, быў файны момант:
- откуда Вы это знаете?
- от Эркюля Пуаро (паўза ў амаль сякунду, новы кадр)
... ничего не скроется! 

важна

Apr. 19th, 2013 01:18 pm
zmila: (3kub)
учора ўвечары пасьля вячэры ўзважыўся - і ўпершыню ў гэтым годзе - роўна 80.0 кг • то бок з зімы сышоў ад 84 •
жонка пачула, абрадавалася і адразу жа дала мне ў рукі сына, а потым па-аднаму - сабакаў • аказваецца, пацан ужо перагнаў нашых таксаў: ён 10.3 кг, а кароткалапыя - па 9.6 кг кожны
zmila: (bicikla neĝero)
перажылі два дні з прыходам гасьцёў, набраў лішнія 4 кг (усё было шмачна, але шмат) •

зрабілі перапланіроўку ў зале, перанесьлі цілівізар з сьцяны на тумбу ў вугал • адламалі кабель антэны, таму ціві ў нас зараз працуе толькі як вялікі манітор і каб глядзець серыялы з флэшкі •

купілі новыя ноўтбук і дэсктоп • у кампутарныя гульні я не гуляўся ўжо гады 3 - з таго часу, як стары ноўтбук перастаў даваць рады цяперашнім гулькам, а пятых гяроўяў ужо пераіграў ува ўсіх камбінацыях •
паставілі на новым Старкрафт2 (пайшоў толькі ў ваконным рэжыме), Гярояў6 (ня змог абмануць іхні запускацель, таму пакуль не іграўся), і Скайрым (сабакі нашы пару разоў узбуджаліся ад гукаў, брахалі або рычалі) • ігралі, па чарзе перакідываючы сына з рук на рукі, спаць ляглі а 3й ночы •

учора

Sep. 18th, 2012 05:26 pm
zmila: (Default)
у нядзелю заехалі-такі на лецішча, пацана паклалі на арэлі і заснулі • пакасілі траву, назьбіралі чарговыя 4 скрыні яблыкаў, ужо сьцямнела, усе суседзі даўно параз'ехаліся, а сын усё сьпіць • папілі гарбаты, ўсіх і ўсё ўпакавалі ў аўто, селі, а матор тырц-тырц, і не заводзіцца •
файна, што ёсьць сябры, якія здольныя ў нядзелю ўвечар узяць усё кінуць і паехаць у незнаёмае месца за 40 км ад мкад •
а акумулятар перад зімой напэўна купім новы •

rip

Aug. 20th, 2012 11:17 pm
zmila: (tvar)
Старавойтаў Пётр Іванавіч, 23.07.1948 ― 19.08.2012
Старавойтава Тамара Іванаўна, 15.08.1948 ― 19.08.2012
цёшча з унукамі ехала на роварах, упала пад кола трактара з прычэпам, цесьць прыехаў на месца аварыі і атрымаў інфаркт міякарда, трэці і апошні
вось так у адзін дзень
zmila: (tvar)
во што такое некамунікабельнасьць - пражыў амаль 4 дзясяткі год, а пазычыць тышчу эўраў, напрыклад, ці папрасіць стаць паручыцелям, калі буду браць крэдыт на будаўніцтва жытла - і няма да каго зьвярнуцца •
zmila: (Default)
ізноў пераехалі на лецішча •
цяперача на працу дабірацца так: 25 хвіль пешшу, 5 хвілінаў квіток і чакаць ліпістрычку, 30 хвілінаў ехаць, 20 хвілінаў ісьці да охвіса (у выніку: каля 6000 крокаў) •
на ровары на працу з лецішча заязжаў трохі хутчэй - недзе за гадзіну дзесяць •

учора

Mar. 26th, 2012 01:32 pm
zmila: (Default)
было такое надвор'е, што на двары былі толькі сабачнікі (нам толькі папісаць, гуляць такібыць сёньня прапусьцім) і адрыўцы (ці адрыўшчыкі, адрыўнікІ/адрЫўнікі - бачыў з вакна трох на роварах з мапамі, нешта шукалі пад дажжом як зь вядра - а празь пяць хвілінаў як яны праехалі, было сонечна і прывесела), ну і 700 тых, каго хтосьці ведае па-імённа, якія ня гледзячы ні на што пайшлі ратаваць Айчыну, і зь якімі я першы раз за сьвядомае (2х-значна, як усё ў Беларушчыне) жыцьцё ня быў разам, бо па ўважыцельнай прычыне выконваў свае бацькоўскія абавязкі - павёз да-жынкі перадачку: кефірчык, тваражок і пялюшкі, а скончыць гэты аптымістычны пост хачу праклёнамі ў адрас тых, хто пабудаваў вуліцу Народная: ад школы ля Васьняцова да Раддома ля Куляшова на няпоўных 2х кілямэтрах там знаходзіцца ня менш за 70 бардзюраў, яны ўсе невысокія, у межах нормы, але я зьбіўся і заманаўся іх лічыць недзе на 50 •

учора

Jan. 15th, 2012 01:10 pm
zmila: (Default)
зганяў да сына, пад сьнегам каціцца вельмі прыемна, хоць 1 раз ледзь не ўпаў

сама прыкольнае, калі прыязжаеш, здымаеш шлем, і на валасах, дзе дзіркі ў шлеме застаюцца кавалкі сьнега

жонка з дачкой складвалі розныя архітэктурныя мадэлькі з паперы
склалі Пізанскую башню, малая аднесла яе паказаць дзеду і бабе: "а вось падаюшчая башня, (хлабысь) вось уплала!", прыносіць назад ужо толькі запцацкі
zmila: (tvar)
раварыстычнае
за восень і пачатак зімы ўжо 1000км - і гэта я ежжу толькі ў сухое надвор'е - бо пасьля шоссера на гібрыда з шчыткамі садзіцца ня хочыцца • гібрыд стаіць яшчэ з паперкай-нумарам, што выдавалі на Адкрыцьці вела-сезона •
яшчэ ні разу ня зьмерз, балаклаву яшчэ не апранаў, хаця цёплыя шкарпеткі і рукавіцы ўжо ўжываю • вось такая суворая зіма •

айцішнае
кушаў і падумаў: вось калі ем адным відэльцам, адламаў катлетку, укінуў у рот, узяў салацік, закінуў у рот, падчапіў пюрэ, туды ж - гэта ж вельмі нагадвае чалавека, які працуе з кампом адной мышкай • а настаяшчыя пацаны павінны карыстацца клавай • і тады задумаўся: а як будзе выглядаць command-line варыянт працэса кушаньня?

асса-цыяцыі
чамусьці назва аўтамабіляў Мерцедзес у мяне пастаянна асацыююцца з назвай Мікрасофт

аўтабіяграфічнае
сёньня сьніў (сярод іншых сноў, каторыя не запомніў): нейкая туса з калегамі (можа будушчы карпаратыў, які будзе аккурат у мой ДН), сядзім за сталом, гутарым, і размова пераходзіць у тэму: "а як ты патрапіў у эпам?" • адзін распавядае, іншая, мая чарга надыходзіць, я пачынаю, мяне хтосьці перабівае, я змаўкаю • потым нехта ўспамінае: "а! дзіма, ты ж не дагаварыў", я зноў пачынаю/працягваю, зноў перабіваемы, змаўкаю і так некалькі разоў •

Profile

zmila: (Default)
zmi la

December 2016

S M T W T F S
    123
45678910
11121314151617
181920212223 24
25262728293031

Syndicate

RSS Atom

Most Popular Tags

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Jul. 21st, 2017 06:33 am
Powered by Dreamwidth Studios