zmila: (Default)
учора паглядзелі біг-бэнг (сэрыю 2x23 The Monopolar Expedition) •

 (тук-тук-тук) Пенні?
 (тут-тук-тук) Шэлдан?

і мы ўсе выпалі ў ржач на пару хвілін •


а сёньня гумар на велафоруме:

Все-таки Хаус меня кое-чему научил. Ваня жаловался, что у него велосипед издает какие-то скрипы. Он перебрал заднюю втулку, это не помогло и он естесно вызвал меня, как известного веломеханика. Ну я почти сразу диагностировал в чем дело. Скрип издавал разболтавшийся катафот. Ваня уже был в восторге, но я вспомнил логику Хауса - а что если катафот - симптом, а не причина? Постучал по спицам и точно - спицы разболтались, а отсюда уже болтающийся катафот и скрип!

учора

Apr. 16th, 2007 02:18 pm
zmila: (bicikla neĝero)
зганяў на Адкрыцьцё вела-сэзона • паназіраў як людзі раварысты ганялі • сам праехаў трасу вељмі асьцярожна • сёњня заўважыў на кампуцкеры - махімаљная хуткасьць: 65! ого, я дужа зьдзіўлены - раней думаў, што ён бољш за 60 не паказвае • сапраўды, летась разы два разганяўся да 60 і комп болей не паказваў, а проста 60 і ўсё, нават бяз дробных • а зараз во: роўна 65, ну з новым рэкордам, значыць! цікава, дзе гэта я так? напэўна на доўгім спуску, але я дакладна нідзе не ўкручваў, а проста скатываўся без разгону •

увечары схадзіў у кіно (перад гэтым правёў сэанс самамазахізму) "реальные кабаны" • рэаљна ржачны фіљм • спадабаўся •

сёњня пачыніў новую помпу, праверыў - напампаваў колы да 6 атм (ну можа спусьціла чуцька пакуљ здымаў клапан) • каціць стала трохі лягчэй - ці дакладней: каціць стала менш непрыемна • бо сьлік сьліку розьњ, ззаду стаіць сьлік, але шырокі, і як не пампуй, гума пада мной сьціскаецца і з асфаљтам завялікі кантакт • я ажно адчуваў, як пакрышка да яго прыціскаецца і "ліпне", зараз трохі менш •
zmila: (Default)
"любофь-маркофь", месцамі даволі сьмешна пасьмяяўся

кіно

Mar. 27th, 2007 11:27 am
zmila: (Default)
Реальные кабаны: Четверо уже немолодых друзей ...
Очень эпическое кино: Четверо уже не совсем юных сирот ...

учора

Mar. 17th, 2007 11:06 am
zmila: (Default)
схадзілі ў кіно • разы два нават я скалынуўся, ад нечаканасьці, дакладней - ад чаканасьці, але ўнязапнай, раптоўнай, рэзкай • адзін момант прыкољны - выбух, ляціць полымя, людзі падаюць, потым ўзрываецца аўтамабіљ, пераварочваецца, аскепкі ляцяць і адзін зь іх у камеру - бац! і цішыня, цемната •

grandan-tregrandan dankon al kara Kipridineto, vi vere ege helpis al mi • mi jam sentis min senenergia, elĉerpita • kaj viaj manotuŝoj estis kvazaŭ reŝargo de akumulatoroj •
zmila: (lunlumulo)
пазырыў учора хвіљм "База Клейдан" ("Basic"), гэтым разам ужо поўнасьцю (мінулы раз ніасіліў), праўда і гэтым разам пад канец заблытаўся, ху із дзе • заўважыў што галоўная гераіня Connie Nielsen здаецца падобная на Машку • паглядзеў іншыя ейныя фоты - там не падобная, тољкі ў гэтым кіне, дзе яна кароткавалосая •
фоткі )
zmila: (lunlumulo)
пачалася зь цяжкага пад'ёму (па будзіљніку!) а 9й • бо ў 4 легчы і потым прачнуцца а 6 (бацькі на працу зьбіраліся, шубуршылі ў калідоры) і было б непрыгожа праспаць •
якбытабыні, але да 11 я быў як агурок і пайшоў пазырыць чэскую казку "Анёл Божы" дзякуй Марыйцы • ня ведаю, чаму яна казала, што "Фільм павіны спадабацца дзецям" - мне дужа спадабаўся • і гумар, так трохі блюзьнерскі але прыемны і цёплы •
- тааак, што тут творыцца?
- дзіўна чуць такія пытањні ад Усёведаючага
я ўжо даўно лічу: калі Бог не разумее такога пакеплівањня, дык нахуй такога Бога •
перакладаљніцы дадатковы дзякуй за ўводнае слова, бо добра ўвяла ў кантэкст, паведаміла тое, што раней ня ведаў, і за рэмарку пра падарункі - буљбу дзецям якія вялі сябе нехарашо • вељмі спадабаўся актор, што граў анёлка-разьдзяўбая - выдатная міміка •
а запомніліся моманты, якія адмеціла Воля: чырвоныя рукавічкі на матузках, і ніфіга сабе пастава так сьпіну трымаць, і якія шыкарныя валасы і колер такі мяккі чароўны •

потым паехалі з Воляй рабіць шопінг па крамах - першы раз за два гады праехаў у 100м бясплатна (да нас кантралёркі не зьвярнуліся чамусьці) • навыбіраліся, намералася, наглядзеўся • цікава, прадавачкі мяне прымалі за бацьку, старэйшага брата ці за "галоўнага экспэрта"?

на Камароўцы закупіў экзатычных садавінаў, але пра гэта - далей •

Жара

Jan. 11th, 2007 07:51 pm
zmila: (Default)
пра кіну ж не напісаў, а то забуду •
спачатку перад кіной як звычайна паказваюць нешта іншае • гэтым разам было нешта зусім іное • пайшлі тытры, беларусьфіљм, усё як у дарослых, назва паказваецца: "не уезжай" • і сюжэт пачаўся: дзяўчына ідзе, апранутая "на выхад" а зь ёй хлопец тыпова дзеравенскі - ледзь не ў целагрэйцы • і ўгаворвае яе застацца, пра пэрспэктывы жыцьця разганяе, а яна не паддалася • тут я яшчэ думаю, што гэта анонс новага шэдэўра • а кіно ідзе далей: вось дзяўчына ўжо ў цягніку гутарыць з папутчыцай і тут голас за кадрам: "нінада размаўляць зь незнаёмымі!" • мяне асяняе здагадка: гэта ж сац.рэкляма пра сэкс.рабства! далей пашпарт: памежнік бярэ яго, штампуе • а затым з пашпартам нейкі мужык, які хавае пашпарт і кажа дзяўчыне: "ну сё, бољш ён табе не патрэбны, я цябе купіў" • і голас назідацељна тлумачыць, што дахалеры шмат суайчыњніц вось так трапляюць у шчыкатлівае становішча, • кадры міљкаюць, дэманструючы гаротны лёс • адзін з кадраў паказвае шпрыц на стале - ідэолягі конча хочуць прывіць безумоўны рэфлекс: шпрыц - гэта плоха, іхнія дзеці прыйдуць у паліклініку, як адрэагуюць? • але шчасьлівага канца не пасьледавала, фіљм сканчаецца не на пазытыўнай ноце: дзяўчына ляжыць на абочыне дарогі, замежныя паліцэйскія стаяць над ёй па-нянашаму гергочаць, і голас перакладае: "яны часта так канчаюць, перадазіроўка..." • а далей ідзе мараљ: не ўязжай, падумай, ёсьць выбар: вось гэта (і труп на абочыне) або гэта (і стаіць калхозьнік у целагрэйцы) •
я, чэсна гавара, быў уражаны • але баюся, аўтары-ствараљнікі не такога ўражањня чакалі ад гледачоў •

а сам фіљм "Жара" - як я і прадчуваў: нармаљная пацешная камедзія, забаўна і часам сьмешна, варта пагледзець, калі хочацца раслабіцца • "ня веру" сказаў бы тољкі на два моманта: назва "жара" таму што распавядаецца пра ціпа невыносна сьпякотны дзењ, але сам сюжэт фіљма ніяк з жарой не зьвязаны, і мог бы адбывацца і восењню і зімой, і бољш таго - некаторыя пэрсанажы былі апранутыя ў дзьве майкі або кашулю і скураную куртку • другі закід: у фіљме дзяўчаты проста зь першага позірку кідаліся на хлопцаў - ну ня бачыў я такога ў жыцьці •

koincidoj

Nov. 2nd, 2006 03:50 pm
zmila: (Default)
учора раздэвіртуалізаваўся (раздвітрулізацыя, раздватрылізавацыя, 123лізацыя) з Kano • зайшлі ў кавярню, папілі гарбаткі, потым трошкі прайшлі і сфоткацца на майдане •

прыехаў дахаты, сеў, вячэраю і ўключыў кіношку пазырыць • і бац: бачу твар падобны! (у мяне гэта пэўна нейкая хвароба: пастаянна знаходжу што нехта падобны на некага, спачатку Кіру ўпадабаў-упадобіў, потым калягіню пабачыў на скрыншоце нейкай праграмы, і інш. • прычым, не я адзіны, вуњ [livejournal.com profile] pani_grunia таксама гэтак робіць) • але артыста памятаю, але ня ведаю, як зваць • даглядзеў да канца (хоць было складана, бо хвіљм - муць) • і пасьпяшаў занатаваць імёны тых, хто там гралі - бо праграмы цілібачањня ня маю, і назву кіны як узнаць?
сёњня палез пашукаў Geena Davis - ага, яна грала, Samuel Jackson - точна і ён граў • шукаю, а дзе яны былі разам і трапляю на "The Long Kiss Goodnight" • а адтуљ ужо атрымліваю патрэбнае імя артыста: David Morse

і сапраўды, яны трохі падобныя:
Kano David Morse

і яшчэ супадзењні: Гіна (Геена) Дэвіс і Самуэљ Джэксан нарадзіліся 21га, студзеня і сьнежня, адпаведна

учора

Sep. 22nd, 2006 04:43 pm
zmila: (Default)
схадзілі на "Парфурмера" • перад гэтым я раздрукаваў і за два вечара прачытаў сам раман • сапраўды, без прачытанага было б складана зразумець фільм • раман даволі цікавы, прынамсі - незвычайны, "адкрывае вочы", дапамагае пабачыць сьвет іншымі рэцэптарамі, ці дакладней - нагадвае, што існуюць іншыя сродкі ўспрыняцьця рэчаіснасьці • фільм жа хоць і зрабілі больш "папсовым", зьмянілі і трошкі спрасьцілі сюжэт • галоўнага героя паказалі сімпатычным і прыгожым на фоне астатніх, і так атрымліваецца, што ён прадстае не маньякам-вычварэнцам, а ледзь не станоўчын героем • асабліва ўразіла, што ў яго заўжды выдатна паголенае падбародзьдзе (ну акрамя невялікага часу, што ён быў у пячоры), кідаецца ў вочы, бо часта твар паказаны буйным плянам і надоўга • а мне - тым больш заўважна, бо галеньне - ня тое, чым я злоўжываю :) • рыжыя дзяўчынкі ў фільме не уразілі •

ну і сама прыемнае ўражаньне - ад кінапахода, не ад кіны, а ад спутніцы • яшчэ раз раздэвіртуалізаваліся з Стэфанідай • прыгожая дзевачка, цёмна-брунатныя вочы, медныя валасы, сама стройная, энергічная і эмацыянальная • калі нешта з захапленьнем распавядае (а размаўляла ўвесь шлях дадому, вядома ж яна), трохі ўціскае ў плечы і запракідвае галаву назад •

2 Эўга

Sep. 15th, 2006 05:37 pm
zmila: (lunlumulo)
вы пыталіся - мы адказваем

знайшоў я той фільмі ("Астэрыкс і Абелікс. Місія Клеапатра") • прагартаў да згаданага эпізода • Клеапатра праходзіць каля мастака і кажа:
"тут дастаткова маіх партрэтаў у профіљ" profil
"а можа я хачу анфас?" anfas

а далей мастак пачынае адказваць: "сучаснае мастацтва ..." і ў гэты момант у дзьверы ўваљваюцца Абэлікс з Астэрыксам ... і мы так і не даведаліся, чаму

учора

Jul. 21st, 2006 06:13 pm
zmila: (lunlumulo)
на працы пачаў новую задачу, гэтым разам ужо не падтрымка, не працяг нечага існуючага, а распрацоўка праграмы з пачатку • то бок больш не патрэбна корпацца ў чужым кодзе, разьбірацца, што хацеў напісаць афтар, жахацца як крыва гэта было зроблена, змагацца з жаданьнем усё перарабіць па-правільнаму, і ў рэшце рэшт прылепліваць у той вэрхал чарговую залепку • зараз я ствараю ўсё сам і так як жадаю •
і магчыма з-за гэтага пачалася такая пруха, два дні працую, як завядзёны, нават каву ці гарбату амаль не пію і ў інэце ня швэндаюся •

а сёньня паралельна з працай пазырыў фільм "Бягі, Лола!" • я даўно ўжо чуў музыку да яго, і нават упадабаў і вось нарэшце само кіно • яно аказалася сапраўды вельмі добрым, і акторка (ага, рыжие девочки с зелёными глазами) • цікава было, напачатку калі яна бежыць, за рог паварочвае, я думаю: ровар! тут патрэбны ровар, але ж тады б кіно не такім было • і тут пад'язжае аболтус на лісапедзе •
ну карацей, застаўся задаволеным, і ў сьпісе любімых фільмаў пабольшала •

а яшчэ ўчора вечарам, як ужо зьбіраўся выпраўляцца дахаты, пагутарыў з калягіняй, што зараз у камандзіроўцы, і яна на разьвітаньне кажа: "ride safe", і я акурат учора падумаў, што насамрэч, калі еду, забываюся, і пачынаю гнаць і гнаць, намагаюся ехаць як мага хутчэй • і гэтая хуткасьця-манія неяк мяне напружвае • таму ўчора ехаў, кантраляваў сябе, і не перавышаў 30 км/г •
zmila: (Default)
паглядзеў "Angel-A" • пачатак сьмешны, а далей нешта такое ...
фільм не спадабаўся

кіно

May. 19th, 2006 09:48 pm
zmila: (Default)
паглядзеў "Lucky Number Slevin" • харошы фільм, у адным шэрагу з "Snatch" і "Lock, Stock And Two Smoking Barrels", сюжэты падобна заварочаны • гэта фільмы, якія варта пераглядзець у спакойных (не ў працоўных) умовах •
zmila: (Default)
каб не забыцца і каб дачэпа адчапілася (спасылкі на англіцкую вікю)

- джэкі чан
- жан-поль бельмандо
- жан рэно
- брус уільліс

ну і так сабе:
- стывен сігал
- жан клод ван дам

калі яшчэ каго ўспомню, дадам у сьпіс

kk

Apr. 25th, 2006 06:14 pm
zmila: (bicikla neĝero)
сёньня нейкі лажовы дзень • задачу маю ўчора скасавалі, сёньня новую не далі, я паўдня займаўся нічоганерабеньнем • праўда пасьля абеда прыйшоў шэф і даў задачку на два дні, але я пару гадзінак паміж абедам, размовамі і праглядам кіноў пазырыў у код, і зразумеў, што яна рашаецца выдаленьнем двух сымбаляў :)

а паглядзеў я кіну "Гордость и предубеждения", дакладней толькі пачаў і ниасилилА "Гордость и предубеждение" - говно. И немалую роль в этом сыграла твоя Кира. Гыыы. • амаль згодны •

таксама паглядзеў "Любоў насамрэч", беларускі пераклад • вось гэта ўжо больш цікавы фільм, такі прыемны, для сямейнага прагляду •

пакуль мяне не было, аказваецца і Кіра справіла свой ДН • фрызуру яна туды зрабіла сабе нейкую дзікую, макіяж і строй таксама ... ноў комэнтс • я нават ня буду фоткі паказваць • затое калі ехала ў машыне, яна "засьвяцілася" усюдыісным папарацам (неўраўнаважаным хлопчыкам не глядзець сюды ці сюды) •
zmila: (lunlumulo)
у суботу раніцай забраў ровар з майстэрні • як і меркаваў, усё (замена зорачак пярэдніх і задніх, ланцуг, тармазныя калодкі і наладка) каштавала 50$ • пакатаўся трохі па горадзе, успомніў як мне падабаецца мой стары ровар • сапраўды, вельмі добры велік, нават ня хочацца прадаваць • маленькі, лёгкі, вёрткі - і па сьнезе, і па лёдзе, а летам памятаю і пясок і гразь і ўсё*3 • я свой новы яшчэ не пасьпеў так палюбіць, як люблю стары •
потым сабраліся 6 раварыстаў з cm, і паехалі на Цьнянку (фота: першы прыпынак) • там трохі патапталі сьнег (ровар файна буксуе, калі правальваецца ў сьнег на 20 см) • затым хлопцы паехалі на востраў, палілі вогнішча, а я ўжо ламануў у горад •

finfine mi renkontiĝis kun la Bluokulino, kaj donis al ŝi diskojn kun muziko • ree ŝi staris kaj sentis malvarmon: ŝi kaŝis manojn en manikojn (kiom forte mi volis ŝin brakumi, alpremi kaj varmigi!) • pro tio la renkontiĝo estis mallonga • kaj mi kontemplis kaj raviĝis • ege impresis min ŝiaj mamoj kaj lipoj! tre belaj kaj allogaj, altiraj • pro tio mi tute forgesis proponi al ŝi ĉokoladon kaj adiaŭi per manpremo • aldone: mi tre volis tuŝi ŝian hararon, sed ve •

а вечарам яшчэ парадаваўся - пазырыў чарговы раз файны фільм: Knocking on heaven's door •


у нядзелю паўдня рабілі працяг рамонту ў хаце: паклеілі шпалеры і павесілі дыван •
а ўвечары дзякуючы Ігару (sapraŭdy, vialiki dziakuj, [livejournal.com profile] nieformalnyi!) трапіў на канцэрт Nagual tribute • амаль усіх выступоўцаў бачыў і слухаў упершыню • спачатку сыгралі Recha - гурт, які я пачынаю любіць больш а больш • "Лояльный муравей", лепш нічога ня буду казаць, не спадабаліся, як і "Серебряная свадьба" - музыка не ўражвае, а выкананьне = крыўляньне • не, гэта не маё • нейкая мудрагелістая імправізацыя ад "Князь Мышкин" і бешаная экспрэсыя ад Сяргея Пукста таксама не зусім па майму густу, але выконваюць яны клясна • супэрклясна і прафэсыйна гралі монстры, дыназаўры, гіганты бел.музыкі: цёзка Вайцюшкевіч з часткай WZ-orkestra (Зьмітра віншую з новым альбомам і вельмі пакрыўджуся, калі на рок-каранацыі яму не дадуць узнагароду) і Хаменка з Ко • Altanka - візуальныя ўражаньні пацьвердзілі нейкае цьмяное маё стаўленьне да іх: яны як і Lituus (Contredance) здаецца і граюць музыку якая мне падабаецца, але нешта ў душы ад іх выкананьня нічога не шавеліцца, не чапляе • ня хочацца прызнавацца, што гэта праз мову • а вось "Вирус лиха" - падкупілі, такая павольная рэгі, і дзяўчына "укуранна" пагойдвае галавой а потым як балабалабала - забалабоча!
ў паўзах паміж выканаўцамі публіку весялілі два клоўны • цікава, даўжэй за ўсіх наладжваў свае інструманты баяніст - з гурта "Гурзуф" • але ўжо потым літаральна парваў залю • я ня ведаў дагэтуль, што такое можна вырабляць на баяне з бубнамі • яшчэ спадабаліся габрэйскія хлопцы ("хасідскія сябры", як іх зваў Паўлёнак) - завадзілі ўсіх ладкамі і "паганскімі заклёнамі" ;-) • з таго, што яны сьпявалі, вылавіў толькі куплецік "если есть у Бени мать, значит есть куда послать" •
праз тое, што музыкаў было шмат і яны доўга наладжваліся, не было антракта, і самому Нагуалю не засталося часу выступіць • сыгралі яны толькі пару кампазыцый •

агульнае ўражаньне ад канцэрту - вельмі добрае • на сайце пісалі, што магчыма будзе зробленая кружэлка з кавэрамі/рэміксамі/рымейкамі - трыб'ют Нагуалю • маст хэв, якгрыцца •
zmila: (Default)
вечарам забамбіў смспамаваньне, пракантраляваў нумары тэлефонаў • толькі да [livejournal.com profile] hondurazian смс не даляцела • а [livejournal.com profile] kipryda парадавала: не пазнала мяне (няма ў мяне ейнага нумара) • але я ёй не прызнаюся, хто я :)
ня можна ўпусьціць такі шанец паінтрыганіць •

сьнілася нейкая пігня •  быццам патэлефанаў майстар, які рамантаваў ровар (а ён і сапраўды тэлефанаваў учора днём) • а потым я пабачыў, што ён зьвяртаўся да мяне адразу пасьля таго як наведваў сайт з галасаваньнем на рок-каранацыю, але ня выйшаў, не разлагініўся •  ну і я палез туды пад ягоным рахункам • прыйшоў я на тую паляну, паблукаў • там выстаўленыя былі розныя грузавікі: мэрсы, пэжо, беларусь а таксама розныя клубкі нітак - наколькі я пасьпеў праглядзець - розныя адценьні зялёнага, потым сінія, блакітныя і жоўтыя • бачу: нейкі чалавек запаўняе анкету, і падумаў, што і мне варта было б прагаласаваць • папёрся да сакратаркі, яна сядзіць у ценю, пад дрэвам, я да яе, прашу і мне даць анкету, але яна кажа, што я ўжо галасаваў • я сьпехам бягу разлагініцца, потым зарэгістравацца, чакаю пакуль прыйдзе ліст каб пацьвердзіць паролю і саабражаю, што сёньня апошні дзень галасаваньня і ўжо поўдзень, галасы больш не прыймаюцца •
што было далей, ня памятаю •

сёньня на працы нарэшце запусьціў нашую творчасьць адмігрыраваную на новы сэрвер • радасьці ня шмат, але задаволены •
схадзіў і сапраўды прагаласаваў на сайт рок-каранацыі, хоць сёньня была чарга [livejournal.com profile] chipa • ну што рабіць, яна прагаласуе заўтра •
потым запісваў два кампакты з класікай, а той комп зь пісалкай акурат побач з пакоем, дзе сядзіць упадабаная прыгажунька і калі я сядзеў кампанаваў другую кружэлку, яна акурат выходзіла, бачу - пазнала мяне, азірнулася • я ў адказ усьміхнуўся (ну я так думаю, пастараўся зрабіць радасны выраз твару, як гэта выглядае з боку, я ня ведаю) •

праглядзеў кіну "лысы нянька" (the pacifier), дзе Рыдзік атрымаў спэцзаданьне - ахоўваць сям'ю, цэлую ватагу дзяцішак • добры такі фільмец для сямейнага прагляду •

та! сёньня дзень роднай мовы • файны яна дзень выбрала - мой любімы 21 • хай мова жыве і буяе •
zmila: (eo-by)
la kovrilo de la libro
хутка будзе прэм'ера чатырохсэрыйнага фільма "Казарова" на 1м расейскім канале (анонс на іх сайце) •
у сюжэце фільма згадваецца эспэрантыскі клюб (забіваюць сьпявачку, якая выступала на эспэрантыскай вечарыне) •
фільм зьняты па аднайменнаму раману Леаніда Юзэфовіча (інтэрвія з аўтарам) •
паказ пачнецца зь серады 22га лютага •
zmila: (lunlumulo)
Keira Knightley in \"Domino\"
пазырыў учора фільм "Доміна" • кіно адкравенна слабенькае, на троечку • адзінае добрае што можна сказаць, там граюць Мікі Рурк і Кейра Найтлі •
Мікі патлусьцеўшы, увесь фільм жмурыцца, сыта-задаволенна пасьміхаецца • нечым падобны на Сямёна ў "Начной варце" (Аляксей Маклакоў) — стары вопытны ваяка, які патольна назірае, як падскоквае і выпінаецца моладзеж •
а Кейра ну зусім не спадабалася • весь фільм паліць цыгаркі (нечым нагадала мне Цоя ў фільме "Ігла", і хоць я дужа люблю Цоя, гэтае параўнаньне не на яе карысьць) • і сама ўся нафарбаваная, выглядала не прыгожа •
сюжэт фільма не зусім лінейны, ёсьць пару-тройка паваротаў • але да "Snatch" па завёрнутасьці недацягвае • дый мітусьня кадраў замінае •
карацей, глядзець ня варта • да таго ж справа патыхала півам, зьлева голасна дрыгаліся нейкія маладзіцы •
Кейра Найтлі ў ролі плахой/крутой дзевачкі (Domino, Jacket, Hole) не зусім тое што нада • вось у "Піратах" ці "Каралі Артуры" яна была лепей • яшчэ трэба пазырыць "Pride & Prejudice", дзе яна грае благародную даму • ну і чакаць працягі "Піратаў" •

Profile

zmila: (Default)
zmi la

December 2016

S M T W T F S
    123
45678910
11121314151617
181920212223 24
25262728293031

Syndicate

RSS Atom

Most Popular Tags

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Sep. 22nd, 2017 06:17 am
Powered by Dreamwidth Studios