zmila: (bicikla neĝero)
былі два дні ў Львове • ноч туды ехалі аўтобусам, дзень экскурсіі па замках, ноч у ацтойным гатэлі "Власта", дзень аўтобусна-пешая экскурсія па горадзе, ноч ехалі назад •

аўтобусныя (начныя) пераезды - зло (або трэба быць маладзейшым, ці выпіваюшчым) • каб горад пазырыць, трэба некалькі дзён, ровар і гід як [livejournal.com profile] stelmakhdem у Кіеве • а таму: Львів, айлбібэк!

пару фоткаў тут

набыў зборку альбомаў ТНМК
zmila: (Default)
адзін з днёў, калі мы швэндаліся па Варшаве, было вељмі сьпякотна і я спытаў Касю: "а ў вас бывае летам, калі дужа горача, што ў горадзе мужукі распранаюцца і ходзяць па горадзе без маек?" • яна адказвае: "ды не! такога ня можа быць • нават у доме, калі б я зайшла і пабачыла цябе топлес, гэта быў бы канфуз, я б адразу выйшла" •
калі я зьбіраўся ў пятніцу пайсьці ў горад у шортах (нармаљныя мае шорты, па калена, вељмі зручныя, я ў іх і на ровары катаўся і на працу хадзіў), яна кажа: "лепш ня нада • гэта ня будзе элегантна" • мне спадабалася такая пабудова: tio ne estos elegante

яшчэ яна распавядала, што калісьці чытала пра нейкае дасьледвањне, у выніку якога аказалася, што беларускія мужчыны маюць сама высокую самаацэнку • іспытуемым мужыкам паказвалі фоткі розных мужчынаў, пыталіся іх выбраць сярод фотак - якога б яны назвалі ідэаљным мужчынам, якім бы яны хацелі быць, а затым прасілі адказаць, які з фотак найбољш падобны да іх (і беларусы адзначыліся тым, што менавіта іхні ідэал - найбољш падобны да іх) • і яшчэ цікава, што тољкі беларусы ўказалі, што яны трохі страйнейшыя, спартыўнейшыя за свой ідэал; усе астатнія пазначылі, што ім варта пахудзець, каб дасягнуць свайго ідэала •
zmila: (Default)
падчас экскурсій Кася распавядала пра "nepo de Zamenhof" - унук Замэнгофа, ён яшчэ жыве недзе ў Францыі •
пра яго кажуць, што ён вељмі не задаволены, бо завуць яго ўсе "унук Замэнгофа", а ён-та ўжо сам дзед і мае ўнукаў • і яшчэ не падабаецца, што вядомы ён тољкі як сваяк ствараљніка міжнароднай мовы, то бок нейкая пасыўная, ад яго незалежная функцыя, а ён жа насамрэч вељмі таленавіты інжынэр, аўтар шматлікіх вынаходніцтваў і прочае •

наведалі будынак, дзе месьціцца PEA - пољская эспэранта-асацыяцыя • Кася кажа што сустрэчы там рэгулярныя, два дні ў тыдзењ: у аўторак зьбіраюцца бабуљкі, у чацьвер зьбіраюцца дзядуљкі - я кажу, як у лазьні, мужчынскі і жаночы дні • Кася кажа, што калі і прыходзіць, дык выбірае мужчынскі дзењ, зь імі цікавей •

яна казала пра свайго знаёмага, дохтура акуліста, як той распавядаў, што ёсьць такая хвароба на вочы, калі ў чалавека поля зроку - тољкі невялікая плямка, гэта быццам малењкім ліхтарыкам сьвяціць у цёмным пакоі • фактычна такія людзі лічацца сьляпымі, і перасоўваюцца зь белай тросьцю • забаўна, у транспарце іх адразу прапускаюць, саступаюць ім месца • а гэты сьляпы садзіцца, дастае кнігу і пачынае чытаць - але ж сапраўды, чытаць - гэта адзінае, што ён можа рабіць сваім зрокам, бегчы гэтай плямай па радках • пасажыры звычайна не разумеюць, пачынаюць узбурацца, зьдзеквацца •

цікава, у Варшаве ёсьць sex-shop, у Познані - sklep erotyczny
zmila: (eo-by)
занатую пра саму эспэранцкую тусоўку Arkones  (artaj konfrontoj en Esperanto) • там былі лекцыі, канцэрты і проста размовы, сустрэчы ці якгрыцца раздэвіртуалізацыі •

пятніца
рэгістрацыя, потым дэманстрацыя фіљма і аповед пра выкладањне эспэранта ў Кітаі • Раман Дабжыњскі (Roman Dobrzyński) казаў, што прыслаў назву фіљма "E-o en Ĉinio" але яна патрапіла ў праграму як "Le eb Chinio" • гэта мне нагадала, як я калісьці дасылаў у НН абвестку (пра курсы Э-а) і яны перакруцілі мой паштовы адрас zmila на zvita (ці нешта такое) •
а кітайцам вывучыць эспэранта сапраўды дзіка складана - фанэтычны строй мовы абсалютна іншы і ўсё такое...

потым дыскусія-ўспаміны пра нядаўна памерлага клясыка эспэранцкай паэзіі Ўіљяма Ољда (William Auld) • адзін зь найфайнейшых ягоных вершаў - Anna вељмі эратычны і моўна-эквілібрыстычы • распавядалі, што калі складалі кнігу, збор ягоных твораў і пыталіся ў аўтара, што туды зьмяшчаць, ён адказаў: "усё што хочаце, акрамя Ганны" • на пытањне чаму? кажа, што ўжо і так задзяўбаўся, бо ўсе просюць у яго тэлефон гэтай Ганны • Томаш Хмелік (Tomasz Chmielik) жартуе, а ці ты маеш сапраўды той тэлефон? і Зьбігнеў Галор (Zbiegniew Galor) адразу ж дастае візітоўку і працягвае яму: "на кажа, тољкі сталым кліентам" • Томаш кладзе картку ў кішэню і праз момант з кішэні дзіњкае ягоны тэлефон • з залі жартуюць: во, Ганна тэлефануе •
Аляксандр Каржанкоў (Aleksander Korĵenkov) які часта ліставаўся з Ољдам, кажа што той не карыстаўся кампутарам, і лісты прысылаў звычайныя папяровыя • але карыстаўся сваёй фірмовай паперай, і ўверсе кожнага аркуша была шапка, на якой намалёваная аголеная паненка • на такім самым аркушы ён прыслаў і запрашэњне яго наведаць, і Аляксандар пайшоў з гэтым малюнкам у пасољства • але на шчасьце акурат у той час эспэранцкі і шатлядзкі ПЭН-цэнтры спрабавалі прасунуць Ољда на нобелеўку і пра яго пайшла хваля публікацыяў і інтэрвіяў, і супрацоўніца візавага адзьдзела нядаўна чытала пра яго і таму без праблемаў аформіла ўсе дакумэнты •

пад вечар былі выступы розных радыё-, інтэрнэт- і часопісных выдавецтваў і рэдакцыяў •

напрыканцы - сьпевы • спадабаўся бард Георг Ганздлік (Georgo/Jerzy Handzlik), ён пяе сьмешныя тэксты пра эспэрантыстаў і Э-рух • на біс вярнуўся і прасьпяваў нават дзьве песьні вељмі фрывољнага зьместу, я зтармазіў і не пасьпеў запісаць іх на дыктафон •
дарэчы, толькі ў суботу, падчас выступу Маљгажаты Ганздлік (Małgorzata Handzlik), дэпутаткі Эўрапарлямэнту, калі ён перакладаў на Э-а тое што яна казала па-пољску, я атаясаміў іх і зразумеў, што гэта муж і жонка • часам тармазю як тормаз! яна сама ўжо не такая вогнена-рудая (як на здымках), трохі меней яркасьці • высокая, прыгожая, абаяљная •
zmila: (eo-by)
з экскурсіяў быў паход у музэй Варшаўскага паўстањня - ўражвае ня стољкі зьмест як афармлењне: яно ня проста не лінейнае, а трох-памернае • розныя там пад'ёмы-спускі на іншыя паверхі, тунэљчыкі і патаемныя пакоі • аднаму без экскурсавода разабрацца цяжка •  квіток у мяне не правяралі, таму калі нехта хоча наведаць задарма - зьвяртайцеся :)
запамінаљныя будынкі
"палац юстыцыі": (я ня памятаю дакладнай назвы), поўнасьцю люстэркавыя сьцены, арка праз дарогу, але сама цікавае - з боку будынку, ёсьць ніша, ціхі закуток, а там статуї жанчын, якія падпіраюць столю • а самі яны стаяць у нейкім басейне, вада нерухомая, роўная, зеленаватая і на першы погляд здаецца, што не вада, а мармур •
яшчэ бачыў аграмадністую спарудзіну: палац куљтуры і навукі, падарунак Сталіна ў той час брацкаму пољскаму народу •
незвычайны будынак зь дзіркаю: побач стаяць два хмарачоса, у адным зробленая дзірка вышынёю недзе на 10 паверхаў •
цікавая і прыгожая Палітэхніка: навучальныя карпусы ствараюць нібы лічбу 8, з двума ўнутранымі дворыкамі, над адным з іх зараз зрабілі шкляны дах і так унізе арганізаваная канферэнц-заля •
і вельмі файная ўнівэрсітэцкая бібліятэка, побач зь ёю і над ёю - парк з фантанчыкамі, зэдлікамі, аранжэрэі •

фоткі рабіў ціліфонам, а фнудок каб перакінуць іх у кампутар пакуль ня маю •

і яшчэ абавязковы элемент - наведалі магілу Замэнгофа (на жыдоўскіх могілках, уваход 4 zl) • гэта проста сьвяты абавязак кожнага эспэрантыста, гэта як пабываць у Парыжы і не памерці • праходзілі таксама па вуліцы Esperanto, бачылі аўтобусы з адпаведнай шыљдай (там канцавая некаторых маршрутаў) •
калі вярталіся з Познані, праходзілі праз могілкі загінулых у 2 сусьветную (былі магілы расейскія, пољскія і ангељскія) • я спытаўся: "а дзе магіла Замэнгофа? кожны пољскі горад павінны мець магілу найвядомейшага поляка Людовіка Лазарэвіча Замэнгофа!" • Кася параду прыняла і абяцала ў наступным годзе арганізаваць магілу Замэнгофа і ў Беластоку (там верагодней за ўсё будзе чарговы Ўнівэрсальны кангрэс эспэранта і сьвяткавањне 150 год нараджэњня ЛЛЗ)
zmila: (Default)
у пятніцу паехалі ў Познањ • цягнікі ў Пољшчы - файная штука, купэйныя з асобнымі мяккімі фатэлямі • загадкавая сыстэма нумэрацыі сядзењняў у вагонах • у кожным купэ па 4 з кожнага боку, і нумары ў іх ідуць такім чынам:
 5  6 
 7  4 
 3  8 
 1  2 
праўда калі ехалі туды, у нашае вакно пастаяна зазірала сонца і было даволі задушліва • я некаљкі разоў выходзіў у калідор •

само мерапрыемства ў Познані было недзе амаљ на ўскраіне, таму сам горад паглядзеў мала, тољкі ў нядзелю калі вярталіся - прайшлі пешшу праз гістрычны цэнтар да вакзалу •  горад такі сымпатычны, ціхі, спакойны, не высотны і не людны •

назад вярталіся ў нядзелю • і добра, што квіткі ўзялі загадзя • гэта была нядзеля і ўсе вярталіся з дачы студэнты вярталіся, бо с панядзелка пачынаецца вучоба • да таго ж, наш цягнік спазьняўся • але калі прыбыў, мы нармаљна залезьлі ў купэ, і там я спакойна сядзеў і чытаў • вось тољкі ў тым вагоне я пабачыў сапраўды прыгожых паненак: адна сядзела насупраць, чытала нешта з словам "historia", а сама ўся - сьпіна струной, галава прама, взор потуплен • другая сядзела побач - малая з заплечнікам бољшым за яе • чытала ці то Doronina ці Marinina, па-пољску • а сама вељмі падобная на [livejournal.com profile] kipryda, мо сястра? :)

вечарам у Касі пабачыў, вярнуўся хлопец, зь якім яны здымаюць кватэру • заядлы раварысты • раніцай ён начапіў на багажнік велаторбу, склаў заплечнік і выправіўся ў падарожжа ў Італію • сваім ходам два тыдні туды і пэўна 2 назад :) зашыбісь адпачынак •

а мы рушылі на вакзал выпраўляць мяне на Радзіму • з Варшавы ў наш бок ішоў цягнік а 6й раніцы ці а 14й дня, гэта з перасадкай у Тэрэспалі-Бярэсьці • таму выбралі прамой да Менску, што выязжае а 10й • але ў касе далі квіткі тољкі на праезд, а месца сказалі купляць на месцы ў кандухтара • прабяжаўся ўздоўж цягніка (Варшава-Масква), пољскія кажуць у нас няма месцаў • а расеец адзін можа прыняць, але запатрабаваў 100 злотых • кажу ніц нэма, ё тољкі 50 ну і яшчэ 10 эўра • ён ківае і пушчае ў вагон • дарэчы, ён прыняў мяне за поляка • купэ на дваіх, ехаў там адзін, вељмі камфортнае • ляжаў чытаў • мытнікі не чапляліся, хіба што наш спытаўся - што зусім няма багажа? я: ну мая вопратка і спаљнік • у Бярэсьці стаялі, мянялі колы амаљ 2 гадзіны • жуць! ноччу калі туды ехаў, здаецца было хутчэй •
яшчэ не спадабалася ў Бярэсьці адна частка вакзала завецца "Варшаўскі бок", а другая - "Маскоўскі" :( чаму ня Менскі?

перад паездкай забыўся зрабіць сабе смс-роўмінг, таму ў Варшаве набыў мясцовую картку • усяго 5 злотых, хапіла на некаљкі размоваў і шмат смсак • тэлефон пратрымаўся без перазарадкі ад таго панядзелка да сёњня (праўда я яго на нач вымыкаў) •
zmila: (lunlumulo)
значыцца, пасьля шмат гадовых запрашэњняў Касі наведаць яе і Варшаву, я нарэшце знайшоў момант калі жадањне і магчымасьць супалі • да таго ж у гэтыя выходныя ў Познані меў адбыцца традыцыйны эспэранцкі тусьняк "Arkones" • вось я і вырашыў спалучыць прыемнае з карысным •

у аўторак зрањня прыехаў у Варшаву, сустрэў Касю • яна спыталася, як вымаўляецца маё імя, яна ня ведала, што ў бел.мове "cie" вымаўляецца як "це" • а я ведаў, што ў пољскай "cia" і "sia" - гэта не "ця" і "ся", але чамусьці не датумкаў, што й імя Kasia падпарадкоўваецца пољскай фанэтыцы •

першыя два дні зрабілі пешыя экскурсіі па новым горадзе • нічога такога асаблівага ўражањня  не атрымаў, захаплењня ад горада няма • вељмі файна, што горад добра падтрымлівае раварыстаў: веладарожак шмат, яны выдзеленыя чырвонай пліткай, абазначаны знакамі • дзіўна: часам што такая дарожка спачатку ідзе справа ад пешаходнай, а потым раптам перакрыжоўвае яе і далей ідзе зьлева • прыкољна, бывае што веладарожка ўнязапна абрываецца: ёсьць, ёсьць і опа - бољш няма • як і куды далей ехаць, навуцы гэтага не вядома • а самае файнае - бардзюры! яны нізкія, не вышэй за 10 см, ды бољшасьць зь іх я б праехаў і нават прытармажваць ня стаў бы •
раварыстаў зразумела значна болей за нашых, прычым адсотак жаночага гењдзера недзе 40 да 60, а не 10 да 90 як у нас • ровары ўжываюцца разнаабразныя, сама папулярныя менскія брэнды я амаљ не заўважыў • у адной краме былі пару kelly'sаў, нават saphix праўда з амартызатарам і даражэйшы за мой •

аўтамабіљны і аўтобусны транспарт таксама адрозьніваецца ад нашага - водзіі супер-ветлівыя і спыняюцца, прапускаюць мінакоў ня тољкі калі на дарогу выйшаў, нават проста зрабіў целарух у бок пераходу • і спыняюцца рэзка, я ўжо думаю, ну гэты не прапусьціць - ляціць і хай ляціць, ан'не! тармазіць і прапускае • дарогі ў Варшаве даволі вузкія, па 1-2 паласы ў кожны бок, але павароты нават калі і перпендыкулярныя, але зробленыя з закруглењнямі, развязачкамі • мэтро паглядзеў - ну мэтро як мэтро, як і ў нас • хіба што рэклямы няма гукавай - ці гэта я проста незаўважыў, што не разумею - тое адфіљтравалася? народу на вуліцах і ў транспарце не шмат, перапоўненых аўтобусаў я не бачыў •

дзяўчыны пољскія не спадабаліся :) і тварам прыгожых ня шмат, і трошкі яны бољш пышныя, чым мне падабаецца • нагавіцы яны апранаюць па сваім памеры (а не на два меней як нашы) і таму дупак у абліпачку не відаць • а тыя хто ў спадніцах - шмат хто яшчэ без панчохаў, у нас у верасьні ужо з голымі нагамі не сустрэць •

асобны элемент праграмы - сустрэча з прадстаўнікамі <reklama>łacinka.org</reklama>: [livejournal.com profile] zolak і [livejournal.com profile] nieformalnyi • пасядзелі, паелі, пагутарылі • калі ішлі туды, Кася хвалявалася: "вы ўтрох будзеце размаўляць па-беларуску і я нічога ня буду разумець", я супакойваю: "не баїсь! вы ўтрох будзеце размаўляць па-пољску і гэта я нічога ня буду разумець" :)

на трэці дзењ я зрабіў шоппінг: пайшоў у супэр-гіпэр-маркет, там паўдня швэндаўся, выбіраў, купляў • насамрэч нічога такова я не набыў, тољкі запцацкі для ровара, красоўкі для малога • сама значыня пакупкі: мега-помпа (якая кажуць можа напампаваць аж 10 атм, я яшчэ не спрабаваў), супраць-дажджовая куртка (працуе на ўсе 200: не пушчае дождж унутар і не пушчае пот вонкі), і мрз-плэйер з 1 гігам памяці •

Profile

zmila: (Default)
zmi la

December 2016

S M T W T F S
    123
45678910
11121314151617
181920212223 24
25262728293031

Syndicate

RSS Atom

Most Popular Tags

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Sep. 22nd, 2017 06:19 am
Powered by Dreamwidth Studios