zmila: (ровар)
у нядзелю традыцыйна паўдзельнічаў у масавай (сабралося аж 100 чалавекаў) пакатушцы Тур-дэ-Бел №1 •
раніцай праспаў сустрэчу з Славай (нік - 40°), які дабіраўся сваім ходам • таму ўключыў музыку і паруліў самастойна • недзе за Фаніпалям бачу - стаяць двое • узяў іх на кола, дацягнуў да Энэргетыкаў • пішуць, сярэдняя была 27.1 км/г • паўгадзінкі пачакалі, я замяніў калодкі ў задніх тармазах •
тут прыйшла ліпістрычка, вывалілася сіла сіленна двухколавых • і спакойна паехалі • як звычайна, было трохі асфальта, трохі ўкатаных грунтовак, пару кавалачкаў зь пясочкам, брод, лясныя сьцежкі з лужынамі, і ўзаранае поле • мы з Мішам (нас было 2 на шосерах) пачакалі, пакуль праедуць шмат тоўсташынных, затым і самі • адзіная бяда - гліна набілася паабапал пярэдняга тормаза (задні чамусьці быў чысты) • заехалі ў вёску, адразу пад калонку з вадой і ўсё прамыў • так што шосер у Тур-дэ-Белы - нармальна ўжываецца •
у Рубяжэвічах увесь натоўп зноў разьдзяліўся і частка, якая не хацела чакаць вогнішча і вялікага адпачынка, рушыла асфальтам проста ў Стоўбцы • я з Мішам таксама дунулі з імі • недзе напаўдарозе я закалоўся, хуценька паставіў запаску, дагналі астатніх •
нехта тлумачыць, што ёсьць ліпістрычка праз 40 хвілінаў, але засталося 15 км і гэта складана пасьпець, таму яны спакойна едуць на наступную а 6 з нечым • але я памятаю, што 15 км за 40 хвілінаў рабіў па гораду, з прыпынкамі на сьветлафоры, таму кінуў усіх і ламануў • яшчэ адна разьдзелка і я прыехаў за 4 хвіліны да адпраўленьня • вось такі асацыяльны раварыста •

крокамер у ціліхоне налічыў 21534 крокаў, або 27.4 км (839 Ккал) • а праехаў я прыблізна 130 км •
zmila: (ровар)
на тур-дэ-бел_2010.1 сабралося аж 77 чулавекаў, клічнік •
пасьля таго, як мы ў суботу зьмерзьлі як цуцыкі (і давялося нават зайсьці ў салодкі фальварак і паесьці абаграваючага пірожнава), у нядзелі апрануліся пацяплей •
добра пракаціліся • я пратэсьціў мой першы ў горадзе супер-сіці-байк (focus wasgo) • ехалася добра, праўда сьлікі шваљбэ кояк часам трохі плавалі ў пясочку • вецер амаль пастаянна быў у сьпіну, дождж не завезьлі, камары яшчэ не сазрэлі, брод мы аб'ехалі, гразныя лужыны ўжо высахлі - кароча, поўны матрас, акурат для раскаткі ў пачатку сэзона • было толькі адно поле, якое мы пераекекекекхалі ўпоперак • кажуць, што на 28-інчавых там было лягчэй, ну калі так, я не зайздрошчу 26-цалевым • піцьця, як заўжды не хапіла, а вось ежы засталося і на адваротны шлях, у ліпістрычцы ўсё і прыкончылі •

фота 1 - недзе ў бяскрайніх пясках Беларусі

фота 2 - Рубяжэвічы. 2 Каці, Саша і Касьцёл

фота 3 - Рубяжэвічы. Я перад брамай
zmila: (ровар)
учора параварылі талпою • калі пераязжалі машкоўшкую шашу, я аддзяліўся і ламануў да_хаты - усе ехалі марудненька з шматлікімі астаноўкамі • а я ўключыў 3*6 і гнаў па амаль пустому прашпекту • здох, калі ўжо караскаўся на мост Маскоўская-Чкалава • потым увесь вечар адчуваў чаканы адхадняк •

фоткі by pashevich:
едзем па палігону (-не?)
дапамагаю Манаху напампаваць роўна на 4атм
ля вогнішча

цытатэн (
LYura аб rossa2005, які праехаў на шосеры):
При выборе вела меня занимал вопрос: зачем нужны горники, если гибриды не уступают вне асфальта, при преимуществе на асфальте? Годик поездил (в том числе и по горам ) и нашел ответ: горники нах не нужны, маркетинговая уловка
С сегодняшнего дня новый вопрос: зачем гибриды? ..

zmila: (ровар)
паехаў сёньня с раньня з velominsk на трэніроўку • сабраліся ўчацьвярох, паехалі на Дзяржынск, каля Нявеліч (Невяліч?) збочынілі на новую шашу і там недзе пад Крысава я ад іх адстаў, на скрыжаваньні разьвярнуўся і пачухаў назад • а тут, вядома, сустрэчны вецер, вада амаль скончылася, левае калена пачало балець, дык часам ехаў ледзь не на перадачках 1-1 •

агулам ад дома да працы: 82.4 км, 3 гадзіны, сярэдняя 26.7 км/г •
zmila: (ровар)
адначасова і аднамясцова з арганізаваным [livejournal.com profile] alex_radko Тур'09 этап №0 шосерападобныя паехалі сваімі тэмпам і дарогай •
было нас 5, хуткасьць трымалі пад 27, укаталіся канкрэтна, пад канец я разы тры адваліваўся, адставаў •
фота: інаплянэцяны!
ад дома да дома 88 км, сярэдняя 22 км/г • ногі гудуць да гэтуль •

на шляху назад заехаў на Жданы да "у Сяргея", купіў некалькі ліхтарыкаў і назырыў глямурны ровар для цёшчы: '09 Raleigh Women's Retroglide 1

учора ноччу трошкі паспрабаваў паўзязжаць у менскія горачкі: заехаў на Берсана, ля Цырка, ля Дынама, а потым два масты дахаты •
17 км, але змарыўся •
zmila: (ровар)
адкрылі ВелаСэзон-2009 •
сабралося прыблізна 500 раварыстаў, раварынь, і раваранят •
паўдзельнічалі ў некаторых спаборніцтвах •

фоткі потым
zmila: (ровар)
у пятніцу паехалі ў трох (Каця, Ірка, я) у Лошыцу, пакаталіся ўчатырох з сынам • Маякоўскага перакапаная, каля Камвольнага не прайсьці, давялося выехаць на дарогу - баяліся за ірку, але праехалі без прыгодаў • абратна паехалі вакол Чыжоўскага • заехалі на стадыёнчык на Маякоўскага, трошкі "пахваляваліся" на тых горачках, я нарэшце праехаў іх на шосеры - нармальна • а Ірка залезла на высокую горку, і спакойна з'ехала ўніз, я як пабачыў як яна пакаціла ўніз - адразу абасраўся • але відаць, цэнтар вагі і сама вага ейная малыя, і таму для яе такія спускі не праблема •

нядзеля была яшчэ больш веласіпедная • спачатку пазырылі мульт "трыё з бервіля" (ці як там назва), потым паехалі папрацавалі на паляну, дзе будзе Адкрыцьцё веласезона • затым трошкі пазырыў фініш тур-дэ-фландрыя • каментатар сказаў, што тамашнія ўлады пашкадавалі мясцовых бюргераў, і замянілі вядомую брукаванку на нешта больш мягкае і гладкае - зганьбілі ўсю разынку, дзеля чаго туды едуць раварысты •

у панядзелак ноччу аднавілі традыцыйныя пакатушкі па 2 колцу • ехаў амаль увесь час на халастым ходзе, а бразґотка ноччу так гучна трашчыць, што я ўжо пачаў параноіць - а ці нармальна гэта: доўга ехаць на халастым?

учора вечарам зрабіў паўкруг: па 2 колцу Акадэміі Павук, а потым па прашпекту дахаты • 

сёньня раніцай паехаў паспрабаваць патрэніравацца з шосерамі • да месца старта 12 км, прыехалі двое, я трохі пасядзеў у іх на коле, але праз 12 км здох і павярнуў назад • 12 км да горада, 12 км па горадзе да працы • сяджу і ногі гудуць •

ітаво: 241 км з пачатку сэзона •

трэба зрабіць новую аватварку: я на жоўтым шосеры

учора

Mar. 30th, 2009 01:40 pm
zmila: (bicikla neĝero)
усёй сямьёю папедалілі на месца дзе будзе адкрыцьцё веласэзона-2009, туды даехалі нармальна, у лясок не паехалі - гразна шчэ •
дакруцілі да Шаранговіча, уніз да Дзяржынскага, потым дварамі паўз краму "Мясной смак" і там Ірка навучылася (я мяркую), што заезжаць на борцік наіскасок - небясьпечна (лепей перпендыкулярна) • а потым я абодвамі коламі ўскочыў у ямку (як я яе не заўважыў - не разумею, або азірнуўся ў той момант, ці лужына была) • задняе кола вытрымала, а пярэдняе - зьмяїны ўкус • спыняемся, я кажу: "увага, дзеці, зараз тата прадэманструе, як можна хутка замяніць прабітую камеру" • дастаю запаску, а там ніпель тоўсты, а ў новых колах толькі тонкія дзіркі • я кажу: "спакуха, у такім выпадку мы яе заклеім" • але пракол быў вельмі блізка да смачка і мне ніяк не ўдалося прыклеіць латку • а тут і дождж закапаў • давялося ісьці дахаты пехам •
у выніку 17 км, зь якіх 3 я не ехаў на ровары •

мараль: варта з сабой вазіць сродак для зьняцьця лака з пазногцяў •
zmila: (ровар)
у суботу паўдзельнічаў у мотавелапрабег Менск - Ялізава
сабралася на ММВЗ нашая каманда (ад ВелаМенск), зарэгістраваліся, нам выдалі накідкі з надпісамі •
бліжэй да 11 пад'ехалі ўжо ўсе: дзясяткі два мацацыклаў, і раварыстыя: ветэраны, дзеючыя спарцмэны, і куча маладых •
як толькі пачаўся дожджык - выехалі, заняўшы ўсю правую частку дарогі • так і ехалі па пр. Партызанскаму і потым па шасэйцы • калі павярнулі з М4 на М5 - дожджык скончыўся, асфальт вельмі хутка падсох і давялося ехаць далей (я плянаваў трошкі катнуць з народам і потым адваліцца дахаты) •
ехалі і ехалі )
у выніку: праехаў 109 км, сярэдняя хуткасьць 26.4 км/г • такія дыстанцыі ў такім тэмпе для мяне яшчэ зарана •
нага правая баліць да сёньня • тэлефон зноў прамок і не ўключаецца •

фотка: мы на фінішы
zmila: (ровар)
на пакатуху "без заморочек" сабралося аж 15 байкераў •  ня гледзячы на дождж, на дыстанцыю 135+ км (насамрэч было за 160), на дарогі - толькі грунт, ніякага асфальта • і вось я паехаў на першае маё пакатаньне ў стылі PRomWad •
яшчэ ў ліпістрычцы ён распавёў, што прагноз надвор'я нам абяцае: дождж раніцай у Барысаве, днём над Лагойскам, а вечарам у Алехнавічах - 65% верагодна навальніца • улічваючы, што ўсю суботу ліў дождж, было ясна, што сухіх шкарпетак не напасёсься •
абяцаны дождж у Барысаве нас ужо чакаў • перад выездам Раман кажа: "так, зараз будзе інструктаж... " і тут гучыць аб'ява: "увага, па другому пуці сьледуе таварняк на Менск", а затым Ромка ўсё такі выдае: "нас сабралося дастаткова шмат, таму: пісаем усе разам па камандзе, какаем па камандзе, кушаем па камандзе. каманды аддаю я" • 15 першых км праляцелі лёгка, першы піпі-стоп зрабілі над Бярэзінай • "магчыма ў гэтым месцы пісаў сам Напалеон • напэўна ён яшчэ і пісаўся тут" •
заехалі ў лес, укатаныя грунтовыя сьцяжынкі - супер! вельмі часта сустракаюцца лужыны і лужыны і лужышчы • празь некаторы час мы ўжо нават не спрабуем іх аб'язжаць (а некаторыя - немагчыма) і проста выбіраем дзе лягчэй праехаць • калі лужа даўжынёй 5-10 мэтраў, едзеш, і ровар гучыць, як параход, плюх-плюх хвалі і пырскі • адну з лужынаў я не асіліў - аб'язжаў па праваму берагу і паваліўся ў сярэдзіну •
драўляны мост праз Гайну напалову паламаты •
а брод праз Цну аказаўся непраязжаемы - пару дзён назад яго нават на машыне магчыма было • а зараз глыбіня - па пупок • а плынь такая моцная, што цягне ўбок • абодвы Раманы спрабавалі праехаць - няўдала • астатнія параспраналіся і перанесьлі ровары ў руках •
пасьля брода паабедалі, тут выглянула сонейка, трохі падсохлі •
выехалі на вузкакалейку, праехалі трохі - пабачылі запруду баброў, з-за іх давялося зноў бродзіць і мачыць напаўсухія ногі •
далей быў бураломінг - ішлі празь лес, пералазілі праз паваленыя дрэвы, блукалі, вярталіся • затым сразалі па полю (на шчасьце неўзаратае) •
потым хацелі ўзяць вяршыню, але зь першай спробы не знайшлі, а тут ужо і час пачаў падыходзіць да "ці пасьпеем на апошні электравік?" • доўга спрачаліся, выбіралі як ехаць - трохі срэзаць па грунту (42+ км) ці ўламіць па асфальце (каля 60) • вырашылі ламануць асфальтам • на шчасьце вецер быў папутны, таму ляцелі лёгка і даволі хутка • праехалі недзе км 20, і тут прыйшла ідэя: раз так, давайце паедзем не на апошнюю, а на перадапошнюю ліпістрычку! магчыма пасьпеем у Радашкавічы • частка байкераў так і зрабіла, астатнія паехалі ў Алехнавічы • а мы ламілі па асфальце, а потым пачаўся грэйдэр, затым зноў трошкі асфальта, і зноў зуба-рукі-дупа-душа-адбівальны грэйдэр • ужо не было сілаў нават прыўставаць на ямках •
хоць амаль увесь дзень ішоў дождж, пілі шмат, і вады не хапала • калі пад'язжалі да Радашкавіч (горада, не станцыі) я ўжо амаль у трансы - каб перадачку пераключыць цягнуся рукой да рамы (там дзе на шосеры манеткі) • Радашкавічы праехаў ужо адзін, перад трасай - невялічкая горачка - градуса 2-3, а я ўжо ніяк не магу, скідваю на 1-2, ледзь кручу • ускараўскаўся, стаў, даеў апошнюю шакалядку, дапіў апошнюю ваду • спытаў у мінака дарогу і тут міма праляцелі Lesha37 і Lis, я пакуль пераехаў трасу - іх ужо і не відаць •
патрохі сілы вяртаюцца, раскручваю 3-5, лячу па ветру - а вакол туман і цёмна, бачнасьць каля 50-100 м, лес і цішыня • не, не цішыня: ланцуг сьвісьціць, пераклюк бразґае, падшыпнікі ў карэтцы і задняй восі пахрустваюць •
пад'ехаў да пераезда - мяне абганяе электрычка • я па рэйках з роварам на плячы бягу за ёй - і не хапае мэтраў 20, асьцярожна дзьверы зачыняюцца...
заваліўся ў залю чаканьня і амаль гадзіну змагаўся каб не заснуць, а тут яшчэ страўнік пачаў бурліць, і дрыжыкі працінаюць •
перад самай апошняй ліпістрычкай пад'ехалі яшчэ трое нашых, разам селі, і адразу праваліўся ў сон • пракінуўся на пад'езьдзе да вакзала • вылез, ісьці - халодна, а сесьці на ровар мацерна не дазваляе дупа • паехаў дахаты стоячы на педалях, як бмхеры •

kaj nun mi volas тільки dormi

фоты:
перад стартам у Барысаве
першы прыпынак ля Бярэзіны
лужыцы, лужыны, лужышчы
мост праз Гайну паламаты
Раман-тытанік бярэ брод
я праз брод
PRomWad бярэ брод
zmila: (ровар)
у суботу скаталіся ў Дразды, там хлопцы, якія на роварах скокаюць зрабілі для сябе трамплінчэг, і гойсалі з яго • а астатнія стаялі глядзелі фоткалі і/ці сядзелі ля вогнішча, смажылі сасіські, пілі і палілі • а заадно насалоджуваліся сакавіцкім надвор'ем - агідны дождж у перамешку з прыгожым белым сьнегам •
сабраліся і прыехалі нават дзяўчынкі - аж 4 раварысткі, і ўсе на імя Каця •
фоткі тут

на працу на ровары сёньня ўжо прыехалі 3 чалавекі •
zmila: (Default)
пачаліся ў пятніцу • я здаў кола ад ровара ў рамонт, але так і не забраў • ноччу ўзяў Кацін ровар, выцягнуў, сеў і ўспомніў, што забыў ліхтарыкі на сваім • бегам туды - скруціў, сюды - прыкруціў і пакаціў праз увесь горад •
прыбыў своечасова - пасьпеў на усеразамнае фоткавањне (усе мы мінус хватографэр) •
паехалі ў начную пакатушку з купањнем бо Хрышчэњне - ну ў нас такая традыцыя "кожны год мы зь сябрамі-бяйкерамі едзем пампасамі на Раўбічы купацца" • летась было 9 чалаваекаў, зараз ужо 17 • і купаліся гэтым разам болей (а я таксама яшчэ не), і вогнішча гэтым разам адолелі і прасядзелі-прастаялі ля яго ўсю ноч •
назад вярталіся іншым шляхам, таксама лясной дарожкай - вељмі лядовай, роўнай і гладкай • абалдзенны дрыфтынг, калі прытармажваць заднім колам і яно ідзе ў занос! я звычна злазіў зь сядла, сядаў на раму і падстрахоўваўся правай нагой • калі выехалі на лагойскую веладарожку - там поўны мордўінд, я цалкам здох, адарваўся ад байкераў і пакаціў паціху сам • як паскудна, брыдка і гразна ў горадзе ў параўнањні з чыстым і ціхім лесам!

у суботу паўдня адсыпаўся, потым трохі пашпацыравалі пад дажджом - нам неверагодна пашэнцыла, што гэты дождж пачаўся тољкі ў суботу •

у нядзелю было сонца (@ [livejournal.com profile] izottafraskini), мы зганялі на рынак, накупілі фруктаў, а для калярыту - 鮨 ці 鮓 ("сусі", частку з вуграм, частку з мідзіямі) • фруктовы салат трохі падпсавалі грэйпфрутам, але затое хурма трапілася смачная, а пірог грушава-тварожны наогул на выдатна • сабраліся бацькі мае і Каціны, мой брат з паловай, бабуљка - і разам павіншавалі мяне зь дзьнём нарадзењня •
zmila: (ровар)
у суботу прачнуліся позна • а потым ужо мокрыя і потныя ідзем у душ "ну кілямэтраў 40 быццам праехаў" •
паелі, апрануліся і выехалі акурат, калі народ пачаў пакатушку • разам выехалі за горад, трошкі пакаталі па лясным сьцежкам, трошкі патаскалі ровары праз паваленыя дрэўцы •
дабраліся ў Сосны, далей усе пакацілі ў лес паліць вогнішча і смажыць сасіськы, а мы паціху вярнуліся ў горад •
пакуљ гатавалі абед, пытаюся ў Каці, ці стамілася, дзе што баліць? • "ногі баляць, дупа баліць, і сьпіна баліць" - "а сьпіна-та чаму?" - "ну дык першыя 40 км ты ж не адзін праехаў? :)"
фоткі: мы караскаемся праз завалы, яна вядзе (затрымлівае :) калёну, я (арол!)
а ўвечары мы зноў дасталі нашых коней і зганялі, забралі шкарпетачкі


у нядзелю прачнуліся наогул запозна - каля 11й (і тољкі потым даведаліся, што час зьмяніўся) • паўдня шпацыравалі, наведалі галерэю мастакоў, завіталі ў кнігарню • чытаць не перачытаць, кніг да халеры, хярова, што часта бывае ў кнізе няма ніякай анатацыі, ані апісањня - што гэта за яно, проста цытатка самога аўтара з кнігі • і багата кніг траплялася наогул бяз зьместу •
нагледзеў некаљкі падручнікаў японскай • але не купіў - і так ужо зашмат • нешта я вучу "ў шырыню" (а не ўглыбіню): раздрукаваў 5 ці 6 падручнікаў і ў кожным прапрацаваў першыя 2-3-4 вурокі • ну, шукаю-выбіраю, які мне бољш падабаеццо •
калі заходзілі краму, нагадваю сабе: "а! я ж хацеў яшчэ сік" • "якіх сік?!" - сьмяецца Каця • потым кажа, што гэтае ўкраінскае слова неяк ня так па-нашаму гучыць • "а як будзе на эспэрањце?" - "suko!" шчыра адказваю • "давай лепш будзем казаць 'сок' :-)"

вечарам па наводцы [livejournal.com profile] sundementia схадзілі на спэктакаљ "Ах, эти свободные бабочки" - спадабаўся, жызьнены такі • галоўны гярой нагадвае [livejournal.com profile] paul_broom - і фігура такая мажная, і голас падобны (твар ня бачыў, далёка сядзелі) •
zmila: (ровар)
у нядзелю (12-га) скаталіся на гару Сьвятога Дзяржынскага • у Койданава не заязжалі, а зрэзалі празь Ясюкевічы (ці як іх там) • да Вертнікаў даехалі амаљ незаўважна, хоць па паўлітра вады і выжлукцілі, а там засьпелі краму з марозівам • далей у Скірмунтава, залезьлі на найвышэйшую гару, яе ўжо трохі ўпрыгожылі, упарадкавалі, паставілі агароджу, і прыступкі каменныя •
адтуљ на Менск - P65, ехалі, ехалі, доўга-доўга • па дарозе знайшлі нядаўна падбітую саву, малую яшчэ, падабралі з сабой (мо каму на чучала трэба? тэлефанавалі, ёсьць майстра, можа зрабіць, а пакуљ птушка ў лядоўні) • нарэшце даехалі да гарадзенскай трасы, і адразу збочылі - там аказалася добрая бакавая дарога, амаљ уздоўж шашы, але ціхая і карацейшая • ехалі там, знайшлі яблыню зь яблыкамі, набралі поўны заплечнік •
а калі нашая дарога зноў у трасу ўцякла, мы не захацелі з машынамі ехаць, і збочылі на поўдзењ - ну далей за берасьцейскую не праедзем, а нам усё бліжэй будзе • і так і папілілі, папылілі амаљ уздоўж каљцавой • выехалі ў вёску Пціч, (дзе за намі пагналіся дзьве сукі з такімі замагіљным брэхам • а потым трапілі на шасэйку • збочылі туды, і выпадкова знайшлі Дудуткі, хоць ведаю цяпер як туды (адтуљ) ехаць •

на вуліцы Громава крама "Суседзі", там вељмі малая нацэнка, бананы і кавуны па тышшы зь нечым • але купілі нектарынак і адразу ж зьелі •

паломак не было, хоць выехаў разгіљдзяйскі - клей забыўся • той што быў з сабой весь выпэцкаў, рабіў сабе "стањ заўважным" (стужкі сьвятло-адбіўныя на торбу наляпіў) •
zmila: (lunlumulo)
у пятніцу паехаў трошкі размяцца, хутка пакатацца: сеў на хвост Northern light-у і яшчэ з 2 хлопцамі вељмі ў спартыўным тэмпе ламанулі ў Раўбічы • я ледзь трымаўся, але на горачцы адваліўся • 2 кружкі па Раўбічам (гэта крута: перадачкі 1:1 і ўсё роўна трэба ўставаць і ламіць танцуючы) • потым на Курган славы, і там пад самы канец я ад іх адстаў • на Маскоўскай шасейцы я зноў здох, перад горачкамі ў Калядзішчах • стаміўся так, што нават сэксу не хацелася (ўру канешне, хацелася (але не маглося, паваліўся і заснуў (не прыходзячы ў сьвядомасьць))) •

у суботу вырашылі "нічым не занімацца", і так і зрабілі: прыборка ў кватэры, шопінг, паглядзелі нейкія кіны •

а ноччу выехалі на ІК, дзе сабраліся 13 раварыстаў, разам ня спалі ноч • а яшчэ да нас даїбалася нейкая рэлігіёзна-заклапочаная бабуљка, пачала разганяць пра спасењне нашых душ: "на роварах мы малайцы аздараўляце цела, а пра душу падумалі? маліцеся Багародзіцы! але не ў царкве, бо там усе скурвіліся" (цытата няточная), адно добра - бабка грузіла мозґ белмоўна • прыехалі ў Івацэвічы • адтуљ заехалі ў Косава, Бусяж, Ружаны - фтыкалі на руіны палацаў, на касьцёлы і цэрквы (і сынагогі) • затым строга на поўдзењ да воз. Сялец • а там як заехалі на палігон, пачаўся такі пясочак, што мама не гаруй, а яшчэ - горача і жамяра дастае, ледзь выжыў • цягнуліся з Кацёнай апошнімі • затое, як тољкі палігон скончыўся, пайшла нармаљная ўкатаная лясная дарожка, там мы ўкруцілі • а пасьля купањня ў возеры (ля возера нас чакалі яшчэ паўтузіна байкераў-матрасьнегаў, ад перагрэву некаторыя каталіся на роварах па вадзе - там даволі доўга ідзе неглыбокае) па асфаљце да Бярозы ў Кацёны яшчэ знайшліся сілы паганяцца з мной на пераганкі • потым доўга круцілі ад Бярозы да Бярозы (Картускай) • а ў лектравіку спалі па чарзе •
zmila: (Default)
у суботу трохі пакатаў Кацёну - у Сьцяпянку, Дражню, потым каля Маскоўскіх могілак, уздоўж Мкада (там такая файная дарожка ё, аказваецца), потым на Баравую, на хвалёвую сьцяжынку, адпачынак ля возерца, і праз Бараўляны і Лагойку назад у горад •

у нядзелю з кампаніяй байкераў паехаў ад Бабруйска да Таљкі ўздоўж Бярэзіны і Сьвіслачы • поўны адпад: сьпякота, ладны кавалак ўкручвањня па асфаљце, дупа-драбіљныя гравійкі, і фініш па сьцяжынкам з пясооочкам - кашмааар! купацца так нідзе і не знайшлі прыстойнага месца, Асіповіцкае вдхр - бруднае, аж фііі • зноў праехалі празь вёску Цэљ • агулам - каля 120 км, пад вечар дужа балела дупа, абгарэла сьпіна •

учора

Mar. 9th, 2007 02:05 pm
zmila: (rovar)
збацалі "тэматычную пакатуху" • сабралося 11 байкераў і ў Жодзіне далучыўся месны Поехали-нуты (ён і паказваў маршрут у той бок) • надвор'е было вясењнее, сонейка, амаљ бяз ветру, асфаљт шурпаты але сухі - лепатааа • праехалі вёску "Бабій лес" (а потым задумаліся, магчыма гэта быў "Бабій лЁс"?) • перад возерам "Вялікае" давялося збочыць з дарогі і прыкладна з кілямэтар памясіць дзермяцо: мяккі рыхлы сьнег + мяккі мокры пясок + цёмныя лужыны невядомай глыбіны (часам аж па вось кола) • затым доўга распаљвалі вогнішча і смажылі ежу, некаторыя адмарозкі ламанулі па лёдзе на той бераг возера • затым хлопцы ўпрыгожыліся бањцікамі і стужкамі (сьвята як ні як) і паехалі ў назад • бачыў цікавую назву вёскі: "Навадворра" - о! думаю, з двума рр! на выездзе азірнуўся, там ужо бољш празаічна: "Навадвор'е" • потым зладзілі фотасэсію аголеных каленак - каб пасраміць міфічную фарумчанку lilu • на пад'езьдзе да Смалявіч еду і раптам пазнаю дарогу: калісьці я тут ужо ехаў, "во тут павінная быць калонка з вадой!" - кажу Жору • і ён таксама ўспамінае і пазнае месца • пачалі размаўляць, аказваецца мы зь ім тут ужо разам каталіся два гады назад • прыгадалі, што зараз будзе добры пад'ём а пооооотым афігенны спуск, і сапраўды як заехалі на горачку, адтуљ я далей каціўся аж да горада, хоць і прытарможваў разы два • Жора падтакнуў: "так бы і ляцеў далей, але ў населеным пункце ніколі ня ведаеш, з-за якога паварота выпаўзе пьяны трактарыст" • у вёсках перад мясцовыя на нас таааак азіраліся, сапраўды, усё так ціха, мірна, пастараљна, і раптам - тузін раварыстаў з стужкамі ў розных месцах • у Смалявічах купкі дзяўчат ажно верашчалі ад захаплењня •

дад:
падчас паездак напяваў песёњку ката Леапољда, ну прыблізна так, як яе выконвае Пушны Саша • а яшчэ ёсьць умопомрачитељные Kraftwerk - Tour de France, і tdf etape 1, 2, 3 •
zmila: (rovar)
пакаталіся ў пеша-роварнай патаскушцы • упяцерох заехалі ў мясьцечка Ацтэда і атседа пачалі ехаць-буксаваць-сьлізґаць-падаць-цягнуць • сьнех мокры, рыхлы, глыбокі • колы праваљваюцца і часта ня едуць • сама праязжабељныя месцы былі - лужыны ў каляінах, яны доўгія (20-30 м), вузкія
і дно пакрытае лёдам, во там садзісься і як трактар брррр - расьсякаеш, пырскі ўва ўсі бакі • ногі прамакалі, пакецікі не работалі • надвор'е было прыязнае, цёпла, бязь ветру і без ападкаў • я зьмерз тољкі калі выехалі на асфаљт - народ рухаўся марудна •
потым добрая вячэра і прыемная бањка • паўночы не спалося, сядзелі трындзелі ні ап чом •
у нядзелю пачалі з 10 км асфаљта, потым збочылі на засьнежаную гравійку, затым пешка па лесу і нарэшце выйшлі на поле • а там па мокраму мякењкаму гаўназёму я так ўкруціў! ух, дзе тољкі гібрыды не праязжалі •
падаў тољкі два разы: у суботу на мокрым няроўным лёдзе, пасьлізнуўся і замедленна так лячу і думаю: можа ірвануць кола, падскочыць з роварам разам, каб ня ўпасьці - не, на лёдзе так ня выйдзе, аааа, таадыы наадааа нагууу адсьцёгваць, ага, нада • ляжу •
а другі раз у наступны дзень, педаљка за ноч зьмерзла, і калі мы збочылі на гумновую дарожку і там праехалі багата луж, я ўсе фарсіраваў лёгка, вёска скончылася, сталі, выбіраць куды збочыць, я пад'язжаю, і цягну нагу ставіць на зямлю, а яна ня хоча і тады я разам з роварам плашмя на бок • прыгожа (мякка і ня бољна) •

падрабязны атчот і фоты на форуме: "Покатушка по укатанным лесным дорожкам" •
zmila: (rovar)
у суботу [livejournal.com profile] victogan замуціў пакатуху Мір - Стоўбцы • сабралося аж 12 чалавекаў! кажа: "летам запрашаў - прыехала тољкі трое, а зімой гляњце: тузін" вычварэнцаў • ад Асіпаўшчыны да Міра дакацілі зь вецярком папутным • пафтыкалі, пафоткалі(ся), Мірскі замак і рэчка Міранка:
Мірскі замак рака Міранка

потым патрапілі на канавачку, і пераадолелі яе хто як • адчуйце розьніцу:
пераход перашкоды і пераскок перашкоды (фотка пастановачная :) каб сфоткаць, яго прымусілі пераскокваць два разы)

далей - вогнішча на беразе Нёмана, затым зноў лес, пясочак, брод, перабягањне праз шасэйку • тры разы было: выязжаем з грунтоўкі ці зь лясной сьцежкі на асфаљт і ня збочваем управа ці ўлева, але шуруем упоперак, прама і зноў на "дарогу" (= гэта тое месца, дзе мы маемся праехаць)
у горачку, супраць ветру, па пясочку - але з радасьцю! (у горачку, супраць ветру, па пясочку - але з радасьцю!)

пакаталіся сапраўды найвыдатнейша! надвор'е зашыбісь: цёпла, ціха, суха • ехаў і прагаварываў: як хораша ў лесе зімою!

(фоткі ўзяты з адчота Сашы Hades)

учора

Sep. 25th, 2006 11:05 am
zmila: (rovar)
пакаталіся "Нясьвіж - Сноў - Мір" • сабралося 8 чалавекаў (у тым ліку 3 дзяўчыны! а чацьвёртая не паехала, хоць у суботу яе былі амаљ угаварылі) • ліпістрычкай да Гарадзеі, потым ціхенечка разьмяліся: трымаў 23 км/г і даехалі да Нясьвіжа • там на плошчы каля ратушы да нас падышоў нейкі мясцовы белмоўны ці то настаўнік гісторыі ці навуковец-гісторык і пачаў скардзіцца што няма ні помніка Радзівілам, ні нават вуліцы Радзівілаўскай •  а потым доўга разганяў пра скандынаўскі сьлед у гісторыі і тапаноміцы Беларусі • казаў што нашыя назвы Гародня, Бярэсьце і інш. паходзяць ад вікінгаў •
затым прыехалі ў Сноў, зайшлі ў нейкую ваеную частку, унутры якой зьмяшчаецца нешта ціпа палацу, але зараз у ім  знаходзіцца гошпітаљ • там селі-паабедалі •
заехалі ў Ішкољдзь • во дзе месца поўная гусей! ля кожнага двара пасецца статак •
потым вырулілі на Мір • я заманаўся цягнуцца паволі, таму калі праязжалі ўказаљнік "Мір 19" азіраюся, кажу астатнім: "асьцярожна, дзьверы зачыняюцца, наступны прыпынак - Мір!" і ўламіў • пёрся 35-40 км/г, дый ветрык папутны дапамагаў • за мной угналася тољкі JD, і тое на хвіліну адстала •
зь Міра ехалі ў Стоўбцы, паглядзелі, што да ліпістрычкі больш за дзьве гадзіны, дык стараліся не ламіць, але цяжка было мне прымушаць трымацца ня больш за 25 •

агулам - 110 км, але амаљ увесь час па асфаљце, і было стољкі прыпынкаў, шмат стаялі, адпачывалі, што пад вечар не чувалася, што праехалі бољш за сотню • праўда калі сядзелі на вакзале, чакалі лектравіка, адна наша дзяўчынка кажа: - раварыста заўжды пазнаеш па паходцы • я зьдзіўлена: цікава, і якая ў раварыста паходка? яна сьмяецца: ніякая!
фота: мы ў Нясьвіжы

Profile

zmila: (Default)
zmi la

December 2016

S M T W T F S
    123
45678910
11121314151617
181920212223 24
25262728293031

Syndicate

RSS Atom

Most Popular Tags

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Jul. 21st, 2017 06:34 am
Powered by Dreamwidth Studios