cytaten

Feb. 13th, 2015 10:28 am
zmila: (3kub)
Карусь Каганец "Бывалы Юр у Менску" (1902 г.)
- Трэк... мг... трэк... трэба пайсці за імі паглядзець, што такое трэк, бо хоч не мала свету з'ездзіў, а трэка не бачыў.
[...]
- [...] А дзе ж той трэк? Нешта я ніяк не цямлю, што гэта трэк.
- А вось гэта кругловіна.
- Так вось што трэк!.. Гэта ж тут на ласіпедах ганяюцца адзін за другім. А гэна пасярэдзіне што?
- Гэта?.. ай, та я і забыўся. Сапраўды, чакай!.. Здаецца, тры... гу... на. Ага, трыгуна - тутака пузатыя паны засядаюць і глядзяць, як падхорцістыя панічы кругом лятаюць, каторы каторага абгоніць.
- Цяпер я цямлю. А, бач, што гэта, чы гэта яны нарокам так у кучу ссыпаліся?
- Да дзе ў ліха нарокам... Адзін як скінуўся, так другі, разагнаўшыся, не можа здзержаці і валіцца на яго, а на таго трэці, і так усе.
- Калі так, то, пэўна, ім не да смеху, але здалёку гледзячы, так дужа ўцешна. Быў я ў цырку, так і там хораша скачуць, то ўсе на адзін лад, а тутака: той выпучыцца, той скуліцца, той набок перакрывіцца, той носам, той патыліцай, а ўсе рукамі і нагамі махаюць, быццам што злавіці хочуць. О! так аднача ім добра падаставалася... Бачыш, як крыўляюцца? Адзін так сам і не ўстане... Вось так забава!
zmila: (3kub)
вагаўся, што купіць: бел-чырвона-белы карбованы шосер, або наварочаны гібрыд, з дыскавымі тармазамі, амартызатарам, багажнікам • але вырашыў узяць цыклакрос

засталося паставіць шчыткі, замяніць гуму на тонкія сьлікі, падняць сядушку, перавярнуць вынас, і зразумела адкруціць катафоты і калпачкі на ніпелі :)
zmila: (rovar)
на 9м годзе роварнага жыцьця шлем нарэшце спатрэбіўся: я трошкі сутыкнуўся з аўтамабілем і ўпаў • мінусы: аказваецца, ніхто не ідэальны, нават я • плюсы: у мяне будзе новы ровар!
zmila: (rovar)
напэўна вось гэты маршрут - найкарацейшы • можна было б яшчэ трохі выпраміць: Жукоўку-Магілёўку праехаць дварамі, і замест Перадавой - па Ўральскай, але было б нязручна і даўжэй • радуе, што леса-пясок на Ананьева-Падлеснай мой шосер праязжае :)

cytaten

Feb. 19th, 2014 12:05 pm
zmila: (rovar)
[livejournal.com profile] ukurka радуе:
За среднюю дорогу работа-дом можно услышать много всего (да, я успеваю расслышать, я езжу медленно). ...
И ещё иногда моё любимое "Осторожно! Не видишь, дядя на велосипеде едет!" Правда, по последним сведениям, так говорят только психи, потому что нормальный человек не станет учить ребёнка бояться велосипедов.

cytaten

Jan. 30th, 2014 10:30 am
zmila: (rovar)
Sacha: а если не мастерить из велосипеда гибрид, хотя бы поставить руль пошире, то ездить можно будет увереннее и почти повсеместно

Benyash: Широкий руль для города не тру

Darth Sailor: Не тру, а рулю.

Benyash: А я, вот, сменил руль 42 на 44 и зацепил зеркало, проезжая между машинами

rrom-ma: Потому что баран :), мтб рули проезжают выше зеркал
(руль - баран)
zmila: (bicikla neĝero)
http://victogan.livejournal.com/383476.html
http://victogan.livejournal.com/383717.html

хлопцы схадзілі пешшу ад Арапорта-2 празь вела-домік у Загор'е да Кургана славы •
і сустрэлі там вела-адмарозкаў, якія не пабаюся гэтага слова не пабаяліся першых маразоў •

зімна зіма замарозіла марозам мармызы!
zmila: (rovar)
3000 км за год усёткі накруціў •
сёньня на работу на ровары dst:19.6 tm:59 avg:19.2 max:31.2 odo:3006.9

cytaten

Sep. 16th, 2013 01:47 pm
zmila: (rovar)
Йен Макдональд - Ночь всех мертвецов
Их велосипеды уже успели доблестно выдержать тяжелый переход через горную пустошь, что раскинулась к югу от Ногалеса. Две тысячи долларов штука — но продавец поклялся девичьей честью всех своих незамужних сестер, что эти внедорожники фирмы МТВ проедут, где угодно, исполнят любое желание седока хоть сам пик Эль-Капитан покорят, если надо. И вот на пятый день похода — в трех днях пути от ближайшего дилера фирмы «Дерт-Лобо», как сообщила карманная электронная карта Элены — зубчатая передача превратилась в две одинаковых половинки. А впереди еще десять дней, еще четыреста миль, еще пятьдесят гор, которые так нравятся Соломону Гурски. И все нужно пройти на высшей передаче.

ці варта чытаць далей? :)
zmila: (rovar)
хтосьці прапаноўваў ужываць жаночыя пракладкі ў якасьці сьцелек у абутак


xanom:
день добрый! посоветуйте, плз, где можно в минске купить мужские колготы, леггинсы или что-н в этом роде? синтетика, под шорты... для велоезды, конечно же

карцінку глядзець на свой страх і рыск, я папярэдзіў!
http://poehali.net/attach/tights_04.jpg

Teki:
Друзья, вы двигаетесь не в том направлении.
Это может плохо закончиться.

(я сам за апошнія тры восеньскія-вясновыя сезоны працёр да дзір 3 пары джынсаў, летам - шорты і памперс, узімку - майткі і нагавіцы з начосам)

cytaten

Jul. 26th, 2013 04:37 pm
zmila: (rovar)
mi-ku-apx: піша:
По этой фотографии у меня возникает вопрос, а почему итальянцы в таком месте улыбаются и пропускают, велосипедист никому не мешает, а в Беларуси хамство и онлайнер?
foto )
zmila: (rovar)
з дачы да ліпістрычкі: пешшу - 24 хв, бягом - 14 хв, на ровары - 8 хві •

праверана: шосер па гліна-пясчанай дарожцы пасьля дажджу праязджае, але з агідай • на мокрай траве тармазіць таксама магчыма, але асьцярожна, і вельмі, праньзіцельна гучна!

"здоровый мужик, а на велосипеде катаешься" - новы ўмяморыз ад ананімнага аўтавадзіцеля •

cytaten

Jul. 10th, 2013 12:17 pm
zmila: (rovar)
Kitya Karlson (kitya) напісаў США: И чтобы закрыть тему велосипедов.


у каментах

lucretia_cassia:
Понимаете, в чём дело.
...
Если велосипедных дорожек нигде поблизости нет как класса, человек, покупающий велосипед и выезжающий на дорогу, сознательно плюёт на то, что создаёт большинству окружающих проблемы.

kitya
нет, не понимаю. я так понял только то, что вы не любите велосипидстов, собачников и скутеристов. к мусульманам, евреям, геям и ченокожим притензий нет? а то это часто всё в одном.

а если серьёзно, то тем современное развитое общество и отличается от диких племён в джунглях, что люди смогли немного научиться больше думать и понять, что никакого большинсва и меньшинства постоянного не бывает. на самом деле мир плотный и абсолютно верно будет утверждения что мы все друг-другу мешаемся. меньше народу - больше кислороду. а уж как выявить кого назначить "меньшим" - всегда признак найдется. можно тех у кого веснушки, например. поэтому в настоящей демократии большинство давно поняло что оно состоит из многих разных случайных меньшиств и вообще не постоянно. сегодня белых больше, а через 10 лет уже больше будет мексиканцев. поэтому не из любви к себе, а из своего личного шкурного интереса, это самое большинство давно и демократически приняло множество законов специально ограничивающие различные формы дискриминации и кснефобоии - боязни отличных от большинства меньшинств.

ну впрочем мой пост не о том что законы главное, а о том, что не надо на них много ссылаться, особенно если сами их не читали. ну и о том, что во все времена самые обычные человеконенастники всегда нагло врут пытаясь придумать и сильно преувеличить опасность этого самого меньшинства для большиства. врут о том что гастарбайтеры забирают рабочие места у местных. врут о том, что мусульмане нарушают порядки. врут о том, что геи разрушают традиционные браки. нагло безсовестно врут. и с велосипедами тоже самое - если велосипедистов и впрямь такое крошечное меньшиство, то любому нормальному человеку будет понятно, что устроить никаких проблем большинству окружающих один маленький велосипедик просто физически не может.


а вось яшчэ адзін ідэальны ціарэцік:

slavka
ну представьте себе что у Вас в городе построили офигительные велосипедные дорожки и Вы с друзьями по ним радостно гоняетесь - пока не упретесь в спину пешеxода, который загораживает Вам проезд и освобождать его не торопится. А потом еще один, и еще. А чо? право-то они имеют
Ваша реакция?
zmila: (3kub)
пратэсьціў новую (для мяне) прожку - MyTracks: запісвае трэк, і закідвае яго ў воблака (г-драйў ці г-мапы)
https://maps.google.com/maps/ms?msa=0&msid=212432864041117577849.0004def0ef1824de18508
кароча, лепш за SportsTracker, акаўнт гугловы, а не пейспучны, трэкі магчыма экспартаваць

на выезьдзе з дамашанскіх дач правяраў і не знайшоў выезду - агарадзіліся плотам, а ў Калядзішчах пракалоўся - першы раз у гэтым годзе • пакуль стаяў, мяняў запаску, усе машыны таксама стаялі - акурат прапускалі калёну ваеных, ужо рэпетуюцца да параду •
другі раз ехаў гэтым шляхам, і сёньня ахвігенныя зьмены-паляпшэньня: ля завода Амкадор паклалі новенькі ашфальт, а адну з вулачак на гарадзішчанскіх дачах плянуюць пасыпаць чорным пясочкам - такі ляжыць, калі праязжаць дачы ля станцыі "садовы" - вельмі добрае пакрыцьцё!

ля охвіса сёньня прывязаныя 34 ровары (нейкі дзіцячы там стаіць ужо даўно, відаць нехта прынёс і тут пакінуў, бо няма месца дома :)
zmila: (rovar)
[livejournal.com profile] ukurka  тгавіць мяне, што я стаў пачотным наработунараварыстам, а па няцотным у мяне дожць, сьпякота і лянота • але затое я ўчора на эліпсоідзе зрабіў 20 хвілінаў на 7м узроўні з хуткасьцю 170 абаротаў у хвіліну! і пульс не падняўся вышэй за 165 •
жонка на дачы так вымыла ровар што ён як новы, ланцуг блішчыць, зьвёздачкі ўсе беленькія - кароча панізіла супраць-угонную абарону :)
сёньня праехаў па новым маршруце - напрамкі, праз дачы, уздоўж чыгункі: http://www.gpsies.com/map.do?fileId=wuiiwholircgspoc&language=uk
25км за 1:09, сярэдняя 21.7 км/г

zmila: (3kub)
ЭПАМ будуе новы охвіс і абгарадзіла ладны кавалак паміж паркам камянёў і ПВТ, і перакрыла лясную апхільную сьцежку: зараз даводзіцца на ровары аб'язджаць і ўлазіць празь дзірку ў плоце • а на самой сьцежцы і вакол парубілі дрэвы і дрэўцы і паклалі акуратна ўпоперак дарожкі - я ўсе аб'ехаў (хай хто скажа, што шосер не прыстасаваны для перасечанай-краіны!), але адно бервяно давялося пералазіць, і вось там я і паваліўся - сыстэма ў шасейнай раме вельмі нізка, а я прызвычаіўся не высьцёгваць левую нагу •
zmila: (rovar)
раніцай ліпістрычкай паехаў на дачу • там ужо амаль суха •
узяў шосерны ровар, выехаў, і першая ж думка: як гэтыя шосеры так сядзяць "дагарынагамі", але хуценька асвоіўся • пакуль ехаў да станцыі "укатанымі ляснымі сьцежкамі" так і прабівала параноя - наконт кола спусьціла, гэтак непрыемна ехаць па вільготнай мяккай зямлі • на станцыі аказалася, што ліпістрычка будзе толькі праз гадзіну 15 - а за гэты час я і сам даеду - ну і сеў і даехаў • нават сярэдняя хуткасьць 21 км/г - вельмі няблага для пачатку сэзона •
першыя 25 км, хоць навігатар прапаноўваў уздоўж чыгункі - 21.36 км, трэба будзе летам праверыць такі маршрут •
zmila: (rovar)
Рыгор Остэр
Бязглуздыя парады
(пер. Тацяна Папова)

Калі вырашыў па хаце
Ты на ровары пагойсаць,
А табе насустрач з ванны
Выйшаў тата пагуляць.
Ў кухню ты не паварочвай -
Ў кухні цьвёрдая лядоўня.
Тармазі у тату сьмела.
Ён даруе. Мяккі ён.

(Если вы по коридору
Мчитесь на велосипеде,
А навстречу вам из ванной
Вышел папа погулять,
Не сворачивайте в кухню,
В кухне твердый холодильник,
Тормозите лучше в папу,
Папа мягкий. Он простит.)
zmila: (rovar)
праверыў новую гуму: беларуская! вельмі цяжкая, ванючая, але зубастая і шырокая • учора ўвечары і сёньня раніцай праехаў абодва гарбатыя масты на веладарожцы • праўда, павароты праходжу плаўна і павольна •
на ровары на зіму дастаткова дзьве перадачы: ехаць і ўзьбірацца ў горку •

праглядзелі кіно "premium rush" - годна • хаця ўнутраны Станіслаўскі кажа, што так езьдзіць, і не пацець, і не націраць у пранежнасьці можна толькі ў кіно •
чарговы раз упэўніваюся і цешу ся ў перавагах двуколавага над двуногімі: у кіне паказана, як раварыст перад скрыжаваньнем пасьпявае прадумаць некалькі варыянтаў праезду "лавіравалі-лавіравалі", і сам пастаянна так пракладваю траекторыю, каб як мага меней круціцца але пры гэтым нікога з мінакоў не зачапіць • на ровары за долі секунды выбіраецца і робіцца манеўр, а пешаходы могуць цягам некалькіх секунд тупіць, ісьці проста насустрач і не заўважаць ці не разумець, што зараз можа адбыцца выпадковая сувязь, якую лепш прадухіляць, чым потым лекаваць •

дарэчы, ЭПАМ запрашае на працу кур'ера - дастаўка дакументаў па гораду :)
калі стамлюся націскаць клавішы - разгледжу гэтую вакансію •
zmila: (rovar)
сёньня быў нейкі чэлендж: перасекчы Авакяна - стаяў, чакаў ледзь не 5 хвілінаў, бо аўто лезьлі сплашным патокам • потым перасякаю Жукоўку - стаў, чакаю, прапускаю, ззаду пад'ехала нешта чорнае, толькі я стартую, яно таксама і направа перада мной - добра, што яшчэ не лядок, тармазіць можна рэзка • а выязжаю з двара на Сеньніцкую - паглядзеў налева, направа, рухаюся, а тут опа - зьлева ўжо нехта едзе, з-за прыпаркаваных вылез - шкада, што ў мяне ня фікс, не магу задні ход даць •

паціху асвойваю новае пакрыцьцё - мокрыя дошкі (Надзеждзінскую перакапалі і для пешаходаў зрабілі кладку) •

калі чэсна падлічыць, дык на ровары зусім не выігрываю па хуткасьці - гэта ж толькі ехаць гадзіну, а яшчэ ж трэба 5 хвілінаў дастаць ровар, праверыць, потым закінуць ровар у гараж і 10-15 хвілінаў схадзіць у душ памыцца-перапрануцца • тыя ж паўтары гадзіны што і транспартам выходзіць :)

Profile

zmila: (Default)
zmi la

December 2016

S M T W T F S
    123
45678910
11121314151617
181920212223 24
25262728293031

Syndicate

RSS Atom

Most Popular Tags

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Jul. 21st, 2017 06:37 am
Powered by Dreamwidth Studios