cytaten

Mar. 19th, 2014 10:52 am
zmila: (lunlumulo)
Вадим Проскурин "Восемь дней Мюллера"
По характеру Пепе походил на сторожевого терьера из тех, что охраняют склады с заморскими пряностями. Ростом такая собачка не превосходит кошку, зубы имеет, как у обычной дворняги, а резвость в лапах такова, что, бывает, в погоне за кошкой взбирается на дерево по голому стволу, а потом боится слезть, сидит и гавкает, а дети смеются и кидаются в животное всяким дерьмом. Раньше на складах держали для охраны овчарок и мастифов, а потом кто-то заметил, что опытного вора с длинным ножом собаке по-любому не задержать, так что главная задача зубастого сторожа - не грызть, а гавкать, а для этого большая собака не нужна. Кроме того, маленькие терьеры меньше жрут, и от этого происходит дополнительная выгода. В итоге оказалось, что терьер против вооруженного человека получается даже сильнее мастифа, потому что в озверевшего терьера не попасть ни ногой, ни ножом, ни кистенем, хоть ты обдрыгайся, ему все равно, носится кругами, лает и покусывает. Короче, уже три года как на всех портовых складах в охране работают только терьеры, а больших собак держат в жилых дворах, случайных прохожих распугивать.

добра піша дзядзька! прыемна чытаць, нават вялікія прагоны без дыялёгаў :)

(карцінка ад Фаіны Каплан з пейспука Read more... ))
zmila: (tvar)
дапусьцім, В. - вопытны вадзіцель, шмат гадоў ужо ганяе ў камандзіроўкі ў розныя месцы Беларусі • а ў апошні год яшчэ прыстрасьціўся і да паўкабанізма польскага і літоўскага • ехаў ужо ня першы раз, маршрут распрацаваны і прапрацаваны, пасьля ўезду ў РБ пасьля шматгадзіннай чаргі на мяжы, ужо пад'язжае да загадзя заплянаванай стаянкі, толькі на сякундачку міргнуў, а расплюшчыў вочы ўжо ў падушку бяспекі - машына выехала на ўзбочыну, зьбіла знак, і праляцела з трампліна метраў 5 • ён, жонка і паўкабана - цэлыя, неўрэдзімыя, вось толькі ўвесь перадок аўтамабіля - ўсьмятку •

а ўчора жонка гуляе з сабакамі і сынам на плошчы перад ПК Чыгуначнікаў, вяртаюся з працы я, сустракаю іх і разам накіроўваемся дахаты • і тут ўнязапна Хэўлак падрываецца, і бяжыць некуды - праз дарогу, упэўненна і мэтанакіравана • на законныя патрабаваньні гаспадароў спыніцца - не рэагуе • потым бачу - едзе аўто, прытармажвае, чуецца бум! і аўто едзе далей • я ўжо ў думках разьвітаўся з маім апрычнікам (улюбёнцам), але тут з-за шэрага прыпаркаваных таксовак выбягае гэты рыжы адорва! • як нічога не было, падбягае, трэцца пысай аб нагу - ну здыміце, нарэшце, напысьнік! і паслухмянна бяжыць побач - выконвае каманду "дахаты"! я яго абмацаў - рэбры, хрыбетніца, лапы цэлыя - дзіва дзіўнае • да нас падышоў нейкі мужык, кажа: "вы гаспадары? гэта гэны пёс толькі што на дарозе быў? яго ж падбіла машына! ён нават у паветра ўзьляцеў" •

cytaten

Feb. 15th, 2013 09:54 am
zmila: (lunlumulo)
Link: Очень познавательная статья про женщин(или про собак).

— Чё сразу женщины, у нас тут по соседству уебан мастифа отпускает погулять, он бле ростом мне по пояс и какой-то неулыбчивый, ему реально трудно возразить, когда подходит и пытается тебя понюхать-обслюнявить... ixtlan


cytaten

Sep. 28th, 2012 01:12 pm
zmila: (lunlumulo)
Д-ръ Клеттъ и д-ръ Л. Гольтгофъ - Наши домашнiя животныя (Собаки) / Таксы
Въ Германiи таксы носятъ названiе «лѣсничихъ» (Waldmauner), такъ какъ тамъ они составляютъ неизбежную принадлежность каждаго настоящаго охотника и лѣсничаго.
...
Вполне понятнымъ и имеющимъ смыслъ становится строенie таксы тогда, когда наблюдаешь собаку этой породы за работою, именно, когда видишь ее разрывающей нору лисицы и барсука, При этомъ невольно приходится изумляться ловкости, съ которой она роетъ землю и отыскиваетъ зверя въ норѣ, равно какъ и храбрости и хитрости ея.

словы

Sep. 28th, 2012 10:43 am
zmila: (Default)
брать зверя по месту
снимать собаку на злобе
собака меняется в узел сопряжения колец

При выгоне зверя из тупика (размене) каких только приемов не доводилось видеть у такс: собаки входят в котел, отвернув голову и выставив вперед плечо, боком, и даже повернувшись задней частью тела вперед (крупом). Таким образом такса «предвосхищает» возможное нападение зверя, как бы амортизирует его. В собаке генетически заложено, что зверь может наносить укусы собаке только в области головы, иначе он сам оказывается очень уязвимым.

3. Дав собаке возможность разлаяться у котла и уловив ее особую напористость, «ученика» науськивают, подбадривают, для чего можно приоткрыть крышку трубы над собакой и длинными отрывистыми и резкими движениями вдоль спины поглаживают ее, поддерживая в ней напор и стремление ворваться в котел. Размен. При повторном показе размена ваша помощь сверху должна быть уже тише и менее интенсивной. Размен. Далее самостоятельная работа. Если ее не последует, помогите лишь минимально. Размен. Больше помощь не требуется. И также снимаем собаку на самом интересном для нее месте, не дав доработать. Каждая притравка по отработке злобы должна заканчиваться победой собаки.

cytaten

Sep. 27th, 2012 11:44 am
zmila: (Default)
практычна адзін і той жа тэкст:
http://www.petsinform.com/taksa/pritravka.html
і
http://sobaka.lv/index.php?m=Poroda&id=Taks&page=Poroda/Publikacii2&I=T032
(у другім - дадалі вялікую другую частку)
для любіцеляў пісаць без пустых радкоў унутры - ну і як, тэкст з першай спасылкі чытаецца лепш, лягчэй? :)

цытатэн:
Чувствуя свое превосходство, собака от раза к разу смелеет, в ней начинает проявляться боевитость и напор. Развитие этих качеств ведет к тому, что собака обучается пробивать зверя в трубе, если он занял там оборонительную позицию. Вязкая собака будет вести злобное, плотное (на близком расстоянии) облаивание, «фехтуя» со зверем - делая быстрые, короткие броски. Такая работа обычно заставляет лисицу вновь начать движение по норе: у нее не выдерживают нервы.

Однако у некоторых молодых такс вязкость находится еще не на должном уровне. Им нравится злобиться на зверя, но они не воспринимают пока всерьез свою работу, и она им довольно быстро надоедает. Собака оставляет зверя, уходит обследовать нору или проверить через смотровое окно своего хозяина. Потом, вновь наткнувшись на зверя, начинает его облаивать, но опять ее «серьезных намерений» хватает ненадолго.
...
Наша такса, работая в контакте, все время в движении - «фехтует». Можно ее сравнить с боксером легкого веса. Короткие, молниеносные, стремительные броски с разных сторон, короткие хватки (собака «щиплет» зверя), стремительные нападения. Такса сама создает ситуацию, чтобы зверь «подставился». Собака тут же использует этот момент и берет лисицу мертвой хваткой по месту.

«Европейцы» работают иначе. Они не тратят силы на «фехтование», а залегают перед зверем. При этом они довольно вяло и ненастойчиво облаивают его, усыпляя бдительность. Как только зверь расслабится, чуть отвлекаясь от собаки, она тут же берет его. Берет собака зверя и при его попытке контратаковать (поэтому хватку у них можно отрабатывать нагонкой зверя). «Залегание» и «выцеливание» может быть весьма продолжительным. Если же лисица все время настороже, собака может так и не осуществить нападение.

цікавае слова: чутьистость
zmila: (lunlumulo)
на дачы суседкінская дзяўчынка (амаль 11 год), якая прыходзіць у госьці, даведалася, што ў нас яшчэ ёсьць пяшчанкі (былі хамякі, але не выжылі, цяпер во гэтыя неда-тушканы), а летась яшчэ былі рыбкі ў пруду, чарапаха і папуга - пытаецца, навошта нам столькі жывёлаў?
учора ўвечары гулялася з нашымі сабакамі - я яе назначыў галоўнай па кіданьню мячыка, яна пакідала, потым пытаецца: "а колькі разоў трэба кінуць, каб сабака стаміўся", адказваю: 3000 (я ў нядзелю кідаў больш за гадзіну, Хэўлак бегаў з языком на плячах, тройчы адўлякаўся, каб пахлябаць ваду і зноў вяртаўся, і яму не надакучыла)
яна пакідала хвілін 10, прыходзіць, распавядае: "рыжы пёсік вясёлы, ён любіць бегаць за мячыкам, а чорны - злы, ён любіць падрацца, нападае, залазіць на рыжага ззаду" • наша дачка, аднагодка з ёю, ужо ведае, што гэта называецца не "хоча падрацца", а інакш •

карцінка ў цему
zmila: (rovar)
сёньня раніцай выехаў, распедальваюся патроху, прыслухаўвся да адчуваньняў і вырашыў спыніцца, падпампаваць задняе кола • спыняюся, бачу - побач бегае наш чорны такс • аказваецца, калі я выязжаў са двара, дзеда вывеў сабакаў прагуляцца, а павадкі не ўзяў, і чорны пабачыў мяне і пабег наўздагон • добра, што сёньня я паехаў праз двары, а не па Арадромнай па пч •
давялося вярнуцца, прывесьці ўцекача дахаты •

напампаваў абодва колы да 6.5 атм - адразу заўважыў, што зямля цьвёрдая і не круглая • добра разумею Ваймса, які ўмее вызначаць дзе ён знаходзіцца, адчуваючы якое пакрыцьцё пад яго падэшвамі •

узяў паслухаць Drum Ecstasy - некаторыя кампазіцыі добра дапамагаюць трымаць высокі кадэнс • хаця новы альбом "Play Loud" здаецца трохі спапсеўшы, не такі чоткі, як я помню ранейшыя іх творы • пачуў трэк са сьвістком - успомніў, чаму мне яны перасталі падабацца - не з-за таго, што пастаянна былі на нашых карпаратывах, а з-за таго, што гэты сьвісток асацыюецца ў меня з фільмам "ідзі і глядзі" •

ну і каб лішні раз не ўставаць, фотка: ролерная паліцыя ў Парыжы
zmila: (Default)
я нядаўна zapis (Rapide ŝanĝadi la programojn, sen daŭre spekti iun el ili.) шчоўкаў каналы, у пошуках джыры-д-італія, кажыся •
зачапіўся за адзін расейскі фільм - пра таксу (павікіпедзіў, гэта "чатыры таксісты і такса", 2004 г., а ёсьць яшчэ і працяг - 2006 га, які я ня бачыў) - раней (калі ў мяне яшчэ не было таксаў) бачыў толькі адзін фрагмент, дзе ахоўнік ганяецца за сабакам - тады я толькі гэны момант і паглядзеў • а цяпер (што цікава, пачаў глядзець менавіта з гэтага моманта, як звычайна - гэта такая заканамернасьць: калі я глянуў нейкі фільм толькі ўрывак, дык наступны раз я гэты фільм пабачу роўна гэтыю ж сцэну) пазырыў трохі далей, як мужыкі апісвалі свае пакуты ад выхоўваньня такса • аўтары апісалі характар і паводзіны таксаў вельмі трапна: і што сумуе па гаспадару і можа выць цягам некалькі гадзінаў і што лезе ў ложак, асабліва калі там нехта ёсьць (асабліва калі там нечым займаюцца), і што грызе абутак (асабліва жаночы і вельмі каштоўны), і што рые яміны, разбурае градкі, што вельмі разумны і калі захоча (дакладней - калі нешта ня хоча) можа прыкінуцца такім шлангам: "ой, ня чую што кажуць, не разумею, што кажуць, не магу ісьці, ножкі баляць, падкошваюцца і ўвогуле" • а галоўнае "ён не ўпарты, ён настойлівы!" •

цікава пачытаць апісаньне, як гэта было зроблена

cytaten

Mar. 15th, 2011 01:53 pm
zmila: (lunlumulo)
Хочешь физических упражнений — кидай собаке мячик. Очень это полезно, мячик кидать. И собаке хорошо, и люди при деле. Все счастливы. И никаких «сколько можно, надоело»! Мячик надоесть не может. А устала — иди к холодильнику, там есть сыр, отрежь собаке, заодно и отдохнёшь.

@
zmila: (Default)
былі нядаўна на лецішчы, зьбіралі яблыкі і падразалі гэтыя дрэвы - бо ўжо шмат год ніхто гэтым не займаўся •  абразалі і малыя галінкі і вялікія, ажно да траціны дрэва • жонка піліла (хай жонка лепш піліць дрэва, чым мужа, згумарыў я), а я адтасківаў і расчляняў галіны •  наш сабака бегаў побач, то дапамагаў, то замінаў •
а ў нашых новых суседзяў аказваецца таксама ёсьць сабака • (пра гэта мы даведаліся, калі пабачылі на нашым траўніку какушку такова памера, што  ... ну як у показцы: колькі воўка не кармі, а ў каня ўсё раўно даўжэйшы) • а потым пабачылі самога цуцыка - лабрадор, амаль метр вышынёй і вагай кг 60 • адразу перадумаў маю думку "пабачу - заб'ю сабаку!" ў назад (як у показцы: "міша дарма біць ня будзе") • але гэтая жывёла аказалася вельмі мірнай і дружалюбнай: прыбегла і радасна пачала гуляцца з нашым Ваймсам • было вельмі пацешна назіраць, як наш такс то ўцякае ад гэтага каня, то даганяе яго, а калі той спыняецца, наш не пасьпявае затармазіць і вольна пралятае ў таго пад пузам (нават нагінацца ня трэба) •
іншая гульня - схапіць нейкую галінку ў зубы і пабегчы • і лабрадор Тайсан (ці Тайфун?) таксама хапае галіну, але ўжо па сваіх габарытах - метры 3, дробныя галінкі і лісьцікі я ўжо адсёк, засталася толькі крывая здаровая рагатка - і бегчы! я азіраюся, а ён раптам нешта там падумаў, і рэзва паварочвае і ўсё гэтае паўдрэва па шырокай дузе - мне ў твар • трохі прыкрыцца я пасьпеў (добра што левай рукой, а не правай - зь сякерай), але добрага кухталя ў галаву патрапіў • а той мілашка нават не заўважыў такой перашкоды і спакойна пабег далей з аглоблей у зубах •

успомнілася гэная гісторыя, калі прачытаў ломом по морде!

Profile

zmila: (Default)
zmi la

December 2016

S M T W T F S
    123
45678910
11121314151617
181920212223 24
25262728293031

Syndicate

RSS Atom

Most Popular Tags

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Jul. 21st, 2017 06:29 am
Powered by Dreamwidth Studios