zmila: (bicikla neĝero)
засьцялілі падлогу ў залі лінолінумам •
купілі коўзанкі для малой •
паглядзелі avatar (нармальныя толькі цыцастая пілёт і спэц па чужых), barfus (гэты фільм больш спадабаўся) і пару серыялаў •
прысьніўся нейкі сон, што я прыехаў на вучобу (школа ці ўнівер) на ровары, у абед выехаў недалёка, і спусьцілі абодва колы, я адвёў каня дахаты, а колы ці пакрышкі пакінуў там, а тут у будынку нешта здарылася - нібы міліцыя шукае выбухоўку, а я палез праз задняе вакно, чорную лесьвіцу за коламі, а лесьвіца без поручняў і вельмі вузкая •
учора перад сном сеў і напраграмаваў рашэньне чарговай задачкі з праекта Эйлер, сёньня раніцай праверыў - правільна •
паставіў гульку Сімс, цяпер малая мадэлюе людзей (твары і вопратку) тут, і розных міфічных жывёлаў у гульне Спора • вось фірму Electronic Arts Inc - паважаю! такія якасныя, 3D гульні і лёгка запускаюцца на хатнім простым ноўце • у адрозьненьне ад шматлікіх іншых гульняпісцаў, якія ня могуць так зрабіць (напэўна наўмысна прымушаюць купляць новае жалеза) • нядаўна распакаваў адну такую - там сотні мегабайт файлаў у фармаце xml • ідзіёты!
zmila: (Default)
купілі балаклаву мячта ідзіёта )

пачынілі ровары - для майго новы обад на задняе кола, для Кацінага - новы ланцуг (я ў сьнежні пакатаўся, і пакінуў ейны ровар не пачысьціўшы, а ланцуг узяў і пакрыўся іржою) • пакаталіся трохі, калі было не дажджоў •

амаль кожны дзень хадзілі пешшу ў розныя бакі • адзін дзень ішлі зігзагамі на Сяброўскую, спачатку наведалі шэраг караценькіх вулачак: Прыгожую, Уфімскую, потым Студэнцкі завулак і трапілі зноў на Магілёўскую - яна згібаецца літарай П! адтуль перабеглі праз рэйкі і рушылі ў бок вакзала - чыгунка агароджана плотам, але бачым ідзе сьцежка • мы ідзем уздоўж плота, азіраемся - за намі топае пара: мужык і пані трохі ў гадах • упэўнена так крочаць за намі, ну тады і мы думаем - напэўна недзе там наперадзе ёсьць дзірка ці шчыліна ў плоце • дайшлі да канца, а плот збочвае да чыгункі, і спыняецца на мосьце • ісьці па масту праз вул Таўстоя не хацелася, дзіркі не знайшлі - скокнулі праз плот, а хуле • спускаемся ўжо да прыпынкаў на Сяброўскай і чуем ззаду істэрычны рогат - гэта тая пара дайшла да канца сьцежкі, зразумела, што дзіркі няма, і што мы іх підманулы • відаць яны думалі, што раз мы ідзем - значыць ведаем, што можна прайсьці, а мы ж ішлі і думалі, што раз яны ідуць, ...

пераклаў "Тры словы нямых" В. Быкава на эспэранта •

аднойчы прысьнілася мова праграмаваньня - Forth • калісьці ў студэнкція гады вельмі захапляўся такімі незвычайнымі мовамі як Лісп, Пралог і во Форт • а на працы пасьля некалькіх гадоў праграмаваньня на мове Java трэба было зрабіць невялікі прататып з дапамогай Javascript - каторы раз адкрыў як для сябе як "The World's Most Misunderstood Programming Language" • і сапраўды раней я зусім ня так разумеў гэтую мову • цяпер яна - адна з улюбёных •

сон

Oct. 26th, 2007 09:21 am
zmila: (bicikla neĝero)
пакуљ прачынаўся пасьпеў сасьніць •

пакой амаљ пусты, пасярэдзіне стаіць тэлевізар (як раней - на 4 ножках у растапырку), у яго ўтаропіўся Алейнікаў (ці Стаянаў? ну той каторы вышэйшы і худзейшый), там паказваюць: Стаянаў шукае свайго сабаку • прычым гукае яго ў тэлевізар - ён сам знаходзіцца ў падобным пакоі, дзе стаіць падобны тэлевізар, і Стаянаў укленчыў перад ім і крычыць прама ў экран • аказваецца ягоны пёс скочыў прама ў целік і зьнік там недзе, а Стаянаў ня помніць на якім канале гэта было • і вось ён шкоўкае іх у па-беспарадку і падзывае свайго пёсіка • часам нават усоўвае твар у экран, выглядвае ў тым месцы, што паказваюць на гэтым канале • і вось ён пераключыўся на канал, які глядзіць Алейнікаў, высоўваецца зь яго экрану і кліча сабака • Алейнікаў упадае ў ступар, членанеразьдзељна мычыць, каб падышла ягоная жонка, тая прыходзіць стаіць побач, не разумее • а Стаянаў заўважае іх, зноў высоўваецца, выхватвае зь яе рукі недапрыгатаваную канапку, кусае, пачынае жуваць • Алейнікаў паказвае на яго паљцам, вымаўляе: "ссс ... с... ссс ... ссс" • Стаянаў крывіцца, выплёўвае, засоўваецца назад у свой пакой •

далей не дагледзеў • 
zmila: (Default)
адбылася 123лізацыя • я прыехаў раней, а потым зганяў дахаты, паставіў каня і вярнуўся, і таму не прысутнічаў на знаёмствы з тымі, каго ня ведаў, таму некаторыя імёны і нікі ня ведаю • калі вяртаўся назад, бег ад Паштамта да кіна "Перамогі" і ў гэты час мне патэлефанавалі, і я паймеў новы эксьпірыенс: размова на бягу - небясьпечна, як і размаўляць на хаду ці на язьдзе • наведалі выставу - як яна называецца, ня ведаю, там паказваюць дарослым, як іхні сьвет успрымаецца дзецьмі - як ім жыць у нашым вялікім сьвеце, не дастаць да стула, стала, не зьняць цацку ці вопратку з шафы і як гэта прыемна і прышпіљна - калі ўсё такі дастанеш, і апранеш аграманны халат ці кашулю (калі будуць фоткі, можна будзе пабачыць мой нясумны выраз твару) •
падчас размоў нехта казаў, што піша рэдка-рэдка, раз на два-тры месяцы • і я тады падумаў - во калі б у маёй стужцы быў такі фрэнд, я б мог забыцца што такі ёсьць, і калі б ён нешта напісаў - я б зьдзівіўся: хто гэта? адкуљ?

заехаў у "блакітнага мішку", мне там наладзілі пярэдні тормаз, але абасралі новы ровар ад колаў да стырна • тармазы і праўда тугія, і калодкі сьціскаюцца марудна і ня вељмі трывала - я гэта і сам адчуваю, і таму пакуљ не разганяюся, і ежжу так каб бясьпечна мог затармазіць • прапанавалі купіць новыя тармазы (па 50 тыш кожны, ну нафіг пакуљ) • і абады мае аблажалі - плястылінавыя і цяжкія • эх, гэта яны яшчэ ўтулкі не праверылі, а яны таксама ня вељмі, ну дужа тармазнутыя - на маім гібрыдзе ўтулкі проста песьня - крутнуў кола і яно круціцца 2-3 хвіліны, і накат таму зашыбісь •
карацей, ад новага шасэйніка задаваљнењне пакуљ тољкі эстэтычнае - прыгожы, лёгкі, новы •
а стары - практычнае: хуткасьць, надзейнасьць, прахадзімасьць, зручнасьць •

сустрэўся-пазнаёміўся з бляндынкай-раварысткай • яна раней катала шасэйнік, а зараз - горнік • двухсасіс - у найгоршым увасаблењні: цяяяжкі, і аморты абсалютна дэкаратыўныя • тварам дзіка падобная на жанчыну, што раней працавала з маім бацькам, і жывуць яны ў адным раёне, мо сапраўды - дачка?

прыснілася, што я патрапіў на эўравізію ад Беларусі • у складзе нейкага ансамбля • там хлопцы апранутыя чырвонаармейцамі і паненкі пад 20я гады • тањчылі хаванагіву • а голас тлумачыў: а што, гэты народ - таксама наш, маем агуљную гісторыю, куљтуру, ...



зы: амаљ увесь допіс складзены з тољкі што напісаных камэнтаў і размоваў у асьцы, прыколъ

сны

Jan. 25th, 2007 10:53 am
zmila: (bicikla neĝero)
нядаўна ж распавядаў Волі пра дзіцячыя сны, некаљкі разоў дакладна памятаю, былі - калі сьніцца нешта, быццам мне падаравалі якуюсьці файную штуку, цацку ці што там у дзяцінстве лічылася мега-круцьцю • і вось я ўва сьне трошкі (або не зусім трошкі) пагуляўся ёю, і паклаў на месца або схаваў у сакрэтнае месца - каб калі прачнуся, узяць і тады ўжо задаваљняцца напоўную • і як ува сьне я чакаў, чакаў, калі ж я нарэшце дасьню і прачнуся і хутчэй бы ўжо • і вось прачынаюся, усё памятаю, якую абалдзенную рэч зараз дастану, памятаю як выглядае, вагу, форму, і ўсе дэталі-падрабязнасьці • і тыцкаюся ў схованку - а там няма • ружовая птушка аблямінга •

вось і сёњня ноччу прысьнілася - адкрываю я паштовую скрыню і бачу як там зьяўляюцца і зьяўляюцца лісты - і амаљ усе спрэс - ад жж:
... replied to your LiveJournal post in which you said
... replied to your LiveJournal comment in which you said
... replied to another comment somebody left in your LiveJournal post
і так незвычайна: не 2-3, як заўжды, а ўжо 20, 30, і бољш • і тут ува сьне да мяне падыходзіць шэф, і я пачынаю яму разганяць пра current state of my task што ўсё нармаљна, in progress, і амаљ гатова • і далей у сьне вырашаю, што пошту потым пачытаю (калі прачнуся) • але пра тое, што гэта ўсё сон, што наплыў лістоў тољкі прысьніўся, я зразумеў яшчэ ўва сьне - наступным, а не раніцай па прабуджэњні • таму расчаравањне хоць і было, але таксама прысьнёнае, а не рэаљнае •

на аўтобусным прыпынку праходзіў паўз газэтны шапік, у адно вока трапіў часопіс, дзе на вокладцы літары "ЖЖ", спыніўся, падышоў зазірнуў - "жаночы журнал", от жа •

сьнег нападаў добра, усур'ёз і надоўга, і я ўжо кољкі дзён не на ровары, а мне ж трэба заехаць у пару месцаў, эх •

чарговы раз зьявілася жадањніцэ зафрэндзіць [livejournal.com profile] vinah, але заходжу ў прафайл: Чый сябра:1111, ну не, ня можу парушыць таку красацењ •
zmila: (rovar)
як гэта я нічога пра ровар не напісаў • проста забыўся на адзін сон, а сьнілася мне (начытаўся форумаў ад СіціІнфы - там было шмат пра маршруты - вумная прога дапамагае, як праехаць ад пункты А да кропкі Б), што ў новай версіі праграмы бачыў падпункты: "маршрут на ровары (горны)" і асобна "маршрут на ровары (гібрыд)" - у іх бо розная прахадзімасьць і сярэдняя хуткасьць • і ўва сьне ня мог дачакацца, пакуљ не прыйду за комп і не спытаю ў СіціІнфы як мне лепей праехаць •
зараз во тољкі што спытаў, яна адказвае: маршрутка Малиновка-4 - Шабаны (Время в пути 23 мин, Проехать 6 км 122 м, Пройти 471 м) •
на ровары гэта: 6.3 км, 15 хвілін •

дарэчы, клёва было б, калі б тут (-3998.1;2130.5) пабудавалі мост •

сёњня ехаў на працу, адзін зь пераходаў праляцеў на мігаючы зялёны, на хуткасьці зігзагам паміж машынамі • так хапнуў адрэналінуса, што на наступным стаяў чакаў пакуљ праедзе машына, якая яшчэ тољкі стартавала з папярэдняга сьветлафора - перадахраняўся, два разы запар выпрабоўваць шанцавањне не захацелася •

учора

Dec. 30th, 2006 10:46 am
zmila: (lunlumulo)
схадзіў у [ёё] • пабачыў, паслухаў Indigu • файна ўставілі песьні "Лётаць, дыхаць, кратаць" (назвы ня ведаю), і "Брыдка" - во там увесь мой арганізм вібрыраваў, ррразрррываўся на шматкі, музыка шо нада! а яшчэ атлічны кадр быў, калі Дзямідаў зьмяніў акустычную гітару на электрыку, і Руся кажа: а што гэта значыць, гэта значыць, што мэлядычныя мэлёдыі скончыліся, і зараз будзе музыка для настаяшшых мушшын • і з такім сур'ёзным тварам крычыць "слэээм", што я ледзь ня ўпІсаўся • старыя песьні гучалі абалдзенна - так яна энэргічна, эмацыйна іх сьпявала • зьявілася думка: а чаму з дыску калі іх слухаю, там так неяк блякла, не зажыгацељна •

сустрэў [livejournal.com profile] paul_broom - такі здаровы дзядзька, во ад'еўся на натаўскіх харчах :)
бачыў іншыя жж-знаёмыя твары, і тут у аську і ў пошту прыходзяць запрашэњні на новую сустрэчу жж-нікаў 21га сьнежня •

а ноччу прысьнілася, быццам я голы (адна тољкі кашуля нараспашку) вяртаюся дахаты - ад гатэля Спадарожнік, вакол палаца Чыгуначнікаў, праз маю школу і суседні садок • а ўвесь палац ачэплены міліцыяй у шэрым, міліцянтамі ў чорным і мянтамі ў цывіљным • і Зьміла паміж імі лавіравала-лавіравала бегма-бегма •

сон

Nov. 30th, 2006 10:37 am
zmila: (tvar)
hodiaŭ sonĝo estis iom tro simpla (malmultaj agantoj kaj eventoj) kaj malgraŭ tio tre nervo-streĉa, angora • mi sonĝis, ke la Bluokulino ŝanĝis blogejon kaj komencis skribi siajn notojn ie aliloke • kaj mi longe kaj senrezulte (sed ne senespere) serĉis serĉadis ŝiajn spurojn ĉie •
zmila: (Default)
такое )

сны

Nov. 8th, 2006 01:59 pm
zmila: (rovar)
нешта ўжо некаљкі разоў сьніцца сон пра адну дзяўчыну, нейкі сэрыял атрымліваецца нават • быццам пазнаёміліся праз эспэранта - яна захацела вывучыць, я захацеў дапамагчы • і як ні дзіўна, вывучыла, праўда тољкі пісаць-чытаць, размаўляць не наважваецца • і празь мяне пачала трохі вайсрусіш-шпрэхэн •
ніфіга ня памятаю ейнага твару, валасы густыя, кароткія, мяккія і рыжыя • фігура нагадвае JD з роварнага форума • а твар - не ўяўляю •

а сёњня раніцай прысьнілася, што я на ровары скачу ўздоўж Ракасоўскага, там дзе каля кіна "Салют" фантанчыкі пракапаныя, і я там скокаю з бардзюра ўніз, пераскокваю праз узвышэњні ў сярэдзіне гэтых ракавін, заскокваю наверх, і зноў у наступны • пасьля апошняга вылятаю да дарогі, і выкрунтасна тармажу з заносам задніцы і паваротам на 90 градусаў •

сьнег і дождж скончыліся, і таму на працу на ровары, і "файная работа - гэта калі паркуеш свой ровар побач з роварам свайго шэфа", мы тољкі ўдвух засталіся двукољныя •
а ў мінулую пятніцу калі вяртаўся па сьвежа-выпадламу сьнегу і бачыў на дарозе перад сабой сьляды раварыстаў, што праехалі раней - так файна і радасна на душы: "ёхохоў, я не адзін такі!"

сон

Jul. 28th, 2006 04:25 pm
zmila: (tvar)
сёньня трохі запомніўлася, пра што сьнілася • ня ўсё, канешне, і пад канец працоўнага дня я і гэта забыў •
асноўныя моманты - быў я ў нейкім доме, там гаспадары малі ў хаце зьмяюку, і во мужык мне яё працягваў (два разы) • а я вельмі моцна спужаўся, адзін раз нават шпульнуў яе прэч •
(даа! а ў рэале я ж нядаўна бачыў зьмяю - калі каталіся на роварах пад Кроманем, яна там папаўзла з дарогі ў кусты, хутка і жвава)
яшчэ ў тым жа доме прысьнілася калега (якая засталася ў офісе на Купрэвіча • даўно пра яе ні чуваць) • быццам і ў яе пакой я таксама заходзіў, а там была чамусьці навагодняя елка, і тая самая зьмяюка •
А пад раніцу прысьнілася la Bluokulino, яна раптам узьнікла ў асьцы, напісала lacinkaj "Pryvitannie" • (mirige, hodiaŭ en ŝia taglibro mi legis: "... en ladajn skatolojn. kiu scias pasvorton de mia taglibro, aldonu al miaj interesoj: ladaj skatoloj ..." • ĉu ŝi tion skribis pri mi? al mi? ĉu ŝi scias, ke mi kaŝlegas ŝian LJ?
zmila: (Default)
смскае SnuS, які запрашаў у роварную вандроўку па Польшчы, піша: "завітай у такую-та краму, там ё шмат цікавага, карыснага" • я прыехаў, ён ужо там, выбіраю сабе тухлі з кантактамі, пеньку, шлем • бачу яшчэ - бронекамізэлька такая блакітна-сьветлашэрая - акурат колерам пад мой ровар новы, кажу - і гэта завярніця •
калі плаціў, выклаў усе ўсенькі грошы, але не дастаткова • тады дастаў з кнігі закладку - 10€ паперку •
потым яшчэ мы кудысьці ехалі з калегам • нешта было пра сэксуал гарасмэнт і пра ўцёкі празь недабудаваны будынак ля Камунаркі з доўгімі вузкімі вокнамі бяз шкла •
zmila: (Default)
вечарам забамбіў смспамаваньне, пракантраляваў нумары тэлефонаў • толькі да [livejournal.com profile] hondurazian смс не даляцела • а [livejournal.com profile] kipryda парадавала: не пазнала мяне (няма ў мяне ейнага нумара) • але я ёй не прызнаюся, хто я :)
ня можна ўпусьціць такі шанец паінтрыганіць •

сьнілася нейкая пігня •  быццам патэлефанаў майстар, які рамантаваў ровар (а ён і сапраўды тэлефанаваў учора днём) • а потым я пабачыў, што ён зьвяртаўся да мяне адразу пасьля таго як наведваў сайт з галасаваньнем на рок-каранацыю, але ня выйшаў, не разлагініўся •  ну і я палез туды пад ягоным рахункам • прыйшоў я на тую паляну, паблукаў • там выстаўленыя былі розныя грузавікі: мэрсы, пэжо, беларусь а таксама розныя клубкі нітак - наколькі я пасьпеў праглядзець - розныя адценьні зялёнага, потым сінія, блакітныя і жоўтыя • бачу: нейкі чалавек запаўняе анкету, і падумаў, што і мне варта было б прагаласаваць • папёрся да сакратаркі, яна сядзіць у ценю, пад дрэвам, я да яе, прашу і мне даць анкету, але яна кажа, што я ўжо галасаваў • я сьпехам бягу разлагініцца, потым зарэгістравацца, чакаю пакуль прыйдзе ліст каб пацьвердзіць паролю і саабражаю, што сёньня апошні дзень галасаваньня і ўжо поўдзень, галасы больш не прыймаюцца •
што было далей, ня памятаю •

сёньня на працы нарэшце запусьціў нашую творчасьць адмігрыраваную на новы сэрвер • радасьці ня шмат, але задаволены •
схадзіў і сапраўды прагаласаваў на сайт рок-каранацыі, хоць сёньня была чарга [livejournal.com profile] chipa • ну што рабіць, яна прагаласуе заўтра •
потым запісваў два кампакты з класікай, а той комп зь пісалкай акурат побач з пакоем, дзе сядзіць упадабаная прыгажунька і калі я сядзеў кампанаваў другую кружэлку, яна акурат выходзіла, бачу - пазнала мяне, азірнулася • я ў адказ усьміхнуўся (ну я так думаю, пастараўся зрабіць радасны выраз твару, як гэта выглядае з боку, я ня ведаю) •

праглядзеў кіну "лысы нянька" (the pacifier), дзе Рыдзік атрымаў спэцзаданьне - ахоўваць сям'ю, цэлую ватагу дзяцішак • добры такі фільмец для сямейнага прагляду •

та! сёньня дзень роднай мовы • файны яна дзень выбрала - мой любімы 21 • хай мова жыве і буяе •

сны

Sep. 16th, 2005 02:04 pm
zmila: (Default)
маньячна. але сёньня сьнілася пакатушка. шматдзённая. мы гурбою заехалі ў нейкі горад. пераночылі там на плацу. а раніцай не змаглі дабрацца да сваіх ровараў - плац быў перакопаны і ачэплены міліцыянтамі і ваенымі. быццам там быў пажар ці нешта замініравана. потым неяк праніклі. помню, як я доўга прымацоўваў багажнік. і дротам і прыкручваў на болт. а яшчэ разам з намі каталася дзяўчына "а зараз я". мы ехалі побач і шмат размаўлялі. нешта пра крылы, пра палёты, лунаньне.
(цікава, рэальна я наўрацьці пазнаў бы яё. а так - добра памятаю. твар з боку. і трохі задуменная ўсьмешка. прыпомнілася цытата:
[...] собеседники часто смотрят в разные стороны, особенно, если смотрят друг на друг. Так уж получается.
Но самые-самые разговоры - когда оба смотрят в одну сторону. (@ [livejournal.com profile] mapa)


раніцай прысьнілася нешта псыхадзілічнае. як я зь нейкім незнаёмым хлопцам прам з-пад зямлі, з мэтро ўсьцягнуліся ў хату да нейкага дзікуна-буржуя. ён жыў у высачэзным хмарачосе, займаў некалькі паверхаў. у яго кватэру не было агульнага ўваходу. але ішоў ліфт звонку будынка. ліфт - у выглядзе балькона - адчынены з усіх бакоў. спачатку мы ўпіхнулі туды сабаку, пагналі яё туды наверх. ліфт вярнуўся пусты, але ўвесь засцаны. што было далей - ужо забыў. на шчасьце.

сны

Sep. 7th, 2005 11:20 am
zmila: (Default)
сёньня запомніліся два сны

адзін працоўны. быццам да мяне прыйшоў заказчык (калега з суседняга праекта, які карыстаецца маёй праграмай) і прасіў, пытаў ці можна зрабіць вось такую штуку. я прахвэсійна тлумачыў, што гэтага ў цяперашняй вэрсіі ня зроблена, і наогул зрабіць немагчыма. раіў яму зьвярнуцца да ягонага ці майго шэфа і распавесьці чаму гэта фігня павінна быць зроблена, каб шэф пачухаўся і выдаў мне заданьне. а сам у гэты час у думках прадумкаў, як гэта можна лягчэй зрабіць і каб меней зьменаў у існуючую праграму рабіць. амаль усё выходзіла гладка. акрамя аднаго пуньціка, зь якім я б нават з задавальненьнем пазмагаўся.

другі сон быў пра раварыстаў. як зьбіраемся мы на пакатушку. адзін за адным пад'яжжаюць раварысты і як ні дзіўна і раварысткі. сядзім чакаем, языкамі балбатаем. нехта спытаў, дзе можна купіць адну пігню, яму адказваюць, рукамі паказваюць, як ехаць. я гэтае месца добра ведаў. ужо неяк быў там у адным із сваіх сноў. нешта падобнае на бульвар Таўбухіна, але ў тарцы там былі крамы: ювэлірная і дзіцячая, і канцавая аўтобусаў. потым нехта заўважыў у небе сполахі, гадаем - зьнічкі падаюць ці камэта? хтосьці пад'ехаў туды, крычыць - там пажар! мы рушылі ў той бок. сапраўды, стаіць аднапавярховы драўляны будан, у якім была майстэрня. і вось нешта ўнутры там гарыць. тут наехалі пажарныя, засунулі ў вокны свае шлангі і пачалі туды пену гнаць. такім напорам што хутка весь будынак запоўнілі пенай, і яна пачала выпіхвацца з усіх дзірак, адтулін.
zmila: (tvar)
на пакатушку да "Французкай грэблі" не паехаў. і наогул увесь тыднеканец правёў абсалютна матрацна. нічога не рабіў, нікуды не езьдзіў, пабрадзіў па горадзе, чытаў, спаў і еў. у нядзелю брат завёз нас на лецішча, сабралі ўраджай. а бульбу не капалі. маці вырашыла: хай бацька сам капае гэтую дроб, або хай на наступны год у зямлі ляжыць, расьце далей.

сёньня сьніўся сын. вельмі сумбурны сон. нібыта мы зь ім гойсалі з аднаго месца ў іншае. далучаліся да гурбы чырвоных, ці да белых, былі з натоўпам у нейкім касьцёле, дапамагалі там лавы пераносіць. увесь час бачыў сябе і яго са сьпіны. на абодвых былі аднолькавыя шэра-белыя швэдры.

у нядзелю прысьніўся калега, які ў пятніцу працаваў апошні дзень і сышоў у адпачынак. чамусьці ў яго былі выбіты два пярэднія зубы: адзін зьверху, адзін зьнізу. гэты хлопец найбольш жартуе зь мяне (ну мы ўзаемна пакепліваем адзін з аднаго), з майго раварызму, але ён і ёсьць тым, з кім я найбольш кантактую.

нашыў на заплечнік сьвятлоадбіўныя стужкі ў выглядзе трохкутніка вастрыём уніз (як знак "Саступі дарогу"). цяпер мяне будзе відаць у цемры трохі лепш.
раніцаю выязжаю на працу, апранаю заплечнік, адчуваю, што рамень на пузе туга-туга зашпільваецца, кажу: "во як я за выходныя памажнеў". і бабка адразу ж выдала рыфмаванку: "два дня не катался, вот жирок и собрался".

пляны: 22га падараваць маці канцэрт Вайцюшкевіча.

сны

Aug. 30th, 2005 01:33 pm
zmila: (Default)
а сёньня вось ноччу не спалося. пару разоў прачынаўся.
а пад раніцу прысьнілася, што быў з кое-кім у тэатры. нешта глядзелі, сядзелі ў першым радзе. а ў антракце я пайшоў у гардэроб. нешта трэба было з вопраткай зрабіць, ці дастаць адтуль штосьці. а вахцёркі мне не даюць жаночае паліто. пытаўся патэлефанаваць і паклікаць гаспадыню, а мой тэлефон заняты: акурат у той момант мой брат перадаваў мне вялікую фотку (ён нядаўна набыў тэлефон з фотакамэрай), дзе зьмешчаная выява нейкай сакрэтнай зброі. і вось я стаю і назіраю, як яна пампуецца, радок за радком, і думаю: якога ражна? а потым вярнуўся ў залю, сеў. яна мне перадала пусты пакет у якім была абгортка ад чакалядкі, а я гэтае дзела ўпусьціў на падлогу. і гэны пакет як паваліўся! із страшэнным шоргатам і доўга шуршаў там недзе пад нагамі.

сны

Jul. 26th, 2005 11:43 am
zmila: (eo-by)
kiam mi estis en la bicikla vojaĝo, mi sonĝis pri la Bluokulino. tre mallonge, kvazaŭ ni ie en iu urbeto haltis por trinki kaj rigardi mapon. kaj tiutempe apude preterpasis ŝi en kompanio de geamikoj. ŝi min rekonis kaj aliris. ni ĉirkaŭbrakumis kaj iom interparolis. ambaŭ estis tre ĝojaj pro la renkontiĝo.
tiu ĉi sonĝo verŝajne estas influita de jam longa ŝia foresto - ŝi forveturis en ekspedicion ien al Braslavaj lagoj. kaj interese, ke ĝuste en tiu ĉi semajnfino apud la lagoj kie ni traveturis kaj tranoktis - tie ripozis ankaŭ Branislavaŭna. :-)


hodiaŭ mi sonĝis mian Anĝelon. ŝi venis al mi, ni ie loĝis kune. ie - en mia loĝloko, tamen tio ne estis Mjensko. ni vizitis iujn interesajn aranĝojn. kaj en iu tago okazis ke mi ree mismemoris la daton, mi opiniis, ke ŝia naskiĝtago estos morgaŭ, sed ĝi ja estis hodiaŭ. kaj do mi malfruis ŝin gratuli. kaj ni duope ekpreparis la festan vespermanĝon. tamen kun ni estis ankoraŭ iu duonkonata junulo.
iom konfuziga kaj ne tre agrabla sonĝo.
zmila: (Default)
"меня зовут бессоница. а тебя?" адна з маіх любімых смсак, што неяк узімку прыляцела да мяне а другой ночы. і вось ужо другі содзень прачынаюся пасярод ночы, і больш не магу заснуць. учора вось паваляўся так нейкі час, потым падняўся, пайшоў у кухню. схаваў марозіва, потым дапіў кефір з булкай і малінай. сядзеў чытаў Дэрэша. магчыма з-за таго, што 4 дні ўжо без пакатушак. прачнуўся а 7й. хуценька пасьнедаў і паехаў на працу. знайшоў новы маршрут. ужо не зварачваю на Солтыса (там горачка), а пхнуся па Ваўпшасава да канца, а потым не ў гару, а там направа паклалі новы асфальт - і праменька на канцавую "Сьцяпянка". а адтуль - вуліца "Высокая". і дыстанцыя тая ж і ніводнай горачкі.

набыў і прыкруціў рогі для ровара. прышпільна, але трэба праверыць на доўгіх пакатушках, ці дапамагаюць. але давялося зьняць люстэрка. зараз ежжу і ўжо галавой абарочваюся, каб пазырыць як там і што ззаду. усё больш сьмялею на дарозе. на некаторых кавалках нясуся з хуткасьцю 35-45 км/г, чаго раней сабе не дазваляў. больш нахабна працісківаюся сярод машын перад сьветлафорам на скрыжаваньнях.
zmila: (Default)
запомніліся два сны. першы пра сям'ю. нібыта быў суд, і пытаньне пра кватэру рашылася спрыяльна для мяне. некдабру. быў я там у ніх дома. ні з кім не размаўляў, забраў летнія рэчы. зьявіўся ў іх сабака. залазіў мне на калені, лізаў твар. сын мяне не пазнаў. у двары трапіў на групоўку нейкіх чорных. паказалася, што цыгане. першы раз я ад іх неяк вырваўся, зьбег. але калі вяртаўся, зрабіў крук, адлавіў іх па аднаму, па двое і пабіў морды, паламаў пальцы.
у Серабранцы трамваі хадзілі ўжо па Ракасоўскага. дзіўныя, нямецкія, з трох вагонаў, паміж якімі можна праходзіць.

другі сон (быў паміж маёй пабудкай а 6й і ўставаньнем а 8й. і што за навала? кожную раніцу акурат а 6й прачынаюся. ці радзіва ці што там мяне выбівае). гэта было наогул нейкі сюжэт фантастычны. нібыта вынайшлі нейкую пігулку, якая дазваляе даваць доступ (share) да ўнутраных рэсурсаў чалавека: можна карыстацца памяцьцю, розумам, ну і эмоцыі, пачуцьці перадаюцца. трапілі такія дзьве да мяне. але мяне вылічылі. пачалі ў мой дом ламіцца нейкія спэцназаўцы. я іх усіх пасьцяліў, але сам ужо ляжаў, ня мог рухацца. і тут прыходзяць два агенты Сьміта (ён і яна). і забіраюць пігулкі. праўда адну зь іх я пасьпеў перапраграмаваць, што я для яе - сэрверны бок, гэта значыць, я магу вырашаць, ці даваць доступ да мяне і нават кіраваць тым, хто возьме тую пігалку.
кіраваную пігалку праглынула жанчына.

Profile

zmila: (Default)
zmi la

December 2016

S M T W T F S
    123
45678910
11121314151617
181920212223 24
25262728293031

Syndicate

RSS Atom

Most Popular Tags

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Sep. 22nd, 2017 01:14 pm
Powered by Dreamwidth Studios