словы

Sep. 22nd, 2015 09:55 am
zmila: (3kub)
у сына ЯЯ акрамя чоткага і цьвёрдага "нет" (што суправаджаецца жэстам hand stop sign)
ёсьць яшчэ і нюансаваныя: "ещё пока нет" ды "ещё почти нет" • першы часта адносіцца да пытаньняў пра час: "смотрим последний мультик и идём спать?" - "ещё пока нет", другі мае больш шырэйшае ўжываньне: "хочешь котлету?" - "ещё почти нет" •

hb2u

Mar. 22nd, 2014 06:25 pm
zmila: (3kub)
у хлопца другі ў жыцьці дзень нараджэньня, бацькі стараюцца, катаюць яго, а ён дрыхне!
zmila: (3kub)
сядзеў, гулькаўся: прайшоў і сыграў 2 кампаніі і ўсе асобныя мапы ў StarCraft2; амаль усе кампаніі і зараз гулькаю асобныя мапы ў HoMM6 •

патлусьцеў (паправіўся) на 5 кг, але прысядаў з жонкай на плячах; затое амаль не адціскаўся ад падлогі - чамусьці забалела правая далонь •

амаль поўнасьцю "пераліўся ў белку": памяняў апошнія эўры і паклаў на дэпазіт •

нарэшце вырашыў паставіць лінух (вінда, нават ліцэнзійная, пратрахала мне мазґі - пасьля года нармальнай працы раптоўна стала скардзіцца, што мая копія нячэсная, але потым выправілася): доўга выбіраў якую Убунту выбраць, пакуль спыніўся на xfce • з інтэрнэтам-відэа-аўдэа там усё нармуль, жабу і экліпс ня ставіў (гэта было б залішне мэтаклассна - у адпачынак на хатнім кампе рабіць работу :), з эспэранцкай клавай давядзецца пазмагацца, а наконт гульняў - або працягваць у віндзе, альбо навучыцца юзаць wine •

сын навучыўся выражаць усе свае жаданьні і эмоцыі аднаскладовымі словамі (дай, ма, бэй, дзі) і жэстамі - і я бадай што ўсё разумею :) ёсьць яшчэ і складаныя словы: адзі = мульцік, і дадада - трактар •
zmila: (Default)
ну ладна, хлопец часам забірае ў сабак косьці, ці есь кашу з сабачай кармушкі • але ён пачаў яшчэ і ваду піць з іх міскі!
zmila: (lunlumulo)
[17:19:26] Dzmitry Laptsionak: сижу после спортзала, отдыхаю :)
[17:23:59] st.ecatherina: хорошо тебе :)
[17:24:38] st.ecatherina: а я мальчика с подоконника уже 3-й раз снимаю
[17:25:10] st.ecatherina: а пока писала, он в будку залез и закрылся

жонка - малайца! за тыдзень парамантавала нашую машынку, набыла аўта-сядзеньне для кіндэра, і ў гэтую нядзелю мы ўжо з'ездзілі на дачу - распачалі сезон •

cytaten

Apr. 12th, 2013 04:28 pm
zmila: (Default)
Цитата #422088
Жена зовёт ребёнка "ползователь", т.к. ходить он ещё не умеет.

назірая за дзіцёнкам у пэўныя моманты, наглядна разумееш этымалёгію словаў "усердно" і "сасердаточенно" •

наш кіндэр у годзік умее дастаць батарэйкі з адной цацкі і ўставіць (ну палярнасьць яшчэ не ўгадвае) у другую,
умее татавым пальцам разблакіраваць андроідны тэлефон;
любіць дастаць пыласмок і вазіць яго па ўсёй кватэры;
аналягічна дастае венік-савок і "падмятае" падлогу;
бярэ швабру і "мые" ўсё, да чаго дастане: падлогу, ложак, тумбачку;
адзін раз знайшоў ў спальні ужываны памерс (памяняць памянялі, а выкінуць забылі), сам узяў яго і аднёс у кухню, выкінуў у сьметніцу;
і на фота шэдэўр вынаходлівасьці: малы ня можа залезьці на гэты ложак, таму ён выдвігае шуфлядку, і па ёй ускарасківаецца наверх, каб дабрацца да найлепшай цацкі - кампуцкер!

hb2u!

Mar. 22nd, 2013 11:28 am
zmila: (tvar)
як у анягдоце пра "мужык глядзіць порна, ззаду пыдыходзіць жонка, кажа: адматай назад - во! такія шпалеры хацю!"
так і я паказваю карцінку

а жонка кажа - а што за цацка? дзе такую можна купіць?

а насамрэч-та карцінка - пра дзіцёнка!
а нашаму-та дзіцёнку сёньня - адзін цэлы год!
Якаў Ярамір
Ярылка, Ярык, Яр, яркі, яры
Яшка, Яха, яхонтавы
Jaramiro - цуд года

ЯЯ

Dec. 14th, 2012 04:59 pm
zmila: (lunlumulo)
памятаю цябе, калі ты яшчэ пад сталом пешшу хадзіў •
mi memoras vin eĉ kiam vi sub tablo piediris •

zmila: (Default)
http://zelanton.livejournal.com/2001902.html
В ДХЦ немало так детей проглотивших батарейку. По последствиям это натуральный пиздец, но интересно другое - практически все дети добыли их из пультов к ТВ. Разобрали, достали, проглотили.
Вы как хотите, а пошёл заматывать скотчем.
JaJa_Batarejka
Йон Колфер "А вот ещё..."
— Ты сказала «батарейка»? — переспросил старик — просто так, для верности. Ведь птица могла сказать и «лотерейка», или даже «сельдерейка». Слух у него был не тот, что прежде, особенно в том, что касалось открывающих слово согласных.

словы

Sep. 10th, 2012 09:46 am
zmila: (tvar)
назіраючы, як малы ЯЯ тужыцца, пыжыцца, намагаецца дацягнуцца да цацкі, жонка ўцяміла этымалёгію слова "усердно" :)

сын

Apr. 9th, 2012 03:07 pm
zmila: (tvar)
яков яромир
jakaŭ jaramir

zmila: (lunlumulo)
малы ўжо паспрабаваў і пасьпяхова заснуў пад

depeche mode - Wrong
словы песьні )
zmila: (Default)
сыну (4 клас) задаюць задачкі па матэматыцы:

- ёсьць шарыкі зялёныя, чырвоныя і блакітныя • агулам 8 штук • чырвоных больш за зялёных, а блакітных меней за зялёных • колькі шароў кожнага колеру?

ну і клясычная задача аб праўдзіцох і ўрунох: 
- ёсьць два горада, у адном наражджаюцца людзі якія кажуць толькі праўду, у іншым людзі, якія заўжды маняць • наражджаюцца, а потым іміграцыя/эміграцыя, кароча ўсе перамяшаліся (але ад звычак не адмовіліся) • трэба задаць першаму сустрэчнаму адно пытаньне, і вызначыць, у якім з гэтых двух гарадоў мы апынуліся •
zmila: (Default)
учора заўважыў, што ўсё лета вазіў з сабой у роварным заплечніку ажно дзьве запаскі • пакінуў адну дома • за ўсё лета ніводнага пракола, швальба каяк трымаецца • дзіўлюся я на яе - абсалютны шлік, але ідзе і па гравійцы і па пяску і па мокраму ашфальту • баюся, што хопіць дурасьці паспрабаваць яе на сьнягу і лёдзе • сапраўды, сёлета яшчэ ніразу не падаў •

днём зганяў з працы да бат.сада - 30 хвілінаў, назад 15 хвіль - вецер аднака!

купіў 2 э-кніжкі Onyx BOOX 60S • сабе і малому • зганяў да яго (пазнаёміўся нарэшце з зігзагінамі на Маякоўскага - мікра, на прыпынку ля Камвольнага і макра, сама вуліца) • павіншаваў з ДН • кожны раз уміляюся, як мы сыметрычна нарадзіліся: я 21.01, ён 12.10 •

выйшла новая версія CCW - 0.0.64 • чо новага - 4 багфікса, палову з іх зарэпортаў я •

на працы заптымізаваны мною альгарытм жарэ ўдвая меней памяці •
zmila: (lunlumulo)
купілі "пылацмок, які мые" • Каця паўдня ім гулькалася, прачытала інструкцыю, потым апрацавала дываны ўва ўсіх пакоях • была дзіка задаволеная • цехніка сапраўды працуе, і абарона ад дурня ў ёй нармальная (апрабавалі адзін правільны спосаб ужываньня і адзін няправільны) •
схадзілі да маёй маці, дасталі з антрэсоляў кімано, у якім я калісьці займаўся дзюдо(й/м) • аддалі малой - яна зараз ходзіць на заняткі каратэ, неўзабаве будзе тырыць дваравых пацаноў ужо тэхнічна •
езьдзіў да сына, паміж іншым патэсьціў, як ён ведае табэлю множаньня-дзяленьня на 5 • падобна, што ён вывучыў 5*5=25 (рыфмаванка) і ўсе астатнія заданьні зводзіць да гэтага • нават 10/2=?, то бок у галаве лічыць, якая розьніца паміж 25 і дзесяць, і тады прыкладвае гэтую розьніцу да 5 •
паглядзелі мульцік Unstable Fables. Tortise vs. Hare, сучасны гумар: зайчаня і чарапаханя не паразумеліся, ён напісаў цыдулку, а яна ня так зразумела • ён тлумачыць: "ну калі б гэта было на кампутары, я б смайлік напрыканцы паставіў... ох, гэта так цяжка абшчацца без такіх во эмоцыяў"

учора

Apr. 23rd, 2008 10:12 am
zmila: (tvar)
наведаў сына, той распавядаў, што нядаўна ўдзельнічаў у спаборніцтвах па бальных танцах і заняў 3 месца ў горадзе (падобна, што гэта было турнір "Белая Русь - 2008") •

учора

Apr. 18th, 2007 10:53 am
zmila: (rovar)
зганяў на Жданы, усё трэнірую ся на шасэйніку • праверыў новы шлях праз Гарэцкага-Кунцаўшчана, а не Пушкінскую-Ціміразеўскую • нармаљна так, ёсьць пару доўгіх горачак, на апошнім спуску я дык паставіў нават перадачкі 2-5 і тое ламіў зьверх сілы (не ўяўляю, якое сэрца і ногі трэба мець, каб круціць 2-7, я па горадзе звычайна еду на ім 1-2 ці 1-3) • разагнаўся да 53 км/г •
купіў бубенцы і званочак - павесіў, еду і дзьвіню, буду як Lilu :)

едучы на шасэйніку, я не адчуваю, што ён лягчэйшы на пару кіло за мой гібрыд • разгон і там і там даволі рэзкі, сярэднія хуткасьці таксама добрыя • у шасэйніка карэтка ніжэй на пару см, таму сядзењне менш паднятае • задні трохкутнік карацейшы, я сяджу амаљ над заднім колам • наогул шасэйнік відавочна бољш манэўровы, у павароты крутыя я ўваходжу лёгка, на хуткасьці з нахілам (ну гэта пакуљ па сухім асфаљце) • "бяз рук" на ім ехаць таксама значна лягчэй - ён сам цьвёрда трымаецца прама, а ў гібрыда адразу пачынае трэсьціся, вібраваць стырно - ровар едзе прама, але ўвесь ходзіць хвалямі • сядушка ў шасэйніка дужа жорсткая (не параўнаць зь мяккім камфортным фатэлем, што стаіць на гібрыдзе), але мая дупа за два гады ўжо прызвычаілася, таму весь дзењ катаў і нічо • а вось за яйкі пачаў апасацца - было сур'ёзна нязручна, нават трохі балюча, я ўжо пачаў падумваць, ці не прыклеіць скотчам прычындалы да пуза • пасадка такая, што паміж целам і сядушкай амаљ няма места мужчынскім прызнакам • (ха, прыкољны кліп orgazm_na_velike.wmv (4.2 МБ)) •

заехаў да сына • ён сустрэў мяне нярадасна - яго відавочна падвучылі каб прачытаў мне натацыю, і ён чырванеў, успамінаў і пытаўся нейкія прэтэнзіі выказаць • я выцягнуў яго на чарговую трэніроўку вучыцца катацца • да стадыёна ледзь дабраліся: я падтрымліваў за сядло, а ён круціў стырно ў розныя бакі, так што бадай што палічылі кожнае дрэва на шляху і ржалі ўдвух аж да сьлёз • а на стадыёне я яго адпусьціў і ён сам паехаў • пару разоў яшчэ трэба было яго стартаваць - зь месца разагнацца цяжкавата (тым бољш на траве на няроўнай зямле), але потым ён і гэта навучыўся і ганяў па полі як заведзены, спачатку чалнаком - туды-сюды, а далей і кругамі, дугамі • затым выйшлі на дарожку ўздоўж стадыёна, выкладзеную пліткай - ооох, там наогул адрыў башкі, ён лётаў як з ланцуга сарваўшыся • і паміж іншымі дзеткамі, што там гулялі і каталіся ўсе разам лавіравалі-лавіравалі • адразу ж перахапіў ад іншых балаўство: едзе ногі парастаўляў у бакі, крычыць: "я бяз нооог" • добра што яшчэ ня ведае, што можна і бяз рук •

а вечарам вяртаўся дахаты, першы раз іспытаў прыставањні (пра што так шмат разоў папярэджвала бабка: не катайся адзін, і так позна, а то прыстануць хуліганы) • перад самым домам спыняюся, а там стаяць 3 ці 4 пьянењкія цёткі - відаць пасьля вечарынкі чакаюць "матор" • пабачылі мяне і пачалі: "о! таксі! гэта за намі, падвязі!" я спачатку жартам: "я ў дэпо", а яны абступілі: "ой, які хлопчык прыгожы! у шорціках! дай я цябе пацалую" • добра што ровар лёгањкі, адной рукой падхапіў яго, другой паадбіваўся ад настырных і на шчасьце кодавы замок у пад'езьдзе не замкнёны быў •
zmila: (rovar)
падумалася: допіс у жж як навіна ў ЗМІ павінны зьмяшчаць нешта незвычайнае, не такое як заўжды, ня мае сэнсу кожны дзењ пісаць, што  прачнуўся, паеў, паехаў • гэта як пры перадачы інфармацыі - можна перадаць новы кадр, новае становішча цалкам, а можна з'эканоміць і перадаць тољкі зьмены, адрозьнењні ад папярэдняга • дык што было ня так?
Остапа понесло )

учора

Jan. 30th, 2007 10:20 am
zmila: (Default)
чытаю "Пољку" Гретковськой, акурат на словах "Купую квіток «Реквієм» Моцарта, ..." прылятае смска, жонка распавядае пра сына: стаіць перад люстэркам, лыбіцца ва ўсю шырыню свайго бяззубага рота і крыўляецца, мармыча сабе: "настаяшчый монстарт" • яна яго выпраўляе, ён упэўнены, што такое слова існуе • пасьля доўгіх дэбатаў, высьветлілася, што ён меў на ўвазе кампазытара Моцарта •

малюнак наш быў выдаюшчымся - прынамсі па памерах быў непераўзыдзеным (А3!) • на слова "здАровье" некаторыя паказвалі паљцамі, але хай сабе паказваюць на здароўе •

а яшчэ малога абкарналі каротка, тољкі ззаду пакінулі хвосьцік • фе, мне не падабаецца, не па-пацанскі • але яны ўдвух задаволеныя •

учора

Jan. 29th, 2007 07:53 pm
zmila: (bicikla neĝero)
едзіў да малога. рабілі разам хатняе задањне • трэба было намаляваць "за здаровы лад жыцьця" • жонка яхіднічае сыну: "ну раскажы, які здаровы лад ты раніцай вядзеш! не каб выскачыць з ложка, узяць гантэлі і паспартавацца, дык ён нават калі я яго апранаю, ногі з-пад коўдры па адной высоўвае" •
паспрабавалі намаляваць чалавечка, які падымае гантэлі і чалавечкі, які бяжыць • я не мастак, таму дапамог прынамсі паказаць, што і як трэба выбраць прапорцыі, бо хлопец спачатку намаляваў дзістрофіка, рука якога ледзьве да пупа дацягвалася • затое ад маіх камэнтаў ён зьвіваўся (ад сьмеху) на падлозе кожныя 5 хвіљ •
замест афармляњня (там траўку, дрэвы, сонейка, аблокі на фоне) пацан уставіў "+" паміж фігурамі, а пасьля іх нашрабаў: "= ЗДАРОВЬЕ" •

на працу йшоў пад рытм: "зімна зіма замарозіла мармізу" •

Profile

zmila: (Default)
zmi la

December 2016

S M T W T F S
    123
45678910
11121314151617
181920212223 24
25262728293031

Syndicate

RSS Atom

Most Popular Tags

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Sep. 22nd, 2017 06:15 am
Powered by Dreamwidth Studios