zmila: (3kub)
ну вось і 40 (15 з якіх у ЭПАМе)
адзначыў рэкордам: прысяданьні з сваёй вагай (штанга ў 80кг)
zmila: (3kub)
сядзеў, гулькаўся: прайшоў і сыграў 2 кампаніі і ўсе асобныя мапы ў StarCraft2; амаль усе кампаніі і зараз гулькаю асобныя мапы ў HoMM6 •

патлусьцеў (паправіўся) на 5 кг, але прысядаў з жонкай на плячах; затое амаль не адціскаўся ад падлогі - чамусьці забалела правая далонь •

амаль поўнасьцю "пераліўся ў белку": памяняў апошнія эўры і паклаў на дэпазіт •

нарэшце вырашыў паставіць лінух (вінда, нават ліцэнзійная, пратрахала мне мазґі - пасьля года нармальнай працы раптоўна стала скардзіцца, што мая копія нячэсная, але потым выправілася): доўга выбіраў якую Убунту выбраць, пакуль спыніўся на xfce • з інтэрнэтам-відэа-аўдэа там усё нармуль, жабу і экліпс ня ставіў (гэта было б залішне мэтаклассна - у адпачынак на хатнім кампе рабіць работу :), з эспэранцкай клавай давядзецца пазмагацца, а наконт гульняў - або працягваць у віндзе, альбо навучыцца юзаць wine •

сын навучыўся выражаць усе свае жаданьні і эмоцыі аднаскладовымі словамі (дай, ма, бэй, дзі) і жэстамі - і я бадай што ўсё разумею :) ёсьць яшчэ і складаныя словы: адзі = мульцік, і дадада - трактар •
zmila: (tvar)
во што такое некамунікабельнасьць - пражыў амаль 4 дзясяткі год, а пазычыць тышчу эўраў, напрыклад, ці папрасіць стаць паручыцелям, калі буду браць крэдыт на будаўніцтва жытла - і няма да каго зьвярнуцца •
zmila: (bicikla neĝero)
мне "той, хто супраць майго ворага - мой сябра" бліжэй за "той, супраць каго мой вораг - мой сябра" •
zmila: (tvar)
раварыстычнае
за восень і пачатак зімы ўжо 1000км - і гэта я ежжу толькі ў сухое надвор'е - бо пасьля шоссера на гібрыда з шчыткамі садзіцца ня хочыцца • гібрыд стаіць яшчэ з паперкай-нумарам, што выдавалі на Адкрыцьці вела-сезона •
яшчэ ні разу ня зьмерз, балаклаву яшчэ не апранаў, хаця цёплыя шкарпеткі і рукавіцы ўжо ўжываю • вось такая суворая зіма •

айцішнае
кушаў і падумаў: вось калі ем адным відэльцам, адламаў катлетку, укінуў у рот, узяў салацік, закінуў у рот, падчапіў пюрэ, туды ж - гэта ж вельмі нагадвае чалавека, які працуе з кампом адной мышкай • а настаяшчыя пацаны павінны карыстацца клавай • і тады задумаўся: а як будзе выглядаць command-line варыянт працэса кушаньня?

асса-цыяцыі
чамусьці назва аўтамабіляў Мерцедзес у мяне пастаянна асацыююцца з назвай Мікрасофт

аўтабіяграфічнае
сёньня сьніў (сярод іншых сноў, каторыя не запомніў): нейкая туса з калегамі (можа будушчы карпаратыў, які будзе аккурат у мой ДН), сядзім за сталом, гутарым, і размова пераходзіць у тэму: "а як ты патрапіў у эпам?" • адзін распавядае, іншая, мая чарга надыходзіць, я пачынаю, мяне хтосьці перабівае, я змаўкаю • потым нехта ўспамінае: "а! дзіма, ты ж не дагаварыў", я зноў пачынаю/працягваю, зноў перабіваемы, змаўкаю і так некалькі разоў •
zmila: (tvar)
пасьля 10+ гадоў у эпаме ў мяне нарэшце зьявіўся калега з маім прозьвішчам (ён працуе з восені 2010, гэта я тормаз толькі на мінулым тыдні знайшоў яго) •

ну і зусім выпадкова - нарадзіўся ён таксама як і я - 21га •
zmila: (Default)
Homm5 Level40

наступны ўзровень 231-1 - амаль недасяжны •
zmila: (tvar)
@ Губерман - Вечер в гостинице
У меня тихая и неброская работа, я не тщеславен и не мечтаю о своем блеклом портрете в отрывных календарях. Мою работу не за что самозабвенно и безумно любить, но значит не наделаешь и ошибок. Я член профсоюза, кассы взаимопомощи и безропотно плачу взносы какому-то из добровольных обществ кажется, непротивления озеленению.
Еще лет пять назад я кидался в драку и лез в бутылку, пытался доказывать или убеждать, охотно бился головой о любую, стену и махал руками так интенсивно, что среди глухонемых наверняка прослыл бы болтуном. Но потом незаметно выбыл из коллективной погони за мнящимся горизонтом и почувствовал, насколько легче и проще наблюдать за миром со стороны, быть лишь свидетелем. И жизнь моя, как стрелка на уличном циферблате, аккуратными ежедневными толчками равномерно задвигалась вперед. По кругу...


сёньня - дзењ лаДзімкі

whois

Mar. 5th, 2010 04:31 pm
zmila: (lunlumulo)
мяне на irc#belarus спыталі, а хто я такі?
пагугліў, на першай старонцы толькі адна спасылка не пра мяне: фотаграфіня Zigrida Mila
zmila: (tvar)
Firefox 3.6, the world’s best web browser, will be available Thursday, Jan 21st. @

а сам пераходжу з siemens ME75 на nokia 5800 xm •

дадаткова навіны ад Нокія за 21.01:
Навигация в смартфонах Nokia отныне будет бесплатной!
2000 рабочих завода Nokia в Индии устроили забастовку
zmila: (tvar)
2009 11 12

былі толькі свае, было весела • трохі фоткаў
zmila: (bicikla neĝero)
у нейкім хвільме дзе крыўляўся Харацьян (забыў як яго завуць, падзівіўся ў вікіпедзіі, а гэты вечнабландзіністы чувак нарадзіўся з мной у адзін дзень, адабрам) згадвалася імя "Затраха" • дык становішча на працы зараз акурат такое, што я пачуваюся быццам гэта маё імя • акрамя працы прачытаў за сёньня дзьве лекцыі, адну зь якіх скончыў падрыхтоўваць літаральна за гадзіну да •

адзіны прамень пазіціву - гэта малюнак znajdź x - o, tutaj! ) (via [livejournal.com profile] diversey_ua)

а яшчэ цытатэн з укрбаша:
новина: на орбіті зіштовхнулись Російський і Американський супутнинк...
- Американці не признаються, що їх супутник був шпигунським.
- Росіяни не признаються, що їх супутник був керованим)))


ну і пару песёнак Ляпіса з альбума Manifest

słovy

Jan. 26th, 2009 10:21 am
zmila: (tvar)
Łacinka - ŁaDzimka - radzimka
zmila: (Default)
пачаліся ў пятніцу • я здаў кола ад ровара ў рамонт, але так і не забраў • ноччу ўзяў Кацін ровар, выцягнуў, сеў і ўспомніў, што забыў ліхтарыкі на сваім • бегам туды - скруціў, сюды - прыкруціў і пакаціў праз увесь горад •
прыбыў своечасова - пасьпеў на усеразамнае фоткавањне (усе мы мінус хватографэр) •
паехалі ў начную пакатушку з купањнем бо Хрышчэњне - ну ў нас такая традыцыя "кожны год мы зь сябрамі-бяйкерамі едзем пампасамі на Раўбічы купацца" • летась было 9 чалаваекаў, зараз ужо 17 • і купаліся гэтым разам болей (а я таксама яшчэ не), і вогнішча гэтым разам адолелі і прасядзелі-прастаялі ля яго ўсю ноч •
назад вярталіся іншым шляхам, таксама лясной дарожкай - вељмі лядовай, роўнай і гладкай • абалдзенны дрыфтынг, калі прытармажваць заднім колам і яно ідзе ў занос! я звычна злазіў зь сядла, сядаў на раму і падстрахоўваўся правай нагой • калі выехалі на лагойскую веладарожку - там поўны мордўінд, я цалкам здох, адарваўся ад байкераў і пакаціў паціху сам • як паскудна, брыдка і гразна ў горадзе ў параўнањні з чыстым і ціхім лесам!

у суботу паўдня адсыпаўся, потым трохі пашпацыравалі пад дажджом - нам неверагодна пашэнцыла, што гэты дождж пачаўся тољкі ў суботу •

у нядзелю было сонца (@ [livejournal.com profile] izottafraskini), мы зганялі на рынак, накупілі фруктаў, а для калярыту - 鮨 ці 鮓 ("сусі", частку з вуграм, частку з мідзіямі) • фруктовы салат трохі падпсавалі грэйпфрутам, але затое хурма трапілася смачная, а пірог грушава-тварожны наогул на выдатна • сабраліся бацькі мае і Каціны, мой брат з паловай, бабуљка - і разам павіншавалі мяне зь дзьнём нарадзењня •
zmila: (Default)
пераслухваючы мьюзык з тэчкі "_ nie sartavana" зьвярнуў увагу на песьню "Ламбовіч - Часам сум душу маю кране" • чаму думаю, у мяне не стаіць імя сьпявачкі? капіюю гэтыя словы ў гугл, шукаю - ніхвіга, шукаю проста прозьвішча - тынц! роўна адзін вынік: на старонку з форумаў на тут.бы
ну гэта не сапраўдны google whack, але імя сьпявачкі прынамсі даведаўся •

і яшчэ знайшоў інтэрвію з мной: "Госць у дом - эсперантыст",
Гутарку вяла Віталіна Грахоўская, о як :) буду ведаць!

я++

Oct. 22nd, 2007 12:53 pm
zmila: (bicikla neĝero)
зарэгістраваўся яшчэ і на http://www.facebook.com

du

Sep. 28th, 2007 12:37 pm
zmila: (tvar)
retejo http://www.myheritage.com divenis, ke mi similas al Aleksandro Lebed, politikisto el Rusio (li mortis pro akcidento en 2002)
Lebed kaj mi

mian vizaĝon mi eltranĉis el fotaĵo farita de Kalle Kniivilä

я

Sep. 24th, 2007 02:07 pm
zmila: (ровар)
асьветлены роварным ліхтарыкам, спадзяюся, што ў сьвятле аўтамабіля мяне відаць лепей
від ззаду  )

я я

Aug. 9th, 2007 10:28 am
zmila: (lunlumulo)

ヅマ ラパチョナク

ДЗІМА РАПАЦЁНАКУ

no icq

Feb. 27th, 2007 10:15 am
zmila: (Default)
зь 1 сакавіка я бољш ня буду карыстацца icq# 31507205 •

мяне можна будзе дастаць праз google talk: idobela(gmail.com), jabber: zmila@livejournal.com ці ў ґмэйлаваю пошту •

Profile

zmila: (Default)
zmi la

December 2016

S M T W T F S
    123
45678910
11121314151617
181920212223 24
25262728293031

Syndicate

RSS Atom

Most Popular Tags

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Jul. 21st, 2017 06:32 am
Powered by Dreamwidth Studios