словы

Sep. 22nd, 2015 09:55 am
zmila: (3kub)
у сына ЯЯ акрамя чоткага і цьвёрдага "нет" (што суправаджаецца жэстам hand stop sign)
ёсьць яшчэ і нюансаваныя: "ещё пока нет" ды "ещё почти нет" • першы часта адносіцца да пытаньняў пра час: "смотрим последний мультик и идём спать?" - "ещё пока нет", другі мае больш шырэйшае ўжываньне: "хочешь котлету?" - "ещё почти нет" •

hb2u

Mar. 22nd, 2014 06:25 pm
zmila: (3kub)
у хлопца другі ў жыцьці дзень нараджэньня, бацькі стараюцца, катаюць яго, а ён дрыхне!
zmila: (3kub)
сядзеў, гулькаўся: прайшоў і сыграў 2 кампаніі і ўсе асобныя мапы ў StarCraft2; амаль усе кампаніі і зараз гулькаю асобныя мапы ў HoMM6 •

патлусьцеў (паправіўся) на 5 кг, але прысядаў з жонкай на плячах; затое амаль не адціскаўся ад падлогі - чамусьці забалела правая далонь •

амаль поўнасьцю "пераліўся ў белку": памяняў апошнія эўры і паклаў на дэпазіт •

нарэшце вырашыў паставіць лінух (вінда, нават ліцэнзійная, пратрахала мне мазґі - пасьля года нармальнай працы раптоўна стала скардзіцца, што мая копія нячэсная, але потым выправілася): доўга выбіраў якую Убунту выбраць, пакуль спыніўся на xfce • з інтэрнэтам-відэа-аўдэа там усё нармуль, жабу і экліпс ня ставіў (гэта было б залішне мэтаклассна - у адпачынак на хатнім кампе рабіць работу :), з эспэранцкай клавай давядзецца пазмагацца, а наконт гульняў - або працягваць у віндзе, альбо навучыцца юзаць wine •

сын навучыўся выражаць усе свае жаданьні і эмоцыі аднаскладовымі словамі (дай, ма, бэй, дзі) і жэстамі - і я бадай што ўсё разумею :) ёсьць яшчэ і складаныя словы: адзі = мульцік, і дадада - трактар •
zmila: (Default)
ну ладна, хлопец часам забірае ў сабак косьці, ці есь кашу з сабачай кармушкі • але ён пачаў яшчэ і ваду піць з іх міскі!
zmila: (lunlumulo)
сяжу, ем • на стол побач са мной ускараскаўся малы нашчадак, тыркае сваім відэльцам куды ні попадзя, а таксама з маёй талеркі бярэ то рыбку то кашку і або хавае, або пажуе й выплёўвае • зьнізу сядзяць два таксы, чакаюць, мо што ўпадзе, ці інакш як ім перападзе • чорны Эркюль, які ўмее ўставаць у слупок, падымаецца так што па-над краем стала відаць яго пыса • сын бярэ кавалак рыбы, працягвае яго сабаку, я крычу "ненене! нельга, сам кушай" • малы спыняецца і кладзе рыбу сабе ў рот • такс паварочвае морду да мяне, нахіляе галаву на бок і робіць такі маляўнічы позірк "ну і сцука жа ты!"
zmila: (lunlumulo)
[17:19:26] Dzmitry Laptsionak: сижу после спортзала, отдыхаю :)
[17:23:59] st.ecatherina: хорошо тебе :)
[17:24:38] st.ecatherina: а я мальчика с подоконника уже 3-й раз снимаю
[17:25:10] st.ecatherina: а пока писала, он в будку залез и закрылся

жонка - малайца! за тыдзень парамантавала нашую машынку, набыла аўта-сядзеньне для кіндэра, і ў гэтую нядзелю мы ўжо з'ездзілі на дачу - распачалі сезон •

cytaten

Apr. 12th, 2013 04:28 pm
zmila: (Default)
Цитата #422088
Жена зовёт ребёнка "ползователь", т.к. ходить он ещё не умеет.

назірая за дзіцёнкам у пэўныя моманты, наглядна разумееш этымалёгію словаў "усердно" і "сасердаточенно" •

наш кіндэр у годзік умее дастаць батарэйкі з адной цацкі і ўставіць (ну палярнасьць яшчэ не ўгадвае) у другую,
умее татавым пальцам разблакіраваць андроідны тэлефон;
любіць дастаць пыласмок і вазіць яго па ўсёй кватэры;
аналягічна дастае венік-савок і "падмятае" падлогу;
бярэ швабру і "мые" ўсё, да чаго дастане: падлогу, ложак, тумбачку;
адзін раз знайшоў ў спальні ужываны памерс (памяняць памянялі, а выкінуць забылі), сам узяў яго і аднёс у кухню, выкінуў у сьметніцу;
і на фота шэдэўр вынаходлівасьці: малы ня можа залезьці на гэты ложак, таму ён выдвігае шуфлядку, і па ёй ускарасківаецца наверх, каб дабрацца да найлепшай цацкі - кампуцкер!

hb2u!

Mar. 22nd, 2013 11:28 am
zmila: (tvar)
як у анягдоце пра "мужык глядзіць порна, ззаду пыдыходзіць жонка, кажа: адматай назад - во! такія шпалеры хацю!"
так і я паказваю карцінку

а жонка кажа - а што за цацка? дзе такую можна купіць?

а насамрэч-та карцінка - пра дзіцёнка!
а нашаму-та дзіцёнку сёньня - адзін цэлы год!
Якаў Ярамір
Ярылка, Ярык, Яр, яркі, яры
Яшка, Яха, яхонтавы
Jaramiro - цуд года

ЯЯ

Dec. 14th, 2012 04:59 pm
zmila: (lunlumulo)
памятаю цябе, калі ты яшчэ пад сталом пешшу хадзіў •
mi memoras vin eĉ kiam vi sub tablo piediris •

zmila: (Default)
http://zelanton.livejournal.com/2001902.html
В ДХЦ немало так детей проглотивших батарейку. По последствиям это натуральный пиздец, но интересно другое - практически все дети добыли их из пультов к ТВ. Разобрали, достали, проглотили.
Вы как хотите, а пошёл заматывать скотчем.
JaJa_Batarejka
Йон Колфер "А вот ещё..."
— Ты сказала «батарейка»? — переспросил старик — просто так, для верности. Ведь птица могла сказать и «лотерейка», или даже «сельдерейка». Слух у него был не тот, что прежде, особенно в том, что касалось открывающих слово согласных.

імёны

Oct. 1st, 2012 01:30 pm
zmila: (lunlumulo)
Міхал Вівэг - Выхаваньне дзяўчат у Чэхіі
(Arche 4/5-2003)

калега і сябра Ярамір Наданы, мужчына сталага веку
збраслаўскага кампазытара Яраміра Вэйвады
Ярамір Сломэк — чэскі крытык, галоўны рэдактар “Літаратурных навінаў”
Ярамір Ён
Ярамір Копэцкі

словы

Sep. 10th, 2012 09:46 am
zmila: (tvar)
назіраючы, як малы ЯЯ тужыцца, пыжыцца, намагаецца дацягнуцца да цацкі, жонка ўцяміла этымалёгію слова "усердно" :)

Profile

zmila: (Default)
zmi la

December 2016

S M T W T F S
    123
45678910
11121314151617
181920212223 24
25262728293031

Syndicate

RSS Atom

Most Popular Tags

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Sep. 22nd, 2017 06:15 am
Powered by Dreamwidth Studios