zmila: (3kub)
сама часта ў працоўнай todoйне сустракаецца:
- fix UI in IE
zmila: (Default)
дропбокс, пасьля розных маіх маніпуляцыяў (падпісацца на ціўцеры, падзяліцца фоткамі з ціліхона, прывесьці сябра) выдаў аж 6.13ГБ месца •
яндэкс-дыск ад уваходу даваў 10, і зараз, калі я туды заліў фоткі з ціліхона - яшчэ 32ГБ •

а! ёсьць жа яшчэ і mega.co.nz, які дае 50ГБ • праўда там я забыў паролю, добра што кукі яшчэ жывыя і мяне туды пушчаюць :)
ну і сынхранізацыя - (пакуль) толькі ручная, і самае неспадзяванае - імя файла можа быць не ўнікальным, то бок калі кожны месяц заліваць туды адзін і той жа файл - будуць захоўвацца ўсе версіі
zmila: (bicikla neĝero)
напэўна, ёсьць назва такой з'явы: пачытаў пост, каменты, і пачаў сам адказваць, напісаў нешта, нават спраўдзіў у гугле, уставіў спасылкі, а потым узяў і ўсё выдаліў •

http://ic.pics.livejournal.com/tank_driver/12482137/9289/original.jpg
zmila: (bicikla neĝero)
нядаўна калупаліся ў мэню цілівізіра (пфіліпс нейкі), і знайшлі там каманду: "update software" • зрабілі, як там напісана (схадзіць у інэт, спампаваць новы драйвер, запісаць на флэшку, уставіць, перазагрузіць з націснутымі правым верхнім і левым ніжнім вугламі 42-цалявага экрана, жартую) - і оппа! цілівізар стаў паказваць хвільмы ня толькі памерам 1.4ГБ, але нават 2.1ГБ, чыво раней ён сабе не дазваляў • але нажаль гэтага мала - ён дагэтуль ня ўмее граць гук з кіноў у фармаце матроська (mkv) - карцінку дае, але маўчыць •

а на працоўным кампе правяраў і ўпэўніўся, што webGL у мяне не працуе, ані ў ФФ, ані ў Хроме • нядаўна корпаўся ў мэню ФФ, знайшоў траблшуцінх інфармэйшн, і там было пра графіку:
Adapter Description: Intel(R) Q35 Express Chipset Family
Driver Version: 6.14.10.4299
і прыпіска, што гэта не сама апошні драйвер, ціпа апгрэйдні яго да 6.14.10.5218, каб было ЎэбГЛо •
пагугліў, знайшоў, спампаваў, заінсталіў - оппа! ЎэбГля працуе (ня поўнасьцю, ня ўсё, не заўжды хутка, але так)

цікава, як яны нумяруюць версіі свайго драйвера: зьмена ў чацьвёртым індэксе (6.14.10.4299 -> 6.14.10.5218) дае такую розьніцу ў якасьці •

пры тым, што браўзеры займелі дурацкую ідэю нумераваць свае версіі - адразу ж мяняць першы індэкс •
Iron v 19.0.1100.0 - webGL не працуе,
а ў Хроме ўжо 20.0.1132.27 - працуе
zmila: (lunlumulo)
трошкі пазнаёміўся з glassfish3 (java app server) і простым jsf з ім (цюцёрал) • ШкляныАкунь сапраўды вельмі хутка стартуе, а калі інтэграваны з Экліпсай, дазваляе ўмомант накатваць зьмены ў кодзе (java ці xhtml/jsp) на сервак - проста захаваць файл, пераключыцца ў браўзер і эфпяць •

GQueues - сыстэма для арганізацыі ТрэЗра (to-do), там можна планаваць, ствараць нагадваньні, дэлегаваць (платна), ёсьць цэтлікі, гіерархія і катэгорыі запісаў, інтэграцыя з Гугла-каляндаром, амаль усе каманды выконваюцца з клавіятуры •
кароча, тое, што я ўжо даўно хацеў і неаднаразова зьбіраўся напісаць сам •
zmila: (lunlumulo)
Heroku: A development cloud for all seasons
Rails, Node, Clojure, and other hipness

артыкул распавядае, пра Хяроку - сэрвіс, падобны на Microsoft Azure ды Google App Engine •
які спачатку быў прызначаны для абслугоўваньня ўэб-праграм на рубі і ruby on rails (першая версія - Argent Aspen) •
потым яны дадалі жабаскрыпт і Node.js (другая версія - Badious Bamboo) •
і нарэшце, зараз ужо ёсьць магчымасьць запускаць там і праграмы на клажуры (трэцьцяя версія - Celadon Cedar) •


а вось гэта ўжо практычнае апісаньне, як стварыць простую клажурную ўэб-прожку і задэплоіць на хяроку: Deploying a Clojure web app on Heroku
zmila: (Default)
нехта пачытаў допіс у [livejournal.com profile] belnetmon і адказаў:

Windows 8 for software developers: the Longhorn dream reborn? / The future is nothing to fear

пайшоў кіпеш, што ў новым Вынь8 новы фрэймворк базуецца на хацемыль5 ды жабаскрыпт • асабліва чутка адрэагавала ачко ў сыльвэрлайт-прогераў •
The big concern that arose as a result of the initial Windows 8 presentation several weeks ago was that the new-style immersive applications would be available only to HTML5 and JavaScript developers. The language used during this presentation said that the new development framework was "based on" HTML5 and JavaScript, and this sent ripples throughout the entire Silverlight community.

ня нада хвалявацца, будзе там і сі++ будзе й сі#, застанецца магчымасьць ужываць hta •

але будзе яшчэ лепш: новыя хацемль5 імерсіўныя (immersive - новае славечка вучу) прожкі • і гэтым прогам будзе дазволена ня проста сядзець у браўзеры, але і карыстацца ВыньАПІ і выглядаць ня столькі ўэб-старонкай, але больш падобна на націўныя праграмы, зусім як прогі на плюсах ці шарпах •
New-style HTML5 immersive applications won't be distributed as HTAs, but many of the same principles are likely to apply. Like HTAs before them, they'll gain greater access to operating system functionality than regular webpages—so they'll be able to call Windows APIs and have a user interface that feels less like a webpage, more like a native application.

мда

May. 10th, 2011 09:28 am
zmila: (bicikla neĝero)
першы сайт з адрасам у кірыліцы, а не лацінкай, які я наведаў: http://пиши-код-блять.рф/
zmila: (bicikla neĝero)
калі я юзаю noscript плагін, сайт навіны.бы не паказвае мне свой кантэнт •
скрыншот )

дызігнер даведаўся, што ёсьць такі тэг <noscript>, які браўзэр будзе паказваць, калі жаваскрыпт вымыкнуты, і ўсунуў яго • гэта яму паказалася малавата, ён задаў стыль:
height:1000%;
padding:10px;
position:absolute;
width:100%;
z-index:1000;

то бок, калі няма жаваскрыпта, тады я не хачу (не магу) зрабіць так, каб зьмест артыкула быў паказаны без сьвісьцелак і пердзелак, без рэклямы і розных упрыгожваньняў, а проста тэкстам, не! тады ніхто нічога не ўбачыць •
zmila: (Default)
YUI Theater апошнім часам выкладвае відэа-запісы выступаў розных пэрэдня-канцавых інжэнэраў (frontend engineer) •
даўненька я ўжо не праглядаў тыя запісы, проста захоўваю спасылачкі •
але калі ў рсс бачу іхнія анонсы, то ня змог не ўміліцца, як яны выступаюць у розных капялюшыках:
фоткі Read more... )
zmila: (Default)
вунь metaclass-у дотнэтаўскі дэсктопны грыд, а мне нядаўна былы калега (зь якім мы наваялі мега EditGrid) даў спасылку на канкурэнта-аналяга: zk spreadsheet (live demo) •
чэсна прызнаюся: выглядае і паводзіць вельмі і вельмі файна • драг-н-дропавая зьмена шырыні-вышыні слупкоў-радкоў, лянівая падгрузка падчас скролінга, рэдагаваньне на месцы, фіксаваньне некалькіх радкоў-слупкоў,  ёсьць пэўныя магчымасьці фарматаваньня, сябруе з кліпбордам •

працуе і ў іе і ў фф •

але ж усё такі па хуткасьці з нашым не параўнаць •

а потым адкрыў я фаербаг і паглядзеў на трафік • акаказваецца, яны ўсю апрацоўку робяць на сэрверы! то бок на кожны клік або клавішу ідзе аякс запыт, а сервак выдае назад адказ • па-першае, сервак трымае ў памяці браўзэрную мадэль грыда (у дадатак да бізнэсовай) • па-другое, адказ ад сервара - хмљ
з нейкімі камандамі:

<r><c>setAttr</c>
<d>z_5q_u7</d>
<d>style</d>
<d>height:3px;background-color:black;</d>
</r>
<r><c>setAttr</c>
<d>z_5q_t7</d>
<d>style</d>
<d>height:3px;background-color:white;</d>
</r>

або з кавалкамі гтмла або з кавалкамі джэйсана •
то бок на кліенце ўсё роўна ёсьць нейкі маленечкі рухавічок, які транслюе гэтыя каманды ў жаваскрыпт, гтмл ці цсс •

на старонцы "параўнаньне нашага мега-супер і `звычайнага` на гвт" некалькі прыкладаў: вось задача, каб на гвт яе зрабіць, трэба напісаць 5 файлаў, агулам 200 радкоў кода, а ў нас - адзін файл, 5 радкоў • ну так, узялі сваю кампаненту і проста яе ўставілі •

не ўяўляю я, як можна ў прадакшн пушчаць такі грыд, дзе юзэр націсьне Ф2, пачне тайпаць, а на кожную клавішу - 100-500 байт ляціць на сэрвер, а потым назад •
не, яны яшчэ не гвт-кілеры • зроблена прыгожа, але працуе маруднавата •
zmila: (lunlumulo)
мукасі-мукасі ўжо хацеў знайсьці і вывучыць словы песьні • сёньня ўжо нарэшце пагугліў:

Перкалаба - Горрри!

04. Свято грибів і форелів

Цятка, риска і котулька, шишка, мишка, барабулька,
миска, ложка і виделка, юшка, рибка і миделко,
коні, гачі і дівчата, бринза, кропик і санчата,
хрестик, кружка і лушпайка, дзигар, мешти, сина байка,
стьокла, мячик і потоки, двері, вікна, харкнув в око,
пив горівку, мацав дівку, всі горби люблю довіку,
фіра, коні і корови, шоби були всі здорові,
гальба пива, суха риба, білий, синій, добра глива,
бубонь, вуса, штриха, шєпкм, білєт, флєша, добрі флєки,
коси, цвєки і мурашка, боба варит добру кашку,
гануш, бануш барабануш,
крєнділь-бєнділь скочив в пєнділь
свято грибів і форелів!!!!


суперская песьня! стаіць у мяне на некаторых званках у даљкажыку •


ну і лыжка гімна, пазырыў тэкст гэтай html старонкі - "должно стошніть" •
<font size="2"> <font size="2"> <span class="verysmalltext">04.</span> Свято грибiв i форелiв</font></font><br />
...
<font size="2"> <font face="Arial"> <font size="3"><strong>04. Свято грибів і форелів</strong></font></font></font><br />

бедныя ахвяры нейкай мега-візівіг рэдактакцілкі •


зы
толькі адправіў гэты пост, задумаўся, а ці правільна я напісаў むかしむかし (даўным-даўно) • гуглю, а ён выдае мой гэты пост як 4ы вынік • то бок за пару хвілін пасьпеў заўважыць, і заіндэксаваць •
zmila: (Default)
паказаў малой "інцернет": запусьціў фаерфокс з плагінамі vimperator і adblock ды выключанымі флэшамі • схадзілі на вікіпедзію, на юцюб (машу і мядзьведзь спампаваць не дачакаліся), потым у гугла спыталіся, якія ёсьць сайты пра сабакаў таксаў і трохі пазырыліся на фоткі •

самастойны ўваход у гэтае публічнае месца абяцаў, калі яна вывучыць і здасі правілы паводзінаў у сеціве (як за стырно нельга, пакуль пдр ня вывучыш) • мне засталося іх знайсьці ці самому напісаць •
zmila: (Default)
шмат хто яшчэ ня верыць, што за ўэбам будучыня, лічаць што дэсктопныя праграмы працуюць хутчэй •
але ўжо больш і больш прыкладаў, калі анлайнавая або афлайнавая але ў браўзэры аплікуха працуе лепш за дэсктопныя аналагі •

а во сёньня новы выпадак, калега знайшоў (па маёй наводцы) • дадзены: вордаўскі дакумент на 30+ старонак, багата ўстаўленых малюнкаў і шмат табліц • і трэба нейкі тэкст падправіць, трохі выдаліць, штосьці дапісаць • нават на сучасных нашых працоўных кампах • але калі экспартаваць яго ў фармат html (пазначыць, што ня трэба захоўваць мыкрасофт-сьпіцыфік), затым дадаць да тэга <body> атрыбут contenteditable='true' і адкрыць гэта дзела ў фаерфоксе (хроме, нават у ІЕ8) • адкрываецца хутчэй за Ворд і ўсё лётае! скролінг не тармазнуты •

cytaten

Jan. 13th, 2010 03:45 pm
zmila: (Default)
The touch event is way overloaded. Touching the screen may start a click, a scroll, or a zoom action, and the less able a browser is to distinguish between these actions, the lousier the interface appears to be.
[...]
Of the pure touchscreen devices, only the iPhone has truly solved this problem.

[...]
B. also had trouble with clicking on the right links because they’re too bunched up in his banking site. The most obvious solution to that problem is zooming, and therefore his top two consisted of the phones that allow for graceful, easy zooming.


Still, the fact that Google messes with web content is unacceptable. And GWT is an pestilence that should be eradicated from the world. Expect to hear more of this.

@ ppk

cytaten

Dec. 28th, 2009 10:43 am
zmila: (bicikla neĝero)
Video: John Resig — Testing, Performance Analysis, and jQuery 1.4
Audience member 6: Can you do a one sentence definition of what a Big O is?
yahoo.eu, людзі прыйшлі на лекцыю пра хуткасьць, аптымізацыю, прадуктыўнасьць, і ня ведаюць, што такое O(n)

bad news

Dec. 7th, 2009 05:04 pm
zmila: (Default)
Гугла купіла кампанію AppJet, якая зрабіла сэрвіс (сумесная адначасовая анлайн праца над дакументамі) EtherPad •
п(р)аглаціла канкурэнтаў • лёгкі і хуткі эзэрпад ладна так пераўзыходзіў яшчэ недаробленую гуглахвалю •

cytaten

Jun. 22nd, 2009 05:15 pm
zmila: (bicikla neĝero)
Unfortunately, the super innovative, secure, and efficient with advanced tab isolation and recovery browser Internet Explorer 8 crashes like a charm, so we need to rename the function into something less ambiguous for the magic JScript engine.
// NOTE: do not use with Internet Explorer
function arguments(){
    return arguments;
};

...

Sometimes I forget we have to deal with a browser which logic is to bring internally even user comments:
var f = ( /* hi scope! */ function(){ /* hi bracket! */ } );
alert(f);
// will be exactly:
// ( /* hi scope! */ function(){ /* hi bracket! */ } )
// the magic of an efficient code parser


@ JavaScript arguments Weirdness!
zmila: (bicikla neĝero)
толькі для спэцыялістых )
zmila: (bicikla neĝero)
браўзаючы інтэрнэт і сустракаючы артыкул з тэматыкі, якая мне цікава (праграмаваньне ўэба на скрыптажабе), напісаны ў 2000-2004 гаду, я не адразу лезу туды чытаць, бо за гэты час у гэтай галіне things changed существенно •

Profile

zmila: (Default)
zmi la

December 2016

S M T W T F S
    123
45678910
11121314151617
181920212223 24
25262728293031

Syndicate

RSS Atom

Most Popular Tags

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Jul. 21st, 2017 06:29 am
Powered by Dreamwidth Studios