zmila: (tvar)
дапусьцім, В. - вопытны вадзіцель, шмат гадоў ужо ганяе ў камандзіроўкі ў розныя месцы Беларусі • а ў апошні год яшчэ прыстрасьціўся і да паўкабанізма польскага і літоўскага • ехаў ужо ня першы раз, маршрут распрацаваны і прапрацаваны, пасьля ўезду ў РБ пасьля шматгадзіннай чаргі на мяжы, ужо пад'язжае да загадзя заплянаванай стаянкі, толькі на сякундачку міргнуў, а расплюшчыў вочы ўжо ў падушку бяспекі - машына выехала на ўзбочыну, зьбіла знак, і праляцела з трампліна метраў 5 • ён, жонка і паўкабана - цэлыя, неўрэдзімыя, вось толькі ўвесь перадок аўтамабіля - ўсьмятку •

а ўчора жонка гуляе з сабакамі і сынам на плошчы перад ПК Чыгуначнікаў, вяртаюся з працы я, сустракаю іх і разам накіроўваемся дахаты • і тут ўнязапна Хэўлак падрываецца, і бяжыць некуды - праз дарогу, упэўненна і мэтанакіравана • на законныя патрабаваньні гаспадароў спыніцца - не рэагуе • потым бачу - едзе аўто, прытармажвае, чуецца бум! і аўто едзе далей • я ўжо ў думках разьвітаўся з маім апрычнікам (улюбёнцам), але тут з-за шэрага прыпаркаваных таксовак выбягае гэты рыжы адорва! • як нічога не было, падбягае, трэцца пысай аб нагу - ну здыміце, нарэшце, напысьнік! і паслухмянна бяжыць побач - выконвае каманду "дахаты"! я яго абмацаў - рэбры, хрыбетніца, лапы цэлыя - дзіва дзіўнае • да нас падышоў нейкі мужык, кажа: "вы гаспадары? гэта гэны пёс толькі што на дарозе быў? яго ж падбіла машына! ён нават у паветра ўзьляцеў" •
zmila: (Default)
камунальшчыкі пайшлі нам насустрач, і выкапалі выдатную нару для трэніровак - паляваць на лісу, нават з "катлом"!

ыэх

Nov. 5th, 2012 04:05 pm
zmila: (bicikla neĝero)
Хэўлак захварэў - мікраспарыя • вельмі непрыемна, дый небясьпечна • ну і пралятаем з усімі выставамі бадай што аж да лютага •
havelock sidas DSC_0397
zmila: (lunlumulo)
хтосьці катаўся ў Нясьвіж, нехта закрываў веласезон, а мы паехалі ў Краснае (Чырвонае? вёска пад Маладзечнам), дзе была выстава сабакаў • нашыя два атрымалі па CAC, меншы трапіў на "бэст", але там ужо нічога •
фоткі калі буду выкладваць, дык напэўна ў Г+

нюх

Jul. 10th, 2012 04:30 pm
zmila: (lunlumulo)
лецішча, сьпякота, я ляжу і чытаю - а Хэўлак ляжаў, ляжаў, і таксама захацеў штосьці пачытаць •
(насамрэч ён раптам знайшоў, унюхаў гумовы мячык, які я схаваў на верхняй паліцы пад вопраткай)
   
zmila: (lunlumulo)
на дачы суседкінская дзяўчынка (амаль 11 год), якая прыходзіць у госьці, даведалася, што ў нас яшчэ ёсьць пяшчанкі (былі хамякі, але не выжылі, цяпер во гэтыя неда-тушканы), а летась яшчэ былі рыбкі ў пруду, чарапаха і папуга - пытаецца, навошта нам столькі жывёлаў?
учора ўвечары гулялася з нашымі сабакамі - я яе назначыў галоўнай па кіданьню мячыка, яна пакідала, потым пытаецца: "а колькі разоў трэба кінуць, каб сабака стаміўся", адказваю: 3000 (я ў нядзелю кідаў больш за гадзіну, Хэўлак бегаў з языком на плячах, тройчы адўлякаўся, каб пахлябаць ваду і зноў вяртаўся, і яму не надакучыла)
яна пакідала хвілін 10, прыходзіць, распавядае: "рыжы пёсік вясёлы, ён любіць бегаць за мячыкам, а чорны - злы, ён любіць падрацца, нападае, залазіць на рыжага ззаду" • наша дачка, аднагодка з ёю, ужо ведае, што гэта называецца не "хоча падрацца", а інакш •

карцінка ў цему
zmila: (lunlumulo)


вось хто патаптаў усю траву!
на фота можа не відаць, але вышыня травы - больш за паўметра

havelock

Feb. 13th, 2012 02:53 pm
zmila: (Default)
лепшы кот - гэта такса!
zmila: (Default)
раньні ранак
паўсонны таксавод выводзіць двух таксаў папі... папраменадзіцца
адзін справа, адзін зьлева, два рухавых таксы
падыходзяць яны да дрэва,
становяцца паабапал і старанна
"как журчит ручей ..."
я павольна пазяхаю,
ляніва азіраюся навокал
а гэтыя гарызантальна-арыентаваныя ўжо скончылі сваю мокрую справу
і ламануліся наперад, кожны з свайго боку дрэва
...
профіт!

у сэнсе - каб быў не ў шлеме, дык быў бы зараз з бітым тварам
zmila: (tvar)
на фота: нашыя сабакі - на каленях у брата • ня часта я бачу свайго брата, і амаль заўжды, калі мы сустракаемся, гэта адбываецца дома ў маці (радзіцельскі дом, пачатак пачаў) • вось і сёньня мы пэўна там перасячэмся, бо нагода ё - і такая, што ня дапушчае форс-мажораў: дзень нараджэньня маці • з чым яе і віншаваю :)
праз сац.сеткі даведаўся, што сёньня таксама ДН і ў Аляксандры, сястры майго дарагога друга: [livejournal.com profile] leontodo, і ёй хай шчасьціць!
zmila: (lunlumulo)
у цёмнае ўрэмя сутак два маленькіх таксаня зь ліхтарыкамі на шыях моўчкі і нязмушанна принуждают к миру схіляюць да ўцёкаў здаровую аўчара-дварнягу, якая нікога не чапала, проста пасьвілася на траўцы, а тут наце вам, таксы-баскервіляў •
а сёньня раніцай яны із сваім сябрам старым таксам Басам спрабавалі заганяць новага знаёмага фокс-тэр'ера (?) на мянушку Бэст, але той таксама ўдалец, хуткі і прыткі •

psia krew

Sep. 9th, 2011 09:30 am
zmila: (lunlumulo)
я напэўна ўсё такі латэнтны сабачатнік • усё сьвядомае жыцьцё лічыў сябе аматарам котэ, дый зараз вельмі люблю коцікаў: яны гладкія, пяшчотныя, ласкавыя, прыгожыя, грацыёзныя, ...
але вось амаль год жывем з сабакам, а цяпер нават з двума • і здаецца, што такса - найлепшая хатняя жывёла •

дарэчы, раней думаў, што чалавек, які змог падчас язды на ровары натайпаць і паслаць смску - дастаткова крут у плане каардынацыі і валоданьня сваімі канечнасьцямі • думаў, пакуль не паспрабаваў вывесьці двух такса-шчанюкоў на прагулку • адзін шалёна падскоквае ўверх і скоча вакол мяне, іншы метанакіравана нясецца кудысьці, пры чым гэтая мэта накіроўвае яго ў іншы напрамак праз кожныя 2-3 сякунды •

сабакі маюць даволі розныя характары: старэйшы больш сур'ёзны і сьмелы, малы - бандзюганісты але сцыкаваты • калі старэйшы пабачыць незнаёмага сабаку - моўчкі падыходзіць, панюхае; малы ж здалёк пачынае брахаць, трошкі падбяжыць гаўкне (голас праўда яшчэ тонкі) і адбягае далей, або да гаспадара • калі такое цяўканьне цягнецца трохі даўжэй, тады на дапамогу малому падбягае старэйшы, ну і ўдвух яны ўжо нічога не баяцца •

праз гэтых сабакаў у мяне зьявілася другая група людзей, знаёмых але каторых я не пазнаю • першая - раварысты, я ведаю даволі шмат чалавекаў, але ззаду, па ровару, па сьпіне • у твар я іх запомніў • гэтак вось і з сабачатнікамі: ужо больш за 10 гаспадароў, з якімі вітаюся ня першы раз, але ведаю толькі якая ў іх сабака •

(фоткі ў Г+)

словы

Aug. 1st, 2011 04:42 pm
zmila: (Default)
калі сабака паеў - гэта животное
калі сабака прачнуўся - гэта зевотное

учора

Jul. 22nd, 2011 01:48 pm
zmila: (ровар)
паехаў не на лецішча, а дахаты • праехаў уздоўж прашпекта, паназіраў, як дайцы змагаліся з "бензінавай рэвалюцыяй" • завітаў на шточацьвярговую сустрэчу менскага таварыства раварыстаў (парк Горкага, кавярня "Казачны замак") • паслухаў Джона і Форэста, а потым падумаў: "бура! зараз будзе бура!" і папедаліў адтуль • і вельмі своечасова: толькі запёр ровар на 5 паверх, пачало грамыхаць •

жонка і дачка пайшлі ў басейн, сабакаў пакінулі ў аўто • чую тэлефануе нехта - падымаю, чую - сабакі галосяць, ну так, страшна падчас такой навальніцы! дачка пакінула ціліхон на сядзеньні, а нехта з іх націснуў лапай і вызваў мяне •

cytaten

Jun. 9th, 2011 11:00 am
zmila: (lunlumulo)
[livejournal.com profile] faina_kaplan
Я своїх привчила, шо ніяких "сідать за стіл обідать". Вони в мене над раковиною їдять, шоб не кришить.
(далей: яна панятна і даступна даводзіць чаму)


камент:
[livejournal.com profile] 3x100und2x200
я покашо не найшовся шо сказать, то роскажу анігдот за кулінарію, я його вже три дня росказую
там суть така, шо ну нашо ти ті передачі кулінарні дивися всю дорогу, ти ж сірамно готувать не вмієш курва. а воно йому атвічає а ти нашо парнуху дивися


а вось нашыя сабакі (іх ужо два!) ядуць костку • вялікі Хэўлак спачатку пусьціў малога Эркюля, сам лёг побач, чакаў •
jaduc razam 2
потым яны разам пабегалі, і да косткі падышоў старэйшы • цуцык паспрабаваў таксама куснуць, але руды рыкнуў і адагнаў маляўку •
jaduc razam 1
але ён відавочна перамяніўся: стаў яшчэ больш сур'ёзны, важны - ён цяпер галоўны, дый прыемна, што існуе нехта, хто пралазіць у яго пад пузам, як ён у вялікіх сабакаў •
interjer auto za ruliom
zmila: (lunlumulo)
былі на сабачых выставах •
атрымалі першы CAC - у сваёй групе "таксы" •

потым пайшлі на спаборніцтва "лепшы" ў катэгорыі юніёр, і як на дзіва - атрымалі 1е месца! бывалыя кажуць, што таксаў у бэстах не бывала • юцюб, фоткі на pets.by

затым "лепшы ў сваёй групе" - і зноў першае месца! юцюбфота

і нарэшце прайшлі ў "бэст оф бэст" (лепшы на выставе) - спаборніцтва сярод 10 пераможцаў сярод найлепшых у сваіх групах • а тутака ўжо толькі чацьвертае • юцюб і фоты
відэа - з сайта zoo.by
мае фоткі )
zmila: (lunlumulo)
былі на выставе коней, некаторыя спадабаліся • фота: сама высокі конь (1.97см у холцы)
 
пазнаёміліся з паненкамі з конефермы пад Смалявічамі, на наступныя выходныя з'езьдзілі, мае дамы пакаталіся:

папутна заехалі на лецішча, праверылі, ці на месцы • ці • палілі печку, чыталі кніжкі, сабака вартаваў дзьверы:
былі на выставе паляўнічы-рыбалоў, купілі мне сьцізорык • пабачылі шмат цікавага • фота: Ірка і муміі
zmila: (Default)
у суботу былі ўдзельнічалі ў першай сабачай выставе • пакуль яшчэ ў клясе "шчанюк" (праз месяц ён ужо будзе "юніёрам") •
днём было спаборніцтва па пародах, таксавая група была толькі з 4 сабакаў, наш заняў найвышэйшыю адзнаку - "вялікія перспектывы" •

пасьля абеда вярнуліся, паўдзельнічалі ў "бэсты", але там нічога •

фоты: Read more... )
zmila: (lunlumulo)
Dachshund Humor

Four men were bragging about how smart their dogs are.

The first man was an Engineer, the second man was an Accountant, the third man was a Chemist, the fourth was a Government Worker.

To show off, the Engineer called to his German Shepard.
"T-square, do your stuff."
T-square trotted over to a desk, took out some paper and a pen and promptly drew a circle, a square, and a triangle.
Everyone agreed that was pretty smart.

But the Accountant said his Collie could do better.
He called his dog and said, "Spreadsheet, do your stuff."
Spreadsheet went out into the kitchen and returned with a dozen cookies.
He divided them into 4 equal piles of 3 cookies each.
Everyone agreed that was good.

But the Chemist said his Chocolate Lab could do better.
He called his dog and said, "Measure, do your stuff."
Measure got up, walked over to the fridge, took out a quart of milk, got a 10 ounce glass from the cupboard and poured exactly 8 ounces without spilling a drop.
Everyone agreed that was good.

Then the three men turned to the Government Worker and said,
"What can your dog do?"
The Government Worker called to his Dachshund and said, "Coffee Break,
do your stuff."
Coffee Break jumped to his feet, ate the cookies, drank the milk, pooped on the paper, had his way with the other three dogs and claimed he injured his back while doing so, filed a grievance report for unsafe working conditions, put in for Workers Compensation and went home for the rest of the day on sick leave.

Profile

zmila: (Default)
zmi la

December 2016

S M T W T F S
    123
45678910
11121314151617
181920212223 24
25262728293031

Syndicate

RSS Atom

Most Popular Tags

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Sep. 22nd, 2017 06:20 am
Powered by Dreamwidth Studios