zmila: (lunlumulo)
сяжу, ем • на стол побач са мной ускараскаўся малы нашчадак, тыркае сваім відэльцам куды ні попадзя, а таксама з маёй талеркі бярэ то рыбку то кашку і або хавае, або пажуе й выплёўвае • зьнізу сядзяць два таксы, чакаюць, мо што ўпадзе, ці інакш як ім перападзе • чорны Эркюль, які ўмее ўставаць у слупок, падымаецца так што па-над краем стала відаць яго пыса • сын бярэ кавалак рыбы, працягвае яго сабаку, я крычу "ненене! нельга, сам кушай" • малы спыняецца і кладзе рыбу сабе ў рот • такс паварочвае морду да мяне, нахіляе галаву на бок і робіць такі маляўнічы позірк "ну і сцука жа ты!"
zmila: (Default)
камунальшчыкі пайшлі нам насустрач, і выкапалі выдатную нару для трэніровак - паляваць на лісу, нават з "катлом"!
zmila: (lunlumulo)
хтосьці катаўся ў Нясьвіж, нехта закрываў веласезон, а мы паехалі ў Краснае (Чырвонае? вёска пад Маладзечнам), дзе была выстава сабакаў • нашыя два атрымалі па CAC, меншы трапіў на "бэст", але там ужо нічога •
фоткі калі буду выкладваць, дык напэўна ў Г+
zmila: (lunlumulo)
на дачы суседкінская дзяўчынка (амаль 11 год), якая прыходзіць у госьці, даведалася, што ў нас яшчэ ёсьць пяшчанкі (былі хамякі, але не выжылі, цяпер во гэтыя неда-тушканы), а летась яшчэ былі рыбкі ў пруду, чарапаха і папуга - пытаецца, навошта нам столькі жывёлаў?
учора ўвечары гулялася з нашымі сабакамі - я яе назначыў галоўнай па кіданьню мячыка, яна пакідала, потым пытаецца: "а колькі разоў трэба кінуць, каб сабака стаміўся", адказваю: 3000 (я ў нядзелю кідаў больш за гадзіну, Хэўлак бегаў з языком на плячах, тройчы адўлякаўся, каб пахлябаць ваду і зноў вяртаўся, і яму не надакучыла)
яна пакідала хвілін 10, прыходзіць, распавядае: "рыжы пёсік вясёлы, ён любіць бегаць за мячыкам, а чорны - злы, ён любіць падрацца, нападае, залазіць на рыжага ззаду" • наша дачка, аднагодка з ёю, ужо ведае, што гэта называецца не "хоча падрацца", а інакш •

карцінка ў цему
zmila: (rovar)
сёньня раніцай выехаў, распедальваюся патроху, прыслухаўвся да адчуваньняў і вырашыў спыніцца, падпампаваць задняе кола • спыняюся, бачу - побач бегае наш чорны такс • аказваецца, калі я выязжаў са двара, дзеда вывеў сабакаў прагуляцца, а павадкі не ўзяў, і чорны пабачыў мяне і пабег наўздагон • добра, што сёньня я паехаў праз двары, а не па Арадромнай па пч •
давялося вярнуцца, прывесьці ўцекача дахаты •

напампаваў абодва колы да 6.5 атм - адразу заўважыў, што зямля цьвёрдая і не круглая • добра разумею Ваймса, які ўмее вызначаць дзе ён знаходзіцца, адчуваючы якое пакрыцьцё пад яго падэшвамі •

узяў паслухаць Drum Ecstasy - некаторыя кампазіцыі добра дапамагаюць трымаць высокі кадэнс • хаця новы альбом "Play Loud" здаецца трохі спапсеўшы, не такі чоткі, як я помню ранейшыя іх творы • пачуў трэк са сьвістком - успомніў, чаму мне яны перасталі падабацца - не з-за таго, што пастаянна былі на нашых карпаратывах, а з-за таго, што гэты сьвісток асацыюецца ў меня з фільмам "ідзі і глядзі" •

ну і каб лішні раз не ўставаць, фотка: ролерная паліцыя ў Парыжы
zmila: (lunlumulo)


вось хто патаптаў усю траву!
на фота можа не відаць, але вышыня травы - больш за паўметра
zmila: (lunlumulo)
маленький, но собственный мой опыт
мне милей ума с недавних пор
потому что поротая попа -
самый замечательный прибор

учора вяртаюся дахаты, сабакенсы ўжо сядзяць у клетцы (а звычайна мы іх толькі на нач туды заганяем) • жонка распавядае, што меншы такс правініўся, аж двойчы: спачатку прыйшоў у наш спальны пакой, адзіны, дзе не ламінат не лінолеум, не плітка, а дыванок пасьцелены - і там наваліў кучу • жонка яму прапісала выгавар, узяла пыласос, і памыла • жывёлы схадзілі на вуліцу з дзедам, ім памылі лапы, і малы зноў забег у наш пакой і там нехарашо адмеціўся • быў біт і абодва засажаны ў клетку •
бліжэй да ночы, калі нам надакучыла слухаць іх енкі ну і пакуль я вячэраў, мы псоў выпусьцілі • рыжы залез мне на калені (бліжэй да стала, ясны пень, але хто яму дасі) а чорны зьнік • празь некаторы час чую: брэша, скуголіць, вельмі тонка, рэзка, пранзіцельна і патрабавальна • іду яго шукаць: ён стаіць у ванне! сам туды заскочыў (тры сваіх роста або адна даўжыня), серануў, і зараз стаіць просіцца - выцягніце мяне адсюль! ай малацца, быў узнагароджаны сырам :)
zmila: (Default)
раньні ранак
паўсонны таксавод выводзіць двух таксаў папі... папраменадзіцца
адзін справа, адзін зьлева, два рухавых таксы
падыходзяць яны да дрэва,
становяцца паабапал і старанна
"как журчит ручей ..."
я павольна пазяхаю,
ляніва азіраюся навокал
а гэтыя гарызантальна-арыентаваныя ўжо скончылі сваю мокрую справу
і ламануліся наперад, кожны з свайго боку дрэва
...
профіт!

у сэнсе - каб быў не ў шлеме, дык быў бы зараз з бітым тварам

дай!

Oct. 3rd, 2011 10:48 am
zmila: (lunlumulo)
наш меншы сабака Эркюль вельмі нахабны, забірае ежу ў старэйшага • і вельмі кранальна і пераканаўча ўмее выпрашваць ласункі •
каманда "слупок!":


яшчэ )
zmila: (tvar)
на фота: нашыя сабакі - на каленях у брата • ня часта я бачу свайго брата, і амаль заўжды, калі мы сустракаемся, гэта адбываецца дома ў маці (радзіцельскі дом, пачатак пачаў) • вось і сёньня мы пэўна там перасячэмся, бо нагода ё - і такая, што ня дапушчае форс-мажораў: дзень нараджэньня маці • з чым яе і віншаваю :)
праз сац.сеткі даведаўся, што сёньня таксама ДН і ў Аляксандры, сястры майго дарагога друга: [livejournal.com profile] leontodo, і ёй хай шчасьціць!
zmila: (lunlumulo)
у цёмнае ўрэмя сутак два маленькіх таксаня зь ліхтарыкамі на шыях моўчкі і нязмушанна принуждают к миру схіляюць да ўцёкаў здаровую аўчара-дварнягу, якая нікога не чапала, проста пасьвілася на траўцы, а тут наце вам, таксы-баскервіляў •
а сёньня раніцай яны із сваім сябрам старым таксам Басам спрабавалі заганяць новага знаёмага фокс-тэр'ера (?) на мянушку Бэст, але той таксама ўдалец, хуткі і прыткі •

psia krew

Sep. 9th, 2011 09:30 am
zmila: (lunlumulo)
я напэўна ўсё такі латэнтны сабачатнік • усё сьвядомае жыцьцё лічыў сябе аматарам котэ, дый зараз вельмі люблю коцікаў: яны гладкія, пяшчотныя, ласкавыя, прыгожыя, грацыёзныя, ...
але вось амаль год жывем з сабакам, а цяпер нават з двума • і здаецца, што такса - найлепшая хатняя жывёла •

дарэчы, раней думаў, што чалавек, які змог падчас язды на ровары натайпаць і паслаць смску - дастаткова крут у плане каардынацыі і валоданьня сваімі канечнасьцямі • думаў, пакуль не паспрабаваў вывесьці двух такса-шчанюкоў на прагулку • адзін шалёна падскоквае ўверх і скоча вакол мяне, іншы метанакіравана нясецца кудысьці, пры чым гэтая мэта накіроўвае яго ў іншы напрамак праз кожныя 2-3 сякунды •

сабакі маюць даволі розныя характары: старэйшы больш сур'ёзны і сьмелы, малы - бандзюганісты але сцыкаваты • калі старэйшы пабачыць незнаёмага сабаку - моўчкі падыходзіць, панюхае; малы ж здалёк пачынае брахаць, трошкі падбяжыць гаўкне (голас праўда яшчэ тонкі) і адбягае далей, або да гаспадара • калі такое цяўканьне цягнецца трохі даўжэй, тады на дапамогу малому падбягае старэйшы, ну і ўдвух яны ўжо нічога не баяцца •

праз гэтых сабакаў у мяне зьявілася другая група людзей, знаёмых але каторых я не пазнаю • першая - раварысты, я ведаю даволі шмат чалавекаў, але ззаду, па ровару, па сьпіне • у твар я іх запомніў • гэтак вось і з сабачатнікамі: ужо больш за 10 гаспадароў, з якімі вітаюся ня першы раз, але ведаю толькі якая ў іх сабака •

(фоткі ў Г+)

словы

Aug. 1st, 2011 04:42 pm
zmila: (Default)
калі сабака паеў - гэта животное
калі сабака прачнуўся - гэта зевотное

учора

Jul. 22nd, 2011 01:48 pm
zmila: (ровар)
паехаў не на лецішча, а дахаты • праехаў уздоўж прашпекта, паназіраў, як дайцы змагаліся з "бензінавай рэвалюцыяй" • завітаў на шточацьвярговую сустрэчу менскага таварыства раварыстаў (парк Горкага, кавярня "Казачны замак") • паслухаў Джона і Форэста, а потым падумаў: "бура! зараз будзе бура!" і папедаліў адтуль • і вельмі своечасова: толькі запёр ровар на 5 паверх, пачало грамыхаць •

жонка і дачка пайшлі ў басейн, сабакаў пакінулі ў аўто • чую тэлефануе нехта - падымаю, чую - сабакі галосяць, ну так, страшна падчас такой навальніцы! дачка пакінула ціліхон на сядзеньні, а нехта з іх націснуў лапай і вызваў мяне •

cytaten

Jun. 9th, 2011 11:00 am
zmila: (lunlumulo)
[livejournal.com profile] faina_kaplan
Я своїх привчила, шо ніяких "сідать за стіл обідать". Вони в мене над раковиною їдять, шоб не кришить.
(далей: яна панятна і даступна даводзіць чаму)


камент:
[livejournal.com profile] 3x100und2x200
я покашо не найшовся шо сказать, то роскажу анігдот за кулінарію, я його вже три дня росказую
там суть така, шо ну нашо ти ті передачі кулінарні дивися всю дорогу, ти ж сірамно готувать не вмієш курва. а воно йому атвічає а ти нашо парнуху дивися


а вось нашыя сабакі (іх ужо два!) ядуць костку • вялікі Хэўлак спачатку пусьціў малога Эркюля, сам лёг побач, чакаў •
jaduc razam 2
потым яны разам пабегалі, і да косткі падышоў старэйшы • цуцык паспрабаваў таксама куснуць, але руды рыкнуў і адагнаў маляўку •
jaduc razam 1
але ён відавочна перамяніўся: стаў яшчэ больш сур'ёзны, важны - ён цяпер галоўны, дый прыемна, што існуе нехта, хто пралазіць у яго пад пузам, як ён у вялікіх сабакаў •
interjer auto za ruliom

Profile

zmila: (Default)
zmi la

December 2016

S M T W T F S
    123
45678910
11121314151617
181920212223 24
25262728293031

Syndicate

RSS Atom

Most Popular Tags

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Jul. 21st, 2017 06:30 am
Powered by Dreamwidth Studios