эо-бы

Aug. 21st, 2007 02:22 pm
zmila: (eo-by)
у эспэранцкай вікіпэдыі ёсьць старонка Artikoloj pri Esperanto зь сьпісам спасылак на іншамоўныя вікіпэдыі, а менавіта на артыкулы ў тых вікіпэдыях пра эспэранта •
беларускіх вікіпэдыяў стала дзьве (ho ve): be (наркамаўка) і be-x-old (тарашкевіца) • і таму у сьпісе апынуліся два радкі адпаведна • але эспэранцкія вікіпэдысты, якія складалі сьпіс, не разабраліся ў такім складаным пытањні, і пазначылі (нэа)клясычны варыянт як
be Беларуская belorusa
be-x-old Беларуская (руськъ) rutena

я гэта ўжо выправіў, зараз стаіць
be-x-old Беларуская (тарашкевіца) belarusa


цікава яшчэ параўнаць самі артыкулы, у афіцыйнамоўнай вікіпедыі: эсперанта і ў нячэснай вікіпэдыі: эспэранта • тое што памер і зьмест у афіцыйнай - усяго 9 радочкаў, ня так важна, можа калісьці зьявіцца хтосьці хто зможа напісаць туды паболей • але "У Сеціве" - т.зв. вонкавыя спасылкі: усе 10 вядуць на рускамоўныя сайты і на сайты расейскіх эспэрантыстаў • беларускамоўныя сайты пра эспэранта і сайты беларускіх эспэрантыстаў цалкам праігнараваныя •
zmila: (eo-by)
падчас выступу "devo kaj arto de informado" (абавязак і мастацтва інфармавањня) Барбара Петжак (Barbara Pietrzak) казала пра важнасьць улічваць мэтавую групу, розных людзей трэба інфармаваць, агітаваць па-рознаму • яна прыводзіла прыклад, як на нейкай канфэрэнцыі бізнэсоўцаў ці эканамістаў было прэзэнтаваная і мова Эспэранта і на пытањне "а ці існуе літаратура на гэтай мове?" адказалі: "канешне так! на эспэранта існуе і арыгінаљна створаныя вершы, аповеды і раманы, а таксама ёсьць пераклады: Шэкспіра, Гамэра, перакладзеная Біблія" • але для гэтых людзей такія імёны і назвы гавораць нічога • і нават бољш: яны патыхаюць даўніной, нудой • складаецца ўражањне пра саму мову, што яна састарэлая, шэрая, не прыдатная для сучаснага сьвету, актыўнага рытму • і лепшым адказам было б згадка сучасных аўтараў • напрыклад, што на эспэранта перакладзеныя (амаљ) усе ляўрэаты Нобелеўскай прэміі •

дык во, набыў я кнігі:
la lada tambureto — Günter Grass "Die Blechtromel" (Гюнтэр Грас, "Бляшаны барабан")
de nenie kun amo... — Iosif Brodskij "Ниоткуда с любовью" (я Бродзкага вывучыў б тољкі за то)

трымаў у руках, але не хапіла злотых:
sensorteco — Imre Kertés (бязь-лёс-авасьць, los stracony, sin destino, без судьбы, fateless(ness))

а яшчэ купіў Higieno de l' murdisto (Amelié Nothomb, пераклад з анг.), аўтар не ляўрэат нобэљскай прэміі, але сам раман пра ляўрэата і ягоныя выбрыкі •

і даведаўся, што аўтар зараз чытаемай кнігі En la serĉado de la mondolingvo, Аляксандар Дулічэнка (Aleksandro Duliĉenko) сёлета ўзнагароджаны прэміяй Гумбаљда, нейкай вельмі ганаровай узнагародай у галіне інтэрлінгвістыкі •

купіў раман Стругацкіх — lundo ekas sabate (Понедељник начинается в суботу) • гэта ўжо шосты (ці сёмы) пераклад іхніх твораў • malfacilas esti dio (Трудно быть богом) я чытаў яшчэ ў 1994 •
кажуць пераклад nokta patrolo (Ночной дозор) ужо ў друкарні •

ня ведаю, як пачуваюцца ўкраінцы, але беларусам пачытаць на роднай мове чаго з сучаснай сусьветнай літаратуры  - амаљ і няма як :(
zmila: (eo-by)
пабачыў сёньня Абсурдапэдыю / Uncyclopedia

прыклады артыкулаў:

Эспера́нто — конспиративный язык Свидетелей Иеговы.
Эсперанти́сты, они же Свиде́тели Иего́вы, активно занимаются миссионерской и проповедческой деятельностью. Их цель — обратить как можно большее количество людей в «язык истинный».

Esperanto is a constructed language intended to foster communication between Chinese scientists, Venezuelan fashion models, and agents of the worldwide Jewish conspiracy.
...
Where to learn Esperanto
An other way to get a taste of Esperanto is to go to Germany, pick a Polish, Russian or French guy and ask him to show you directions in English. This is a quick, easy, and above all free way to receive Esperanto instruction, usually administered by stabbing.


або пра Японію:
Этнический состав
99,9 % населения Японии составляют японцы — потомки евреев, выведенных в своё время Моисеем из Египта в Израиль, а оттуда дальше на восток. Многие европейцы считают японцев узкоглазыми, однако на самом деле это не так. Секрет — в хитром (так называемом «ленинском») прищуре, который предки японцев освоили много веков назад в качестве боевого приёма, позволяющего ввести в заблуждение врага. Эта хитрость настолько глубоко проникла в японскую культуру, что в наше время японцы рождаются уже прищуренными и не расщуриваются до самой смерти.

wiki

Oct. 3rd, 2005 05:48 pm
zmila: (eo-by)
чэхі ў эспэранцкую вікіпэдыю панаўпісвалі ледзь ня ўсе свае найдрабнейшыя мястэчкі і вёсачкі. а які артыкул пра Прагу! ледзь не па году гісторыю горада выкладзена. а пра Буралусь... быў артыкул толькі пра горад Менск, які складаўся з двух сказаў: гэты горад - сталіца, і што ў ім калісьці праездам быў нейкі эспэрантыст, якога я ня ведаю. сорамна - гэта ня тое слова. пачаў дапісваць паціху. прынамсі перанясу, тое што ёсьць у нашай, і ангельскую трэба пачытаць.
Minsko
zmila: (eo-by)
пачытаў у вікіпэдыі артыкул Ĉeĥa lingvo. цікава, граматыка - амаль тая ж як і ў беларускай мове, практычна весь тэкст можна браць, замяніць ĉeĥa на belorusa, ну і прыклады падправіць.
Сёньня перарабіў разьдзел aboco (абэцэда).

be.wiki++

Sep. 23rd, 2005 12:47 pm
zmila: (Default)
напісаў што ведаў пра Зьмітра Вайцюшкевіча. але ведаю я ня шмат. хто ведае болей - дадавайце інфы, калі ласка!

be.wiki++

Sep. 15th, 2005 11:16 am
zmila: (Default)
Слова Rindfleischetikettierungsüberwachungsaufgabenübertragungsgesetz мае 63 літары, і зьяўляецца найдаўжэйшым словам, афіцыйна ўжываным ў нямецкай мове. Гэтае назва ёсьць прыкладам амаль неабмежаванага славаўтварэньня шляхам складаньня назоўнікаў у нямецкай мове.

У 1999 парлямэнт нямецкай федэральнай зямлі Mecklenburg-Vorpommern разглядаў праект закона пад назвай Rinderkennungs- und Rindfleischetikettierungsüberwachungsaufgabenübertragungsgesetz (скарочана: RflEttÜAÜG), што перакаладаецца як: "закон аб ідэнтыфікацыі кароў і перадачы абавязкаў па кантролю маркіроўкі ялавічыны". Назва вымаўляецца: [рындэркэнунгс унд рындфляйшэтыкетырунгюбэрвашунгсаўфгабэнюбэртрагунгсгэзэц]).

Таварыства нямецкай мовы (Gesellschaft für deutsche Sprache) прапаноўвала гэтае слова ў якасьці "Слова года". Хоць артыкул у францускай вікіпэдыі сьцьвярджае, што гэтая прапанова выйграла, насамрэч слова 1999 года было "Millennium".

be.wiki++

Aug. 16th, 2005 01:13 pm
zmila: (Default)
Brfxxccxxmnpcccclllmmnprxvclmnckssqlbb11116 (вымаўляецца: Альбіна) — імя, якое спрабавалі даць бацькі свайму дзіцю ў траўні 1996.

Бацькі гэтага дзіця (нарадзілася ў 1991) плянавалі наогул ніколі не даваць яму імя — як пратэст супраць жорсткіх законаў іменаваньня дзяцей у ў Швэцыі. Згодна закону, можна выбіраць імя з прыблізна 1000 зарэгістраваных імёнаў, калі ніводнае зь іх не падабаецца, бацькі маюць права спытаць дазвол на новае імя ў судзе.

Калі дзіцёнку споўнілася 5 год і бацькі так і не далі яму імя, акружны суд у Гальмштадзе (Halmstad, поўдзень Швэцыі) прызначыў ім штраф у памеры 5 тысяч крон (прыблізна 550 эўра). У адказ на гэта бацькі запрасілі дазвол на імя з 43 літар і лічбаў, сьцьвярджаючы, што гэта "зьмястоўнае, экспрэсіянісцкае стварэньне, якое мы бачым як мастацкую выдумку". Згодна меркаваньню бацькоў, імя трэба разглядаць з пункту гледжаньня патафізыкі. Суд адмовіў рэгістрацыю гэтага імя, і пацьвердзіў штраф. Тады бацькі спрабавалі зьмяніць імя на A. Але суд ізноў адмовіў у рэгістрацыі, матывуючы, што імя ня можа быць толькі з адной літары.


пераклады:
en: a pregnant, expressionistic development that we see as an artistic creation
cs: významný a expresionistický vývoj, který považujeme za umělecký výtvor
eo: signifa kaj ekspresionisma evoluo, kiun ni konsideras kiel artaĵo
pl: znaczącym, ekspresyjnym osiagnięciem, który widzieliśmy jako wytwór artystyczny

eo.wiki++

Aug. 9th, 2005 02:42 pm
zmila: (eo-by)
Mi ĵus pliampleksigis la artikolon "Belorusa lingvo" en la Esperanta vikipedio.

be.wiki++

May. 25th, 2005 04:19 pm
zmila: (Default)
Мацуа Басё
не хапіла мяне зрабіць нармальны артыкул, пераклаў урыўкі.
zmila: (Default)
напісаў артыкул у вікіпэдыю: Крытычная маса

чытаю водгукі ўдзельнікаў першай сёлета КМ у Маскве, гляжу фоткі... эх, настальжы. падобныя эйфарычныя эмоцыі былі падчас і пасьля эспэрантыскіх летнікаў. etoso.

Profile

zmila: (Default)
zmi la

December 2016

S M T W T F S
    123
45678910
11121314151617
181920212223 24
25262728293031

Syndicate

RSS Atom

Most Popular Tags

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Jul. 21st, 2017 06:35 am
Powered by Dreamwidth Studios